Месяц: Ноябрь 2023

«Ваша праца заслугоўвае павагі і захаплення»

       У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Гэта свята герояў нашага часу, якія сёлета насуперак усім цяжкасцям і выпрабаванням дасягнулі неверагодных вынікаў. У святочнай зале сабраліся работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, кіраўніцтва раёна, запрошаны госць – дырэктар РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык. З надыходзячым прафесійным святам працаўнікоў аграрна-прамысловага комплексу Дзятлаўшчыны павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Гэты дзень — яшчэ адна нагода выказаць словы ўдзячнасці людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё працы на зямлі, людзям, якія павышаюць дабрабыт нашай краіны. Вынікі пацвярджаюць – разам у нас многае атрымліваецца. Аб гэтым сведчаць і самыя высокія ўзнагароды рэспубліканскага ўзроўню. За апошнія 3 гады медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны 11 працаўнікоў сельскай гаспадаркі і прамысловасці Дзятлаўшчыны, мы ганарымся імі. Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за 10 месяцаў 2023 года склала 103,4 %. Значныя поспехі дасягнуты ў галіне раслінаводства. Валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур з кукурузай у першапачаткова апрыходаванай вазе склала 80,2 тысячы тон, што на 2,9 тысячы тон больш за ўраджай 2022 года (з іх кукурузы 31 %). Валавы збор рапсу склаў 12,9 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 22,1 цэнтнера з гектара. Сабрана 37 тысяч тон караняплодаў цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці каля 490 цэнтнераў з гектара. Атрымана прыбаўка валавога збору бульбы ў параўнанні з 2022 годам у 1387 тон, валавы збор бульбы склаў 6123 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 293 цэнтнеры з гектара. Сабраны добры ўраджай агародніны ў КСУП “Жукоўшчына”. На адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы нарыхтавана 31,7 цэнтнера кармавых адзінак кармоў. За 10 месяцаў 2023 года атрымана больш за 55,2 тысячы тон малака, што складае 111,1% да аналагічнага ўзроўню 2022 года, атрымана прыбаўка малака 626 кілаграмаў на адну карову. Сярэднясутачная прыбаўка буйной рагатай жывёлы 626 грамаў, свіней – 536 грамаў. У гэтым годзе актыўна вялася работа і па тэхнічным перааснашчэнні прадпрыемстваў. У трох сельскагаспадарчых арганізацыях раёна вядзецца будаўніцтва малочнатаварных комплексаў з даільна-малочнымі блокамі на 777 кароў. Машынна-трактарны парк абнавіўся новай высокапрадукцыйнай тэхнікай. Камбайнавы парк папоўнілі 14 адзінак збожжаўборачных камбайнаў, набыта больш за 20 адзінак сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі. Усе сельскагаспадарчыя арганізацыі завяршаюць адыходзячы год з прыбыткам. У адзіным комплексе з працаўнікамі вёскі ідзе перапрацоўчая прамысловасць раёна. Тэмп росту па аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі за студзень-верасень 2023 года складае 123,2 % да адпаведнага перыяду мінулага года. За гэты перыяд прадпрыемствы-перапрацоўшчыкі экспартавалі за межы Рэспублікі Беларусь прадукцыі на суму 16,7 мільёна долараў ЗША. Дарагія сябры! Хачу падзякаваць вам за стваральную і напружаную працу, за шчодры і багаты ўраджай, выгадаваны вашымі рукамі і клопатамі, за дасягнутыя вынікі. Асаблівыя віншаванні і пажаданні здароўя адрасую ветэранам сельскагаспадарчай і прамысловай галіны. Жадаю ўсім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці і энергіі, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях. Андрэй Уладзіміравіч уручыў работнікам сельскай гаспадаркі раённыя ўзнагароды. