Месяц: Август 2024

Хлебаробам – хвала і пашана. “Дажынкі-2024” на Дзятлаўшчыне (+відэа)

На цэнтральнай плошчы горада Дзятлава адбылася цырымонія ўшанавання механізатараў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных комплексаў, повараў, якія вызначыліся ў пасяўной і ўборачнай кампаніях 2024 года. У святкаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, жыхары раёна, запрошаныя госці, у ліку якіх – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання Андрэй Жамойда. Ад імя ўсіх удзельнікаў сёлетняга жніва сімвал паспяховага завяршэння жніва – духмяны каравай уручылі старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму. Андрэй Уладзіміравіч звярнуўся да хлебаробаў са словамі ўдзячнасці і віншаваннямі: – Спаконвекуі да сённяшняга дня працахлебаробазастаеццасамай важнайі нялёгкай.Ва ўсе часы працаўніківёскібыліпрыкладамстараннасці, вернасці і адданасці сваёй працы.Па добрайтрадыцыі на “Дажынках” мы аддаёмданінупавагілюдзям, дзякуючы якім на нашых палях вырашчаны і сабраны багаты ўраджай, людзям, якія робяць усё магчымае, каб забяспечыць харчовую бяспеку нашай краіны. Сёлета жніво было няпростым. Экстрэмальныя ўмовы надвор’я патрабавалі вялікіх фізічных і маральных намаганняў, але вы з гонарам вытрымалі ўсе выпрабаванні, паказаўшы прыклад адданасці абранай справе. Дасягнутыя вынікі з’яўляюцца пацвярджэннем гэтага. Працаўнікамі вёскі ў бягучым годзе сабраны багаты ўраджай рапсу, збожжавых і зернебабовых культур. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур па стане на 24 жніўня 2024 года склаў больш за 58,2 тысячы тон, прыбаўка ўраджаю – 3 тысячы тон да 2023 года, ураджайнасць – 34,9 цэнтнера з гектара. Ва ўборачнай кампаніі прымалі ўдзел 62 камбайнавыя экіпажы. Вялікі дзякуй вам, шаноўныя работнікі галіны, за высокапрафесійную, прадукцыйную працу, за тое, што вы кожны на сваім месцы зрабілі ўсё, каб сабраць ураджай якасна і своечасова. Сёння хочацца выказаць словы ўдзячнасці не толькі тым, хто працуе ў галіне сельскай гаспадаркі прафесійна, але і тым, хто заўсёды гатовы падставіць сяброўскае плячо: работнікам прамысловых прадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый, лясной гаспадаркі, газазабяспечвальнай арганізацыі, электрычных сетак, гандлю, будаўніцтва, устаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры. Вялікі вам дзякуй, паважаныя кіраўнікі, за падтрымку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі! Ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта віншую вас са святам. Шчыра жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, добрага святочнага настрою, новых поспехаў, багатых і шчодрых ураджаяў! Караваі сёлетняга ўраджаю ад кіраўніцтва раёна з лічбай намалочанага збожжа атрымалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна: ААТ “Граніт-Агра” – 12 792 тоны зерня (Андрэй Падліпскі), СГФ “АграМілк” – 10 099 тон (Аляксандр Грынкевіч), ААТ “Дварэц-Агра” – 6989 тон (Аляксандр Лесюкоў), КСУП “Войневічы” – 5708 тон (Сяргей Францішчык), КСУП “Хвінявічы” – 3144 тоны (Мікалай Бубноўскі), КСУП “Жукоўшчына” – 3133 тоны (Васіль Алясюк). Па добрай хрысціянскай традыцыі разам з дзятлаўчанамі падзякавалі Богу за добры ўраджай і асвяцілі хлеб 2024 года благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Андрэй Лішко. Кульмінацыяй свята стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённых спаборніцтваў на пасяўной кампаніі, уборцы ўраджаю, якія паказалі высокі вынік, пры гэтым не дапусцілі парушэнняў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы. Узнагароды аграрыям уручыў Андрэй Садоўскі. Пераможцы раённых спаборніцтваў на вясновых палявых работах у 2024 годзе сярод прадпрыемстваў размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца – КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, галоўны аграном Іван Палуянцэвіч, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі), 2-е месца – СГФ “АграМілк” (дырэктар  Аляксандр Грынкевіч, галоўны аграном Андрэй Лежань, намеснік начальніка Васіль Каральчук), 3-е месца – ААТ “Граніт-Агра” (дырэктар Андрэй Падліпскі, галоўны аграном Алена Майсейчык). Лідарамі раённых спаборніцтваў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур у 2024 годзе сталі наступныя прадпрыемствы: 1-е месца – СГФ “АграМілк”, 2-е месца – КСУП “Хвінявічы” (дырэктар – Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном – Аляксандр Кугейка, галоўны інжынер Віктар Ерамейчык)), 3-е месца – КСУП “Войневічы”. З заканчэннем уборачнай кампаніі аграрыяў раёна павіншавала першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і ўручыла ўзнагароды раённага спаборніцтва на ўборцы  рапсу, зерневых і зернебабовых культур сярод моладзевых экіпажаў і маладых вадзіцеляў, аграномаў і інжынераў, занятых на жніве-2024. Павіншавалі прысутных са святам і адзначылі лепшых хлебаробаў прафсаюзнымі дыпломамі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. За добрую арганізацыю харчавання ў час уборачных работ 2024 года дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі былі адзначаны кіраўнікі і работнікі пунктаў харчавання сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўшчыны. У межах святкавання раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2024” прайшлі тэматычныя конкурсы. Лепшымі ў вырабе і афармленні дажынкавага снапа сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”, самы духмяны і прыгожы каравай атрымаўся ў КСУП “Войневічы”, гаспадарамі лепшага сельскагаспадарчага падворка былі прызнаны работнікі ААТ “Граніт-Агра”, самага арыгінальнага гандлёвана месца – Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Дыпломы пераможцам уручылі Віталій Шулейка і Уладзімір Казак, грашовыя прэміі будуць пералічаны на рахунак прадпрыемстваў. Па-сапраўднаму святочным і радасным раённае свята “Дажынак” зрабілі артысты Дзятлаўшчыны і беларускай эстрады Ала Аўдзейчык, гурт “БайСіці”, Алена Ланская. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 24.08.2024 Выкл.

