День: 28.11.2023

‼️ВПЕРВЫЕ В ОБЛАСТИ‼️

         Впервые для директоров учреждений культуры клубного и смешанного типа, заведующих отделами (секторами) нестационарного обслуживания населения на базе ОМЦНТ прошел областной семинар-практикум «Специфика нестационарного обслуживания сельского населения. Поиски и находки». ✍✍К проведению семинара заведующие автоклубами готовились заранее: каждый район предложил ряд методических разработок из опыта работы, привез накопительные папки. Все материалы были презентованы на специальной выставке.        ✅✅ Программа семинара была насыщенной: начиная с анализа работы автоклубов области, особенностей ведения документации, презентаций лучших автоклубов до непосредственного участия каждого в анкетировании и обсуждении проблемных вопросов.          Поскольку на семинаре собрались творческие работники со всей области, то в первую очередь использовали возможность обменяться опытом работы, своими планами, проблемами.         ‼️ К слову, о планах на 2024 год! Также,  впервые в 2024 год  состоится областной конкурс  на лучшую работу по нестационарному обслуживанию населения “Маршрут построен” в номинациях: ✅“за лучшее освещение деятельности отдела в СМИ”, ✅ “за лучшее сотрудничество с другими организациями и учреждениями”; ✅ “за лучшее освещение патриотической темы”, ✅ “за лучшую работу па выявлению инициатив местного сообщества”.         Все участники семинара были переполнены впечатлениями и получили от форума стимул для дальнейшего развития.

Автор admin 28.11.2023 Выкл.

Тэлеканал “Беларусь 3” завітаў на Дзятлаўшчыну

       У вёсцы Погіры нашага раёна прайшлі здымкі тэлеперадачы “Наперад у мінулае”, прысвечанай абраду “Уваходзіны”. “Наперад у мінулае” – праграма аб фальклорнай спадчыне Беларусі.            Штотыдзень здымачная група праекта адпраўляецца ў экспедыцыю ў адзін з куткоў нашай краіны, даследуе яго гісторыю і запісвае мясцовыя абрады і песні. Па выніках вандроўкі пэўная кампазіцыя набывае новае жыццё. Гэтым разам журналісты тэлеканала “Беларусь 3” разам з вядучай Аксанай Вечар прыехалі ў госці да жыхаркі вёскі Погіры Марыі Шыдла, якая з’яўляецца ўдзельніцай фальклорнага калектыву. Тут работнікі Гезгалаўскага дома культуры, метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, гезгалаўскія школьнікі і самі погірскія спявачкі ўзнавілі аўтэнтычны абрад “Уваходзіны”, які адпавядае сучаснаму наваселлю. – Абрадавыя дзеянні, якія ляглі ў аснову сцэнарыя, збіраліся ў Гезгалах і навакольных вёсках, у тым ліку ў Погірах, – расказвае метадыст метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Янушкевіч. – Гледачы пазнаёмяцца з традыцыямі гэтай мясцовасці: як гаспадар і гаспадыня заходзілі ў новую хату, што абавязкова прыносілі з сабою, якія сімвалічныя падарункі рыхтавалі госці. У тэлеперадачы прагучаць беларуская народная песня “Грымата” і мясцовая – “Кавылёк, кавылёк” у выкананні народнага песеннага калектыву вёскі Погіры.          Таццяна Генадзьеўна ўзнавіла сюжэт абраду, які лёг у аснову сцэнарыя перадачы. Па народнай традыцыі спачатку ў доме начаваў кот. Перш чым увайсці ў новы дом, гаспадары кланяліся парогу, абыходзілі вакол стала, прымаўляючы запаветныя словы, пасля чаго гаспадар вешаў у чырвоным куце абраз. Уся сям’я збіралася вакол стала, на якім абавязкова прысутнічаў хлеб як знак дабрабыту ў доме. Дзеці разам з матуляй упрыгожвалі печ кветкамі і ручнікамі, сыпалі ў яе зерне. У гэты дзень сустракалі гасцей, якія прыходзілі з падарункамі: яны кідалі манеты на печ, каб сям’я жыла багата, прыносілі зерне, каб хата была поўная хлебам, дарылі гаспадыні воўну або тканіну, палавікі, посуд, чартапалох – ад злых духаў, гарбуз і хатнія прысмакі з пажаданнямі шчаслівай долі, моцнага здароўя і дастатку. Гаспадары і суседзі збіраліся на вялікае застолле, якое абавязкова заканчвалася частаваннем гаспадынінымі пірагамі.          Перадача “Наперад у мінулае” тэлеканала “Беларусь 3” ужо трэці раз на Дзятлаўшчыне, папярэднія яе выпускі былі прысвечаны выпяканню каравая ў вёсцы Студзераўшчына і абраду “Каляды” ў Наваельні.

Автор admin 28.11.2023 Выкл.