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны вартаўнік ТАА “РоданАграПол” Сяргей Герасімовіч, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ірына Грыбінюкова; трактарыст-машыніст ТАА “РоданАгра” Вікенцій Крупіца, вадзіцель аўтобуса КСУП “Войневічы” Алег Лішык, трактарыст-машыніст КСУП “Хвінявічы” Сяргей Орсік, ветэрынарны доктар Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі Таццяна Пяшко, аператар машыннага даення КСУП “Жукоўшчына” Ларыса Сямчонак, галоўны бухгалтар ААТ “Граніт-Агра” Наталля Сцяпура, трактарыст-машыніст ААТ “Дварэц-Агра” Віктар Фабішэўскі, аператар ЭВМ ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” Наталля Астрамовіч, дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Уладзімір Жых, машыніст вакуумна-ўпаковачнай машыны Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Аксана Кажала, галоўны бухгалтар ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Уладзімір Кякшук, наладчык тэхналагічнага абсталявання ААТ “Дварэцкі льнозавод” Сяргей Мазур, слесар механазборачных работ ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Аляксандр Сасінскі. 30 работнікаў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў былі адзначаны Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама. Да словаў віншавання далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і адзначыў узнагародамі лепшых працаўнікоў АПК. Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў ён уручыў работнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыі Ціхан, Наталлі Бражыцкай, Аляксандру Шундрыку, Вераніцы Кажала, падзячныя лісты старшыні раённага Савета дэпутатаў – Таццяне Ярмаш, Мікалаю Шыху, Сяргею Лешчуну. Першым намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка агучыў вынікі спаборніцтваў сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, вытворчых участкаў, механізатараў у выкананні ўсяго комплексу сельскагаспадарчых работ. На нарыхтоўцы травяных кармоў лепшым прызнана ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Станіслаў Мазур, галоўны аграном Алена Майсейчык, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі), другім стаў СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань), трэцяе месца ў КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, намеснік дырэктара Аляксандр Лахач, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі); на нарыхтоўцы лёну сярод сельгаспрадпрыемстваў першае меца ў КСУП “Войневічы”, другое – у ААТ “Граніт-Агра”, трэцяе – у СГФ “АграМілк”. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы спаборніцтваў, якія працавалі на кормаўборачных трактарах і камбайнах, на касьбе траў, нарыхтоўцы лёну, працавалі на прасаванні саломы і ворыве. Па выніках раённых спаборніцтваў сярод жывёлаводаў лепшым у раёне прызнаны калектыў КСУП “Жукоўшчына” (дырэктар Васіль Алясюк, галоўны заатэхнік Тамара Карэцкая, галоўны ветэрынарны доктар Пётр Калюцік), на другім месцы – КСУП “Хвінявічы” (старшыня Мікалай Бубноўскі, галоўны заатэхнік Марыя Слушко, галоўны ветэрынарны доктар Іван Апанасік). Сярод лепшых лінейных фермаў на першым месцы калектыў МТФ “Данілавічы” (ААТ “Граніт-Агра”), на другім – МТФ “Погіры” (КСУП “Жукоўшчына”), на трэцім – МТФ “Парэчча” (КСУП “Хвінявічы”); сярод новых малочнатаварных фермаў з даільнымі заламі першае месца ў МТФ “Парэчча-777” (КСУП “Хвінявічы”), другое – у МТФ “Краглі” (КСУП “Жукоўшчына”). Таксама на раённай сцэне былі ўзнагароджаны лепшыя жывёлаводы раёна, пераможцы вытворчых спаборніцтваў. Сёлета ўбіраць багаты ўраджай агародніны сельгаспрадпрыемствам дапамагалі навучальныя ўстановы і арганізацыі раёна, самыя актыўныя з іх атрымалі ўзнагароды. Так, дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі ўручыў калектыву Хвінявіцкай сярэдняй школы сертыфікат на 2000 рублёў на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, Гезгалаўская і Жукоўшчынская сярэднія школы атрымалі сертыфікаты на 1000 рублёў ад дырэктара КСУП “Жукоўшчына” Васіля Алесюка. Калег па працы павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак і ўручыў прафсаюзныя ўзнагароды да прафесійнага свята. Святочны настрой гасцям мерапрыемства дарылі артысты Дзятлаўшчыны, а таксама нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча. У фае цэнтра культуры і народнай творчасці працавала выстава-дэгустацыя ад перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.    

