Майстар-клас побытавых танцаў прайшоў у Дзятлава

Майстар-клас побытавых танцаў прайшоў у Дзятлава

10.06.2021 Выкл. Автор admin

На пляцоўцы каля Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках абласнога праекта “ЭтнаБУМ” прайшоў майстар-клас побытавых танцаў.

Яго правёў народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”. Яны запрасілі жадаючых трохі патанцаваць і навучыцца “Кракавяку”, “Карапету”, “Каробачцы” і іншым побытавым беларускім народным танцам.