Школа-учеба
10 ноября на базе Дятловского районного центра культуры и народного творчества состоялась выездная школа-учебы «Актуальные вопросы деятельности учреждений культуры в современных условиях». Специалистами ОМЦНТ рассматривается ряд вопросов: ‼️проблемные вопросы, выявленные по итогам подготовки к заседанию коллегии управления культуры Гродненского облисполкома и пути их решения; ‼️основные требования к ведению документации; ‼️комплексный подход к фольклорно-этнографическим исследованиям локальных культур района; ‼️методические аспекты организации культурно- досуговых мероприятий в клубных учреждениях. Развитие брендовых региональных культурно-досуговых проектов в районе; ‼️и другие проблемные вопросы
Народны духавы аркестр “Новаяльнянскія трубачы”: гісторыя і сучаснасць
У гарадскім пасёлку Наваельня ўжо 85 гадоў дзейнічае духавы аркестр “Новаяльнянскія трубачы”, які аб’ядноўвае таленавітых людзей і таленавітых кіраўнікоў, дзякуючы якім калектыў мае званне народнага і з’яўляецца гонарам пасёлка. Не адно пакаленне жыхароў Наваельні стала захавальнікамі традыцый аркестра, заснаванага Уладзімірам Тулейкам у далёкім 1938 годзе. У дэпо вузкакалейнай чыгункі, дзе ён працаваў да вайны, юны энтузіяст сабраў неабыякавых да музыкі людзей і арганізаваў першы ў Наваельні духавы аркестр. Пасля вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў восенню 1944 года дзейнасць аркестра была адноўлена. Уладзімір Іосіфавіч, нягледзячы на цяжкасці пасляваеннага часу, змог аб’яднаць з ліку жыхароў Наваельні аматараў музыкі, стварыць струнны і джазавы аркестры. Мастацкая самадзейнасць уздымала баявы дух у насельніцтва. Ужо ў сакавіку 1945 года Уладзімір Тулейка як кіраўнік джазавага аркестра чыгуначнай станцыі Наваельня Брэст-Літоўскай чыгункі быў узнагароджаны значком “Ударніку Сталінскага прызыву” і Пахвальнай граматай за ўдзел у аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці Баранавіцкай вобласці. Ён валодаў здольнасцю арганізатара і педагога, быў кампетэнтным у сваёй дзейнасці як музыкант і дырыжор, увесь час удасканальваў сваё прафесійнае майстэрства. Трэба адзначыць, што Уладзімір Іосіфавіч не меў музычнай адукацыі. У пасляваенны час з 1945 года ён выкладаў спевы ў Новаяльнянскай сярэдняй школе. У канцы 50-х сярод навучэнцаў школы стварыў ансамбль акардэаністаў. За неаднаразовыя перамогі на рэспубліканскіх творчых конкурсах у 1959 годзе Уладзімір Тулейка быў узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі БССР. У 1961 годзе Уладзімір Іосіфавіч арганізаваў работу аркестра народных інструментаў сярод настаўнікаў Новаяльнянскай сярэдняй школы. Вядучымі інструментамі сталі домра і балалайка. За актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці кіраўнік аркестра быў адзначаны Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў асветы. У 1962 годзе Уладзімір Тулейка, які ўжо быў кіраўніком музычнага гуртка Дзятлаўскага раёна, узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абкама ЛКСМ Беларусі. У канцы 60-х ён арганізаваў духавы аркестр навучэнцаў Новаяльнянскай сярэдняй школы, удзельнікі якога неаднаразова выступалі на розных канцэртах і аглядах мастацкай самадзейнасці. У 1968 годзе кіраўнік школьнага аркестра ўзнагароджаны граматай Дзятлаўскага раённага аддзела адукацыі і райкама прафсаюза работнікаў асветы. У 1970-ым Уладзімір Тулейка адзначаны юбілейным медалём “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна”. У 1973 годзе аркестр прыняў удзел у Першым абласным аглядзе-конкурсе духавых аркестраў і атрымаў грамату. У 1976-ым – грамату за