Автор admin 16.11.2023 Выкл.

Справаздачная выстаўка «Добрых рук майстэрства»

       Справаздачная выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Дзятлаўскага раёна сёння ўрачыста адкрылася на базе ДУК “Гродзенскі абласны метыдычны цэнтр і народнай творчасці”. Дзеці і дарослыя спяшаліся 16 лістапада ў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Бо метавіта сёння  адбылося адкрыццё выстаўкі “Добрых рук майстэрства” . На імпрэзе прысутничалi афіцыйныя ліца — начальнік аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Давыдзік і загадчык сектара культуры Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Васільевіч Шыцько, і простыя гледачы, якіх кранае традыцыйная культура і натхняе талент майстроў з Дзятлаўшчыны. Пад час адкрыцця кожны змог дакрануцца да сваіх каранёў праз старажытныя песні і танцы. Было сказана многа цёплых слоў і пажаданняў. На працягу выстаўкі ўсе жадаючыя паўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабу паясоў, прадзенню на калаўроце, лозапляценню. Ткацтва, кераміка, лозапляценне, выцінанка, мастацкі роспіс, вышыўка, жывапіс — гэта і многае іншае прадстаўлена супрацоўнікамі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама майстрамі і мастакамі Дзятлаўскага раёна на выстаўке “Добрых рук майстэрства”.  

Автор admin 16.11.2023 Выкл.

Святочны настрой. Работнікі СГФ “АграМілк” прымалі віншаванні

       Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” запрасілі на канцэрт-шанаванне. Святочную праграму “Славім людзей працы” з песнямі і віншаваннямі падрыхтавалі артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Ад РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” работнікаў філіяла павіншаваў дырэктар прадпрыемства Вадзім Худык: – Рэспубліка Беларусь – аграрная краіна, і мы з радасцю далучаемся да аднаго з важных дзяржаўных святаў – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. 1 ліпеня 2020 года да прадпрыемства “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” далучылася яшчэ адно структурнае падраздзяленне – сельскагаспадарчы філіял “АграМілк”. За гэты час было зроблена шмат, пастаўлены і дасягнуты амбіцыёзныя задачы. Мы на 50 % абнавілі машынна-трактарны парк спецыялізаванай тэхнікай, наладзілі забеспячэнне ўласнымі кармамі на 100 %, сабралі моцныя кадры, якія ўмеюць эфектыўна працаваць згодна з карпаратыўнымі патрабаваннямі. З году ў год СГФ “АграМілк” прырастае як па ўраджаі, так і па другіх ключавых паказчыках: сёлета ўдой на адну ўмоўную галаву склаў 15,8 літра (105 % да ўзроўню мінулага года), ураджайнасць зерневых і зернебабовых – 41 цэнтнер з гектара, пры гэтым ураджайнасць кукурузы – 104 цэнтнеры з гектара, на сілас – 333 цэнтнеры з гектара зялёнай масы. Мы пастаянна рухаемся наперад, ведаем, чаго хочам дасягнуць у бліжэйшай будучыні. Пацверджанне гэтага – першае месца ў спаборніцтве сярод сельскагаспадарчых філіялаў канцэрна “Белнафтахім” на ўборцы зерневых і зернебабовых культур у 2023 годзе. З гэтай нагоды Вадзім Андрэевіч узнагародзіў дыпломам пераможцы начальніка сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк» Аляксандра Грынкевіча. Ганаровую грамату вытворчага аб’яднання “Беларуснафта” ён уручыў брыгадзіру вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Тэрэзе Чырко. Падзяку ВА “Беларуснафта” – заатэхніку-селекцыянеру Марыне Юшэвіч, ганаровыя граматы РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” – трактарысту-машыністу Аляксандру Бяляўскаму, бухгалтару Алене Ёда, трактарысту-машыністу Міхаілу Кармільчыку, брыгадзіру вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Жанне Цар. Павіншаваў дзятлаўчан з прафесійным святам старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі: — Нездарма свята работнікаў сельскай гаспадаркі – у шэрагу самых важных у Рэспубліцы Беларусь: наш галоўны рэсурс, наша багацце – гэта зямля, на якой шчыруюць працавітыя людзі. Праца хлебароба – складаная і непрадказальная, як ніякая іншая, залежыць ад капрызаў надвор’я, што паказаў гэты год. Сёлета ўсім было няпроста, тым не менш раён змог атрымаць дастойны ўраджай дзякуючы добраму прагматычнаму разліку спецыялістаў, працавітасці нашых працаўнікоў сельскай гаспадаркі. СГФ “АграМілк” таксама спрацаваў выдатна, а па ўраджайнасці кукурузы нават пераўзышоў мінулагоднія паказчыкі. Ваш вынік на жніве – амаль 20 тысяч тон, а гэта 22 % раённага каравая. Прыемна бачыць, як з кожным годам паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база філіяла, вынікі павышаюцца, гаспадарка развіваецца. У гэтым вялікая заслуга інвестараў – РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”. Хачу выказаць словы ўдзячнасці Вадзіму Андрэевічу за ўважлівыя адносіны да калектыву філіяла, садзейнічанне яго росквіту. Жадаю, каб усе вашы інвестыцыі ў Дзятлаўскі раён апраўдалі сябе і хутчэй вярнуліся. Усім работнікам прадпрыемства – моцнага здароўя, міру і дабрабыту. Дзякуй за працу! Андрэй Уладзіміравіч уручыў заслужаныя ўзнагароды, заўважыўшы пры гэтым, што работнікі філіяла будуць таксама адзначаны ў час раённага святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта адзначаны вадзіцель аўтамабіля Арцём Бандарэнка; падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама – загадчык склада Людміла Чапукойць, трактарысты-машыністы Іван Цівунчык і Аляксандр Цімошка. Віншавальную эстафету падхапіў начальнік сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк” Аляксандр Грынкевіч. Па добрай беларускай традыцыі каравай новага ўраджаю быў уручаны Вадзіму Худыку. Дыпломамі і прэміямі РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” за добрасумленную працу, асабісты ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў былі ўзнагароджаны механізатары, аграрыі, жывёлаводы і работнікі адміністрацыі СГФ “АграМілк”. Таксама ў гэты дзень прымалі віншаванні і кветкі дзве імянінніцы – работніцы філіяла Наталля Стрыдзінская і Іна Жэгала.        

