День: 07.11.2023

«С 90-летним юбилеем»

        Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» в рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь», совместно с секретарём районного совета ветеранов Ядвигой Гуща, поздравили с 90-летним юбилеем долгожительницу из агрогородка Роготно — Ванду Феликсовну Курман. В этот торжественный день для юбилярши звучали теплые слова пожеланий счастья и благополучия, а веселые песни окунули именинницу в дни её молодости.

Автор admin 07.11.2023 Выкл.

«С добром и уважением!»

        Коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» в рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь», совместно с представителем районного совета ветеранов Ядвигой Гуща, поздравили с 90-летним юбилеем долгожительницу из деревни Ледины — Дарью Григорьевну Нарбутик. Дарья Григорьевна несмотря на свою тяжелую жизнь, осталась доброй, жизнерадостной и улыбчивой женщиной. Артисты вручили имениннице цветы, памятные подарки, и порадовали своим музыкальным поздравлением.

Автор admin 07.11.2023 Выкл.

«Судьба и Родина едины»

    Сектор нестационарного обслуживания населения провели выездную концертную программу «Судьба и Родина едины», приуроченная ко Дню Октябрьской революции для жителей д. Ледины. Артисты пели песни, поздравляли людей с праздником и желали счастья и тепла в каждый дом.  

Автор admin 07.11.2023 Выкл.

Шануем мінулае, каб мець будучыню

       У скверы каля помніка Уладзіміру Леніну ў горадзе Дзятлаве прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 106-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, супрацоўнікі сілавых структур, работнікі працоўных калектываў, навучэнцы школ раёна. Нагадаў важнасць гэтай гістарычнай падзеі і павіншаваў дзятлаўчан са святам намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка. – Кастрычнік 1917 года ўвасобіў мары мільёнаў працаўнікоў свету аб будаўніцтве справядлівага грамадства на прынцыпах улады народа, узаемнай сацыяльнай адказнасці і гуманізму. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці пакаленням, якія сваёй працай стварылі нашу дзяржаву і дзякуем усім, хто сёння робіць важкі ўклад ва ўмацаванне эканамічнага і культурнага патэнцыялу краіны, – адзначыў Вадзім Аляксандравіч. – Беларусь захавала дасягненні савецкай эпохі, памнажаючы іх здзяйсненнямі сучаснага перыяду. Мы, маладая суверэнная, незалежная дзяржава, крочым наперад, вызначыўшы асноўны вектар свайго развіцця – сацыяльна арыентаваная эканоміка. Мы разумеем, што без захавання гістарычнай спадчыны немагчыма рухацца наперад, бо ў таго, хто не помніць мінулае, няма будучыні. Паважаныя землякі, ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў віншую вас са 106-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Жадаю здароўя, святочнага настрою, бадзёрасці і аптымізму. Няхай у вашых дамах і сем’ях пануюць парадак, дабрабыт, радасць і любоў. Аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі для гісторыі, актуальных мэтах і задачах Камуністычнай партыі Беларусі ўзгадаў кіраўнік яе раённай арганізацыі Дзмітрый Малочка: – Сёння патрыятызм – найвышэйшая маральная каштоўнасць, аснова кансалідацыі ўсіх здаровых сіл нашага грамадства. Для нас нязменна каштоўныя такія пачуцці, як любоў да радзімы, адданасць Айчыне, стваральная праца на карысць роднай Беларусі. Сёння беларускі народ мэтанакіравана ўвасабляе ў рэальнасць мару многіх пакаленняў – будуе незалежную квітнеючую дзяржаву. Наша сацыяльна-эканамічная палітыка накіравана на дынамічнае развіццё краіны і забеспячэнне дастойнага жыцця кожнага грамадзяніна. Дзмітрый Аляксандравіч нагадаў ключавыя пастулаты Камуністычнай партыі Беларусі. Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар: – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі сімвалізуе для нас пераемнасць пакаленняў і беражлівыя адносіны да гісторыі. За гады існавання нашай самастойнай, незалежнай  дзяржавы мы не толькі захавалі, але і памножылі свой патэнцыял. Беларусы зрабілі рашучы крок да афармлення суверэннай нацыі, народа з багатымі традыцыямі, высокай культурай, законным правам на дзяржаўнасць, якое нашы бацькі і дзяды адстаялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і сёння мы прадаўжаем яго абараняць. Урачысты мітынг завяршыўся ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка У. І. Леніну.  

Автор admin 07.11.2023 Выкл.