творчыя поспехі ў аглядзе-конкурсе духавых аркестраў школ і пазашкольных установаў Гродзенскай вобласці, а Уладзімір Іосіфавіч асабіста – грамату за плённую працу па выхаванні юных музыкаў. За творчыя поспехі і актыўны ўдзел у развіцці мастацкай самадзейнасці ў 1979 годзе духавы аркестр Новаяльнянскай сярэдняй школы ўзнагароджаны граматай абласнога аддзела народнай адукацыі, а Уладзімір Іосіфавіч атрымаў падзячнае пісьмо за высокую якасць падрыхтоўкі калектыву мастацкай самадзейнасці навучэнцаў да абласнога агляду мастацкай творчасці. Уладзімір Тулейка кіраваў школьным духавым аркестрам да 1980 года. За шматгадовую добрасумленную працу адзначаны медалём “Ветэран працы”. Выдатны чалавек, музыка і педагог, ён прысвяціў сваё жыццё творчасці, заснаваў першы духавы аркестр, даў пуцёўку ў жыццё многім сваім выхаванцам. Сёння Уладзіміра Іосіфавіча няма сярод нас, але справа, якой ён прысвяціў жыццё, прадаўжаецца, а значыць, і памяць аб ім будзе жыць заўсёды. Годным пераемнікам Уладзіміра Тулейкі стаў Аляксандр Літвінскі, які прыняў кіраўніцтва аркестрам 1 верасня 1981 года. Саша Літвінскі з дзяцінства любіў музыку і ўпотай ад маці з 2 класа стаў вучнем у тыя гады ўжо вядомага кіраўніка школьнага аркестра Уладзіміра Тулейкі. Мама Сашы, бачачы вялізнае жаданне сына займацца музыкай, дамовілася з мясцовым акардэаністам за грошы вучыць сына ігры на інструменце, на якім ужо іграў старэйшы брат. Аднак Сашы падабалася труба і, па яго ўспамінах, ён выходзіў з дому нібыта іграць на акардэоне, а прыходзіў у аркестр, каб іграць на любімай трубе. Яго хітрасць праз месяц адкрылася, калі справа дайшла да чарговай аплаты за вучобу. Скончыўшы восем класаў Новаяльнянскай сярэдняй школы, Аляксандр паступіў у Петразаводскае музычнае вучылішча, дзе і атрымаў адукацыю па спецыяльнасці “дырыжор-выкладчык музычнай школы па класе трубы”. Вярнуўшыся ў Наваельню, ён дастойна прадоўжыў традыцыі новаяльнянскага аркестра. Пасля дзіцячага духавога аркестра Аляксандр Літвінскі ў 1981 годзе стварыў і дарослы духавы аркестр. Да 1984 года калектыў быў арганізаваны на базе прадпрыемства “Сельгасхімія”, затым пры санаторыі “Наваельня”. З гэтым аркестрам да Аляксандра Літвінскага як кіраўніка прыйшоў першы заслужаны поспех. Дзякуючы яго ўпартай працы і арганізатарскім здольнасцям, у 1986 годзе аркестру прысвоена званне “народны” – прызнанне высокага ўзроўнювыканальніцкага майстэрства. Тры гады запар, з 1986 па 1988, калектыў станавіўся лаўрэатам Міжнароднага конкурсу духавых аркестраў у горадзе Мінску. З 1992 па 2003 гады – ён лепшы на Гродзеншчыне сярод духавых аркестраў па культуры.
«С 90-летним юбилеем»
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» в рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь», совместно с секретарём районного совета ветеранов Ядвигой Гуща, поздравили с 90-летним юбилеем долгожительницу из агрогородка Роготно — Ванду Феликсовну Курман. В этот торжественный день для юбилярши звучали теплые слова пожеланий счастья и благополучия, а веселые песни окунули именинницу в дни её молодости.
«С добром и уважением!»
Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» в рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь», совместно с представителем районного совета ветеранов Ядвигой Гуща, поздравили с 90-летним юбилеем долгожительницу из деревни Ледины — Дарью Григорьевну Нарбутик. Дарья Григорьевна несмотря на свою тяжелую жизнь, осталась доброй, жизнерадостной и улыбчивой женщиной. Артисты вручили имениннице цветы, памятные подарки, и порадовали своим музыкальным поздравлением.