Автор admin 15.11.2023 Выкл.

Гісторыя з працягам: у СГФ “АграМілк” адкрылі знакавы аб’ект

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў СГФ “АграМілк” сустрэлі ўрачыстым уводам у строй новага аб’екта інфраструктуры – крытай пляцоўкі для сельгасмашын. Сёлета кіраўніцтвам РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” было прынята рашэнне па заканчэнні незавершанага будаўніцтва на мехдвары СГФ “АграМілк” у аграгарадку Раклевічы, якое вялося пры фінансавай падтрымцы прадпрыемства работнікамі ЗАТ “КСКпрамантаж”. За 4 месяцы на месцы старога незавершанага калгаснага аб’екта з’явіўся новы сучасны навес для сельгастэхнікі. Для ўдзелу ва ўрачыстым адкрыцці на тэрыторыі новабудоўлі сабраліся работнікі прадпрыемства і госці – старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, дырэктар РУП “Беларуснафра-Гроднааблнафтапрадукт” Вадзім Худык, галоўны інжынер прадпрыемства Дзяніс Бурнос, начальнік СГФ “АграМілк” Аляксандр Грынкевіч. Вадзім Худык павіншаваў прысутных з гэтай знакавай падзеяй і адзначыў: – Мы адкрываем новы аб’ект, які дапаможа якасна захоўваць сельскагаспадарчую тэхніку і даглядаць яе, тут створаны дастойныя ўмовы для работнікаў філіяла. 1988 год быў стартам будаўніцтва гэтага аб’екта, якое прадоўжылася, на жаль, толькі два гады і не было завершана, але атрымала другое жыццё праз больш чым трыццацігоддзе. Гэта знакавы момант, калі мы знайшлі магчымасць прадоўжыць гісторыю і ўвасобіць у жыццё гэты праект. Я шчыра ўдзячны ўсім, хто прымаў удзел у рабоце над ім. Дзякуючы агульным намаганням мы ўвялі аб’ект у эксплуатацыю, істотна апярэдзіўшы тэрмін. Хочацца, каб і ў далейшым важныя святы адзначаліся такім чынам. Словы віншавання і ўдзячнасці за эфектыўнае супрацоўніцтва на адрас кіраўніцтва РУП “Беларуснафра-Гроднааблнафтапрадукт” адрасаваў Андрэй Садоўскі: – Увод у строй новых аб’ектаў на базе СГФ “АграМілк” становіцца добрай традыцыяй. У мінулым годзе работнікі філіяла засяліліся ў новы двухкватэрны дом, пабудаваны прадпрыемствам “Белнафтахім”, у гэтым годзе – навес для захоўвання тэхнікі – важны, запатрабаваны для гаспадаркі аб’ект, які ўражвае па сваіх маштабах. Прыемна, што мы ўводзім яго напярэдадні вашага свята, шаноўныя работнікі сельскай гаспадаркі. Хачу пажадаць, кіраўніцтву арганізацыі, каб усе новыя адкрыцці на дзятлаўскай зямлі сталі прыбытковымі інвестыцыямі, калектыву філіяла – высокіх вынікаў у жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Госці мерапрыемства перарэзалі чырвоную стужку, тым самым даўшы сімвалічны старт рабоце пляцоўкі. На гэтым прыемныя моманты не скончыліся: з нагоды адкрыцця пляцоўкі і надыходзячага прафесійнага свята Вадзім Худык уручыў сельскагаспадарчаму філіялу “АграМілк” новую службовую “Ніву”, ключы ад якой перадаў кіраўніку падраздзялення Аляксандру Грынкевічу.

