Школа-учёба
30 ноября на базе «Дятловского районного центра культуры и народного творчества» состоялась школа-учеба на тему: «Профилактика безопасности. Основная документация, регламентирующая деятельность клубных учреждений. Требования к ведению документации согласно методических рекомендаций» для заведующих и специалистов структурных подразделений клубных учреждений района. На мероприятии присутствовали сотрудник Дятловского РОЧС, и представители ГУ «Дятловский районный центр гигиены и эпидемиологии», которые провели с присутствующими беседу по теме «Профилактика безопасности».
«Дракоша в стране Оз»
Работники филиала «Новоельнянский дом культуры» провели театрализованное представление для детей «Дракоша в стране Оз».
‼️ВПЕРВЫЕ В ОБЛАСТИ‼️
Впервые для директоров учреждений культуры клубного и смешанного типа, заведующих отделами (секторами) нестационарного обслуживания населения на базе ОМЦНТ прошел областной семинар-практикум «Специфика нестационарного обслуживания сельского населения. Поиски и находки». ✍✍К проведению семинара заведующие автоклубами готовились заранее: каждый район предложил ряд методических разработок из опыта работы, привез накопительные папки. Все материалы были презентованы на специальной выставке. ✅✅ Программа семинара была насыщенной: начиная с анализа работы автоклубов области, особенностей ведения документации, презентаций лучших автоклубов до непосредственного участия каждого в анкетировании и обсуждении проблемных вопросов. Поскольку на семинаре собрались творческие работники со всей области, то в первую очередь использовали возможность обменяться опытом работы, своими планами, проблемами. ‼️ К слову, о планах на 2024 год! Также, впервые в 2024 год состоится областной конкурс на лучшую работу по нестационарному обслуживанию населения “Маршрут построен” в номинациях: ✅“за лучшее освещение деятельности отдела в СМИ”, ✅ “за лучшее сотрудничество с другими организациями и учреждениями”; ✅ “за лучшее освещение патриотической темы”, ✅ “за лучшую работу па выявлению инициатив местного сообщества”. Все участники семинара были переполнены впечатлениями и получили от форума стимул для дальнейшего развития.
Тэлеканал “Беларусь 3” завітаў на Дзятлаўшчыну
У вёсцы Погіры нашага раёна прайшлі здымкі тэлеперадачы “Наперад у мінулае”, прысвечанай абраду “Уваходзіны”. “Наперад у мінулае” – праграма аб фальклорнай спадчыне Беларусі. Штотыдзень здымачная група праекта адпраўляецца ў экспедыцыю ў адзін з куткоў нашай краіны, даследуе яго гісторыю і запісвае мясцовыя абрады і песні. Па выніках вандроўкі пэўная кампазіцыя набывае новае жыццё. Гэтым разам журналісты тэлеканала “Беларусь 3” разам з вядучай Аксанай Вечар прыехалі ў госці да жыхаркі вёскі Погіры Марыі Шыдла, якая з’яўляецца ўдзельніцай фальклорнага калектыву. Тут работнікі Гезгалаўскага дома культуры, метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, гезгалаўскія школьнікі і самі погірскія спявачкі ўзнавілі аўтэнтычны абрад “Уваходзіны”, які адпавядае сучаснаму наваселлю. – Абрадавыя дзеянні, якія ляглі ў аснову сцэнарыя, збіраліся ў Гезгалах і навакольных вёсках, у тым ліку ў Погірах, – расказвае метадыст метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Янушкевіч. – Гледачы пазнаёмяцца з традыцыямі гэтай мясцовасці: як гаспадар і гаспадыня заходзілі ў новую хату, што абавязкова прыносілі з сабою, якія сімвалічныя падарункі рыхтавалі госці. У тэлеперадачы прагучаць беларуская народная песня “Грымата” і мясцовая – “Кавылёк, кавылёк” у выкананні народнага песеннага калектыву вёскі Погіры. Таццяна Генадзьеўна ўзнавіла сюжэт абраду, які лёг у аснову сцэнарыя перадачы. Па народнай традыцыі спачатку ў доме начаваў кот. Перш чым увайсці ў новы дом, гаспадары кланяліся парогу, абыходзілі вакол стала, прымаўляючы запаветныя словы, пасля чаго гаспадар вешаў у чырвоным куце абраз. Уся сям’я збіралася вакол стала, на якім абавязкова прысутнічаў хлеб як знак дабрабыту ў доме. Дзеці разам з матуляй упрыгожвалі печ кветкамі і ручнікамі, сыпалі ў яе зерне. У гэты дзень сустракалі гасцей, якія прыходзілі з падарункамі: яны кідалі манеты на печ, каб сям’я жыла багата, прыносілі зерне, каб хата была поўная хлебам, дарылі гаспадыні воўну або тканіну, палавікі, посуд, чартапалох – ад злых духаў, гарбуз і хатнія прысмакі з пажаданнямі шчаслівай долі, моцнага здароўя і дастатку. Гаспадары і суседзі збіраліся на вялікае застолле, якое абавязкова заканчвалася частаваннем гаспадынінымі пірагамі. Перадача “Наперад у мінулае” тэлеканала “Беларусь 3” ужо трэці раз на Дзятлаўшчыне, папярэднія яе выпускі былі прысвечаны выпяканню каравая ў вёсцы Студзераўшчына і абраду “Каляды” ў Наваельні.
