Вы сейчас просматриваете Майстар-клас побытавых танцаў прайшоў у Дзятлава

Майстар-клас побытавых танцаў прайшоў у Дзятлава

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости

На пляцоўцы каля Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках абласнога праекта “ЭтнаБУМ” прайшоў майстар-клас побытавых танцаў.

Яго правёў народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”. Яны запрасілі жадаючых трохі патанцаваць і навучыцца “Кракавяку”, “Карапету”, “Каробачцы” і іншым побытавым беларускім народным танцам.