Автор admin 15.11.2023 Выкл.

«Поклон тебе-сельхозработник»

     Много праздников в нашем календаре, но День работников сельского хозяйства удостоен особого внимания по своей важности и значимости. 14 ноября, в преддверии праздника, артисты сектора нестационарного обслуживания населения провели концертную программу для работников молочно-товарного комплекса «Ходевляны». В их адрес, от артистов прозвучали тёплые слова поздравлений и благодарности за их нелёгкий труд, а также прозвучали песни, от которых лица зрителей оживлялись улыбками и хорошим настроением. Свои творческие номера и тепло зрителям дарили Жанна Варган, Ирина Бакшук и Василий Шпиганович. Присутствующие получили массу отличных впечатлений, заряд бодрости и чудесное настроение на ввесь рабочий день.                  

Автор admin 14.11.2023 Выкл.

«День добра»

      В Центре культуры г. Дятлово отделом по работе с детьми и молодежью для детей была проведена сюжетно-игровая программа «День добра».        

Автор admin 12.11.2023 Выкл.

«Чай ароматный, ароматный и всегда приятный на вкус»

       В филиале «Даниловичский Дом культуры» прошли посиделки  «Чай ароматный, ароматный и всегда приятный на вкус». Во время посиделок прошла выставка-дегустация заготовок на зиму «Нескучный погребок».          

Автор admin 11.11.2023 Выкл.

Рук працавітых цяпло

        У лістападзе, які сёлета выдаўся не па-асенняму пагодлівым і сонечна-залатым, свой юбілей адзначыла наша шаноўная зямлячка з вёскі Лядзіны – Дар’я Нарбуцік. У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці шчыра павіншаваць Дар’ю Рыгораўну з 90-ым днём нараджэння і выказаць ёй цёплыя словы падтрымкі прыехалі Ірына Бакшук, а з падарункам ад аб’яднання – сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча.   Кветкі, вясёлыя песні, сардэчныя пажаданні бадзёрасці духу, даўгалецця, увагі родных і блізкіх, міру і дабра навеялі юбілярцы ўспаміны аб маладых гадах, якімі яна падзялілася з гасцямі. Нарадзілася Дар’я Нарбуцік і прайшла свой без малога векавы шлях тут жа, у Лядзінах. Яе бацькі Рыгор Андрэевіч і Антаніна Пятроўна Лабары ў пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя лічыліся заможнымі гаспадарамі, мелі значны надзел зямлі, трымалі вялікую гаспадарку, аднак і працавалі не пакладаючы рук. Вось і ў Дар’і атрымалася скончыць толькі пачатковую школу, а затым яна ва ўсім дапамагала дарослым. У пасляваенны час дзяўчына яшчэ да свайго паўналецця пайшла ў калгас даяркай. Дар’я Рыгораўна і сёння ўзгадвае, якой цяжкай была гэта работа: кожны дзень – па некалькі доек уручную, а выдойваць даводзілася 16 кароў. Каб усё паспяваць, уставала з усходам сонца, а клалася спаць даволі позна. У 1957 годзе яна выйшла замуж за аднавяскоўца, калгасніка, такога ж простага хлопца, як і сама, Канстанціна Нарбуціка. У маладой пары нарадзіліся двое дзяцей. Сям’я была працавітай. Як удавалася паспяваць і на рабоце, і дома, дзе трымалі шмат жывёлы і птушкі, Дар’я Рыгораўна не можа патлумачыць, толькі разводзіць рукамі, магчыма, дапамагалі загартоўка з дзяцінства і маладыя сілы. Затое поспехі нашай зямлячкі ў сельскай гаспадарцы не заставаліся па-за ўвагай кіраўніцтва. За працавітасць і старанне Дар’я Рыгораўна неаднаразова адзначана медалямі і граматамі. Сярод іх медаль “За працоўную адзнаку”, нагрудны знак пераможцы сацыялістычных спаборніцтваў, шмат грамат рознага ўзроўню.   Калі выдавалася рэдкая вольная хвілінка, часцей такое бывала зімой, Дар’я Нарбуцік старалася прысвяціць яе любімай справе – ткацтву і вышыўцы, а ўзняць настрой за рукадзеллем ёй дапамагала песня. Любоў да яе Дар’я Рыгораўна не страціла і ў свае шаноўныя 90, а таму з задавальненнем паслухала песенныя падарункі гасцей. Жанчына выгадавала дваіх цудоўных дзяцей, дачку Людмілу і сына Віктара, які цяпер узяў на сябе клопаты аб матулі. Цешаць сэрца бабулі чацвёра ўнукаў і ўжо сямёра праўнукаў, старэйшаму з якіх 9 гадоў. Віктар Канстанцінавіч пераняў ад мамы любоў да зямлі і вёскі, шчырую працавітасць. Ён і сам ужо пенсіянер, аднак не любіць марна траціць час. Акрамя догляду матулі і будзённых справаў па гаспадарцы, займаецца пчалярствам.   Дар’ю Рыгораўну апошнім часам падводзіць здароўе, ды і не жарт – за плячыма столькі гадоў, выпрабаванняў, цяжкай працы, аднак юбілярка стараецца не губляць бадзёрасці духу, радуецца простым паўсядзённым дробязям, асабліва шмат пазітыву ёй падарыў візіт гасцей. На развітанне Ірына Бакшук і Ядвіга Гушча пажадалі імянінніцы, каб кожны новы яе дзень быў светлым ад добрых навінаў і клопату родных, каб яе сям’ю бярог Бог, а пад дахам хаты панавалі лад і дабрабыт.