С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ
🇧🇾Социально-культурный проект «Глубинкой живёт Беларусь» продолжает свою работу по Дятловскому району. В этот раз коллектив сектора нестационарного обслуживания населения совместно с секретарем совета ветеранов поздравили с 80-летним юбилеем жительницу д. Лозки — Ломако Марию Адамовну. Пожелали ей бодрости духа, крепкого здоровья, хорошего настроения и долгих лет жизни.В адрес Марии Адамовны прозвучали песни её молодости в исполнении Ивана Кашко и Ирины Бакшук 🎶💐
«Лялька ў карагодзе жыцця»
Творчество и Чудо: Приключения студии ростовых кукол ‘Яркий праздник для всех’ в праздничном вихре свята Ляльки «Лялька ў карагодзе жыцця» В последнем захватывающем событии года студия ростовых кукол ‘Яркий праздник для всех’ стала неоспоримой звездой праздника, предоставив зрителям незабвенный опыт волшебства и творчества. Под эгидой ‘Творчества и Чуда’ эта уникальная команда юных артистов и креативных режиссёров кукольного искусства создала неповторимое представление, погрузив всех в праздничный вихрь. Студия ростовых кукол ‘Яркий праздник для всех’ подарила зрителям незабвенный опыт и доказала, что творчество и чудо действительно могут стать неотъемлемой частью любого праздника.»👍👍👍
«Бывай залатая восень»
25 ноября творческим коллективом Дворецкого ДК был проведен детский праздник «Бывай залатая восень». Участникам праздника была предложена викторина на осеннюю тему, ряд конкурсов с фруктами и овощами, танцевальная разминка. Праздник прошел в веселой атмосфере.
«Когда хочешь долго жить — сигареты брось курить»
В филиале «Даниловичский Дом культуры» прошла информационно-познавательная программа «Когда хочешь долго жить — сигареты брось курить», приуроченная к Всемирному дню некурения.
«Вместе против насилия»
24 ноября в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла тематическая программа «Вместе против насилия». На мероприятие был приглашен участковый инспектор инспекции по делам несовершеннолетних ОВД Дятловского райисполкома Филипович Николай Вячеславович.
Дзятлаўшчына самабытная на выставе ў Гродне
У рамках абласнога праекта “Добрых рук майстэрства” ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава, якая прэзентуе самабытную культуру Дзятлаўшчыны. На працягу месяца наведаць яе і дакрануцца да спадчыны и традыцый нашага краю можа кожны гродзенец або госць горада. Пра выставу і яе ўдзельнікаў расказаў загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько: – Выстава “Добрых рук майстэрства”, арганізаваная па ініцыятыве ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці – выдатная магчымасць на абласным узроўні паказаць дасягненні ў галіне народнай культуры. Ад Дзятлаўшчыны мы прадставілі больш за 300 работ 13 нашых майстроў. Для кожнага з творцаў удзел у такім мерапрыемстве – высокая ацэнка творчасці і стымул імкнуцца да новых вышыняў майстэрства. Выстава ўрачыста адкрылася экскурсіяй і майстар-класамі, пры ўдзеле гродзенскага тэлебачання, зацікавіла ўдзельнікаў. Дзецям асабліва спадабалася лозапляценне. – Раскажыце падрабязней пра экспазіцыю. – На выставе “Добрых рук майстэрства” наведвальнікі пазнаёмяцца з калекцыямі работ майстроў Дзятлаўшчыны, якія сваёй творчасцю ўнеслі вялікі ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай культуры. Асаблівае месца ў ёй займаюць абрад “Юр’е” з вёскі Ахонава і традыцыйная страва дранікі – элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У гонар абраду Юр’е быў створаны сувенір з часцінкай “юр’еўскага пояса”, які, згодна з павер’ем, мае сілу абярэга. Тут жа можна ўбачыць традыцыйны святочны строй Дзятлаўшчыны, звесткі аб якім збіраліся спецыялістамі раённага метадычнага цэнтра па крупінках у шматлікіх экспедыцыях па вёсках раёна. – Творчасць якіх майстроў прадстаўлена ў Гродне? – Асаблівае месца ў экспазіцыі адведзена работам майстроў па ткацтве Марыі Касіла, Соф’і Касцюк і Ніны Ёдка. Гэта разнастайныя па тэхніках выканання і выкарыстаных матэрыялах посцілкі і дываны, абрусы з непаўторнымі узорамі, ручнікі, аздобленыя ўнікальнымі “зубамі”. Майстэрства па вязанні шыдэлкам прадстаўляе Марына Лотыш, тканыя паясы з характэрнымі ўзорамі вёсак Дзятлаўшчыны – Валянціна Гнаінская, вырабы з лазы – Сяргей Балыкоў, вытанчаны керамічны посуд, выкананы ва ўнікальнай тэхніцы глазуравання “малачэнне” – Анатоль Кардаш. Нікога не пакінуць раўнадушным яго жывапісныя палотны. У экспазіцыі прадстаўлены работы майстра Аркадзя Сокала з Дварца – жывапіс, піраграфія, разьба па дрэве, вышыванкі Таццяны Загорцавай, выцінанка Алены Турчэнік. Таксама наведвальнікі выставы сустрэнуцца з мастацтвам роспісу па шкле, тканіне і кардоне ў работах Ларысы Ненартовіч. Усе творцы адлюстроўваюць саму назву выставы “Добрых рук майстэрства”: яны сціплыя, таленавітыя, узрошчаныя роднай Дзятлаўшчынай, дораць праз мастацтва цяпло сваіх сэрцаў. – Васіль Васільевіч, ці ведаюць народных умельцаў землякі? – На малой радзіме рамеснікі і захавальнікі культурнай спадчыны добра вядомыя і паважаныя людзі, заўсёдныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў і фестываляў, брэндавых святаў, пры ўстановах культуры вядуць аматарскія аб’яднанні, майстар-класы, перадаючы дзецям і дарослым сакрэты творчасці . Яны маюць высокія ўзнагароды раённага выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў.