У рамках раённай акцыі «Равеснікі перамогі», творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва з вялікай радасцю павіншаваў з 80-гадовым юбілеем Марыю Васільеўну Кучура з вёскі Чырвоны Бор.
Гэты дзень стаў па-сапраўднаму знакавым, бо жанчына не проста юбілярка, а яшчэ і сапраўдная аднагодка Вялікай Перамогі.
Марыя Васільеўна-гэта прыклад для ўсіх нас. Яе нязгасная жыццёвая энергія, аптымізм і сіла духу натхняюць і нагадваюць: узрост – гэта ўсяго толькі лічба, галоўнае – як мы пражываем кожны свой дзень.
Гэты юбілей стаў выдатнай магчымасцю выказаць самыя цёплыя віншаванні нашай імянінніцы. Артысты выканалі песні з юнацтва Марыі Васільеўны, якія, без сумневу, перанеслі яе ў самыя шчаслівыя і светлыя моманты жыцця, а таксама пажадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, невычэрпнага аптымізму і пабольш радасных момантаў! Хай кожны дзень будзе напоўнены святлом і цяплом!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