Автор admin 11.11.2023 Выкл.

🎈С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ🎈

         11 ноября творческие работники филиала «Дворецкий Дом культуры» поздравили мальчика Артема из деревни Большая Полонка с Днём рождения🎉Сюрпризом для именинника была встреча с ростовой куклой, большим медведем «Миша»🐻который с воздушными шариками вручил долгожданные подарки 🎁 Все гости вместе с ростовой куклой танцевали, играли и веселились.

Автор admin 11.11.2023 Выкл.

«Будучыня – у руках маладых”

Пад такой назвай на Дзятлаўшчыне прайшоў форум маладых спецыялістаў, кіраўніцтва раёна і прафсаюзнага актыву. У актавай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава ён сабраў каля 50 маладых людзей, якія пачынаюць сваю працоўную дзейнасць у арганізацыях, гаспадарках, на прадпрыемствах нашага раёна. На прафесійным старце для іх выдалася спрыяльная магчымасць бліжэй пазнаёміцца паміж сабой, больш даведацца пра раён, атрымаць карысную інфармацыю, якая дапаможа спраўляцца з цяжкасцямі і вырашаць пытанні, з якімі нярэдка сутыкаецца моладзь. Прыемны сюрпрыз – падарункі ад прафсаюза і раённай арганізацыі ГА “БРСМ” – чакалі кожнага з маладых удзельнікаў ужо на ўваходзе. Даведацца аб патрэбах маладых спецыялістаў і расказаць ім пра магчымасці прыйшлі старшыні райвыканкама Андрэй Садоўскі, раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў райвыканкама і ўстановаў раёна. – Гасцінна сустракаць маладое папаўненне стала добрай традыцыяй на Дзятлаўшчыне, – павітаў моладзь Андрэй Садоўскі. – Зусім нядаўна вы скончылі вучэбныя ўстановы, і ў вашым жыцці настаў не менш адказны этап – уступленне ў прафесію. Сёлета ў раён прыехалі 74 маладыя спецыялісты, найбольш з іх, 27 чалавек, занятыя ў сферы сельскай гаспадаркі, у медыцыне – 19, адукацыі – 15, астатнія працуюць у арганізацыях лясгаса, РАНС, РУП ЖКГ, санаторыі “Радон”, Будкомплексе. Усяго на Дзятлаўшчыне функцыянуюць 8 сельгасарганізацый, прамысловыя прадпрыемствы “раскіданы” па ўсёй тэрыторыі раёна, сярод іх 10 буйных. Наш гонар і “візітоўка” – санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”. Раён развіваецца дастаткова дынамічна: па выніках работы ў 2022 годзе ён занесены на Рэспубліканскую дошку гонару, і гэта дзякуючы працы і прафесіяналізму нашых спецыялістаў, кіраўнікоў, простых работнікаў. Здаецца, зусім нядаўна і я быў маладым спецыялістам. У той час падобныя сустрэчы праводзіліся на ўзроўні вобласці і губернатара. Тады перад намі выступаў Герой Беларусі Аляксандр Дубко, таму форум быў знамянальным і запомніўся на ўсё жыццё. Вядома, у далейшым за мой працоўны перыяд здараліся моманты хвалявання, нясмеласці, аднак усё мінае. Назаву вам некалькі слушных парадаў. Вы – гаспадары свайго шчасця. Каб адбыцца ў прафесіі, трэба ўнікаць, вучыцца, добрасумленна адносіцца да справы. Цяпер за вамі замацаваны настаўнікі, якія будуць падтрымліваць і падказваць, але ўсё