«Судьба и Родина едины»
Сектор нестационарного обслуживания населения провели выездную концертную программу «Судьба и Родина едины», приуроченная ко Дню Октябрьской революции для жителей д. Ледины. Артисты пели песни, поздравляли людей с праздником и желали счастья и тепла в каждый дом.
Шануем мінулае, каб мець будучыню
У скверы каля помніка Уладзіміру Леніну ў горадзе Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 106-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, супрацоўнікі сілавых структур, работнікі працоўных калектываў, навучэнцы школ раёна. Нагадаў важнасць гэтай гістарычнай падзеі і павіншаваў дзятлаўчан са святам намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. – Кастрычнік 1917 года ўвасобіў мары мільёнаў працаўнікоў свету аб будаўніцтве справядлівага грамадства на прынцыпах улады народа, узаемнай сацыяльнай адказнасці і гуманізму. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці пакаленням, якія сваёй працай стварылі нашу дзяржаву і дзякуем усім, хто сёння робіць важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і культурнага патэнцыялу краіны, – адзначыў Вадзім Аляксандравіч. – Беларусь захавала дасягненні савецкай эпохі, памнажаючы іх здзяйсненнямі сучаснага перыяду. Мы, маладая суверэнная, незалежная дзяржава, крочым наперад, вызначыўшы асноўны вектар свайго развіцця – сацыяльна арыентаваная эканоміка. Мы разумеем, што без захавання гістарычнай спадчыны немагчыма рухацца наперад, бо ў таго, хто не помніць мінулае, няма будучыні. Паважаныя землякі, ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую вас са 106-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Жадаю здароўя, святочнага настрою, бадзёрасці і аптымізму. Няхай у вашых дамах і сем’ях пануюць парадак, дабрабыт, радасць і любоў. Аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі для гісторыі, актуальных мэтах і задачах Камуністычнай партыі Беларусі ўзгадаў кіраўнік яе раённай арганізацыі Дзмітрый Малочка: – Сёння патрыятызм – найвышэйшая маральная каштоўнасць, аснова кансалідацыі ўсіх здаровых сіл нашага грамадства. Для нас нязменна каштоўныя такія пачуцці, як любоў да радзімы, адданасць Айчыне, стваральная праца на карысць роднай Беларусі. Сёння беларускі народ мэтанакіравана ўвасабляе ў рэальнасць мару многіх пакаленняў – будуе незалежную квітнеючую дзяржаву. Наша сацыяльна-эканамічная палітыка накіравана на дынамічнае развіццё краіны і забеспячэнне дастойнага жыцця кожнага грамадзяніна. Дзмітрый Аляксандравіч нагадаў ключавыя пастулаты Камуністычнай партыі Беларусі. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар: – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі сімвалізуе для нас пераемнасць пакаленняў і беражлівыя адносіны да гісторыі. За гады існавання нашай самастойнай, незалежнай дзяржавы мы не толькі захавалі, але і памножылі свой патэнцыял. Беларусы зрабілі рашучы крок да афармлення суверэннай нацыі, народа з багатымі традыцыямі, высокай культурай, законным правам на дзяржаўнасць, якое нашы бацькі і дзяды адстаялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і сёння мы прадаўжаем яго абараняць. Урачысты мітынг завяршыўся ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка У. І. Леніну.
«Весёлые выходные»
День игры и развлечений «Весёлые выходные» прошел в филиале «Даниловичский Дом культуры».
«Эпох связующая нить»
В преддверии Дня Октябрьской революции в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла концертная программа «Эпох связующая нить».
«Страницы нашей истории»
5 ноября в филиале «Козловщинский Дом культуры» состоялась концертная программа «Страницы нашей истории» ко Дню Октябрьской революции.
«Эхо минувшего»
5 ноября работники филиала «Новоельнянский Дом культуры» провели концертную программу «Эхо минувшего», посвященную Дню Октябрьской революции.