🔥Поздравляем!!!🔥

Дятловчанка, Марина Ожеховская награждена 🏅Дипломом І степени выставке-конкурсе изделий домашней выпечки среди любителей «Матулін каравай» в номинации «Современный свадебный каравай». На суд жюри был представлен современный свадебный каравай «Верность» на закваске. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.08.2024 Выкл.

«Зямля бацькоў-майго жыцця крыніца!»

🌼Свята аграгарадка Гезгалы «Зямля бацькоў-майго жыцця крыніца!»🌼 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.08.2024 Выкл.

Отдел традиционного искусства и ремесел на каравай-фесте «Бацькава булка» Свислочь 2024

🔥Дятловчане 17 августа приняли участие в каравай-фесте «Бацькава булка» в Свислочи. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.08.2024 Выкл.

🔥ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: мастацтва гліны і агню🔥

Мастер по керамике Анатолий Кардаш на областном фестивале- ярмарке “Кераміка Крэва” г. Сморгонь. По итогам участия Диплом 🥉степени в номинации «Лучшее изделие из глины на месте». Поздравляем👏👏👏 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 17.08.2024 Выкл.

«Давай дружить»

16 августа для лагеря «Улыбка» СШ№1 г. Дятлово отделом по работе с детьми и молодежью и отделом народного творчества и культурно-досуговой деятельности Центра культуры г. Дятлово была проведена игровая программа «Давай дружить». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.  

Автор admin 16.08.2024 Выкл.

Свята землякоў

Ціха, спакойна і размерана цячэ жыццё ў маленькіх вёсачках. Умеюць там шмат працаваць, любяць і адпачыць,заўжды чакаюцьжаданых гасцей. Вось і нядаўназ музычнымі падарункамі завіталі да жыхароў вёсак Норцавічы і Засецце артысты раёна Ірына Бакшук, Святлана Венская, Таццяна Шостка,Іван Кашко,Сяргей Малышчык, каб звясёлай музыкай і душэўнымі песнямі разам зладзіць свята землякоў. “Зямля, на якой вы нарадзіліся і жывяце, – гэта зямля вашых продкаў і нашчадкаў. Няма нічога больш ганаровага, чым працаваць на ёй, аддаваць сваю любоў, верыць у яе і расці разам з ёю. Вельмі прыемна бачыць, як упрыгожваюць людзі сваёй працайвёскі, і яны з кожным годам прыгажэюць. Дзякуй за ваша старанне, адданасць і любоў да роднага куточка. Міру, дабра, шчасця ў вашы дамы, паважаныя вяскоўцы!” – звярнуліся да прысутных вядучыя.   Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 16.08.2024 Выкл.