толькі ў вашых руках. Сёння вы ўбачыце спецыялістаў, якія прыйшлі на свае працоўныя месцы 4-5 гадоў таму, але дзякуючы напорыстасці, ініцыятыве, працавітасці ўжо маюць вагу ў нашым раёне. Дзятлаўшчына мае патрэбу не толькі ў рабочых, але і вузкіх спецыялістах, кіраўніках, аднак для гэтага вам спатрэбяцца час, веды, вопыт, прафесіяналізм. Магчыма, не ўсе тут прысутныя застануцца ў раёне, але жадаю, каб гады працы на Дзятлаўшчыне пакінулі ў вас толькі пазітыўныя эмоцыі і ўспаміны. Кар’ернага і прафесійнага росту, няхай наш раён стане вашай надзейнай стартавай пляцоўкай. З умовамі адаптацыі на першым рабочым месцы, прынцыпамі сацыяльнага партнёрства, захаваннем умоваў аховы працы, ільготамі і гарантыямі, іншымі кірункамі дзейнасці маладых спецыялістаў азнаёміў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Багдановіч патлумачыў удзельнікам форуму, якія ў іх магчымасці кар’ернага і прафесійнага росту, спыніўся на тым, як  фарміруюцца раённы і перспектыўны рэестры кадраў, якія патрабаванні прад’яўляюцца да тых, хто жадае быць у іх саставе, як ажыццяўляецца атэстацыя, нагадаў аб важнасці асабістай характарыстыкі ад наймальніка.   З магчымасцю прадастаўлення льготных крэдытаў азнаёміла галоўны спецыяліст цэнтра банкаўскіх паслугаў № 407 ААТ “ААБ Беларусбанк” горада Дзятлава Галіна Юргелевіч. Перспектывы будаўніцтва, набыцця і арэнды жылля акрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік. Турыстычныя рэсурсы Дзятлаўшчыны прадставіла дырэктар Дзятлаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Дзінара Харошка. На магчымасцях заняткаў спортам і фізкультурай у вольны час, спартыўнай базе раёна, лепшых спартыўных традыцыях спыніўся загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. Дзе і як на Дзятлаўшчыне можна культурна бавіць вольны час, якія брэндавыя мерапрыемствы і праекты карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей расказала дырэктар раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык заклікала моладзь да ўдзелу ў цікавых і карысных справах аб’яднання і параіла абавязкова прыйсці на традыцыйную сустрэчу маладых спецыялістаў “Святкі.by”.   Пра свой вопыт прафесійнага і грамадскага росту расказала доктар-педыятр Дзятлаўскай ЦРБ, старшыня моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, член моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь другога склікання Вікторыя Тыць. Маладым работнікам яна пажадала прафесійных поспехаў, дружнага калектыву, любові да абранай справы. Пасля афіцыйнай часткі музычную паштоўку-віншаванне ўдзельнікам форуму падарыў народны ансамбль народных інструментаў “Калейдаскоп” Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Затым на пазнавальную экскурсію па маршруце “Знаёмцеся – Дзятлава” моладзь запрасіла спецыяліст па турызме раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Алена Абрамчык.

Автор admin 10.11.2023 Выкл.