Дзень Дварэцкага сельскага савета

Эстафету правядзення Дзён сельскага Савета ў Дзятлаўскім раёне прыняў Дварэцкі сельсавет. У яго рабоце ўдзельнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў. Абмеркавалі ў гэты дзень работу сельвыканкама і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва, паглядзелі на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, як падрыхтаваліся мясцовыя ўстановы адукацыі да новага навучальнага года. Старшыня сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч расказаў, што Дварэцкі сельскі савет утварыўся ў 1940 годзе. На дадзены момант у яго састаў уваходзяць тры аграгарадкі, 38 вёсак і 2 хутары. Колькасць насельніцтва, якое жыве тут пастаянна, па стане на 1 жніўня 2024 года склала 1636 чалавек. Знаёмства з інфраструктурай сельсавета пачалі з Дварэцкага дома культуры, дзе яго загадчыца Людміла Баклушына расказала пра поспехі і планы калектыву творчай установы. Ужо добра вядомы не толькі на Дзятлаўшчыне, але і далёка за яе межамі майстар па лозапляценні Сяргей Балыкоў правёў майстар-клас для гасцей. А яшчэ на выставе работ яго самога і яго вучаніц тым, хто пажадаў, давялося пасядзець на ўнікальным стуле, зробленым з лазы і дварэцкага лёну. Пазнаёміліся з выставай былых і новых работ мастака-жывапісца і разбяра па дрэве Аркадзя Сокала і рамесніцы Наталлі Савік, якая стварае дзіцячыя ўпрыгажэнні, кветкі з фоамірану. У Дварэцкай сельскай бібліятэцы, акрамя шыкоўнага выбару кніг, прыемна было назіраць і падшыўку сваёй газеты “Перамога”. Гасцінна сустракалі дэлегацыю начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская і кіраўнікі мясцовых школы і дзіцячага сада Наталля Болтач і Людміла Ляпко. У гэтым вучэбным годзе Дварэцкая сярэдняя школа прыме 107 вучняў, у яслях-садзе выхоўваюцца 28 дзяцей. З 1 жніўня 2024 года закрыты Раготнаўскі дзіцячы сад. На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя прадпрыемствы: ААТ “Дварэц-Агра”, ААТ “Граніт-Агра”, Раготнаўскае лясніцтва, Боркаўскі вытворчы ўчастак ААТ “Рагозніцкі крухмальны завод”, ААТ “Дварэцкі льнозавод”. Экскурсію-знаёмства з апошнім правёў яго кіраўнік Аляксей Зелянуха. Аляксей Рыгоравіч расказаў, што за сем месяцаў бягучага года заводам рэалізавана 1540,5 тоны льновалакна, у тым ліку ў рамках дзяржзаказу прадпрыемствам канцэрна “Беллегпрам” – 1021,7 тоны (100,2 % да задання). Для забеспячэння вытворчасці сыравінай сёлета лён-даўгунец вырошчваецца на плошчы 3526 гектараў. Чакаецца ўраджайнасць ільнотрасты 36,2 цэнтнера з гектара. Працуюць на Дварэцкім ільнозаводзе 256 чалавек. Наведалі таксама вельмі прыгожы дом-сядзібу Ірыны Антропавай, якая прафесійна займаецца развядзеннем кветак, кустоў, дрэваў. У пітомніку Ірыны Віктараўны безліч раслін, пра якія яна можа расказваць гадзінамі, з такой любоўю і адданасцю, быццам пра родных дзяцей. Не горш за платную клініку выглядаюць кабінеты Раготнаўскай амбулаторыі. Але, упэўнена, не толькі лекі і ўтульныя памяшканні, а яшчэ і вельмі пазітыўны, добрасардэчны памочнік доктара Тэрэза Кардаш дапамагаюць выздараўліваць мясцовым пацыентам. У каталіцкай святыні аграгарадка гасцей сустракаў ксёндз Дзмітрый Папянюк, які расказаў пра гісторыю касцёла, яго прыхаджан, складанасці, з якімі прыходзіцца сутыкацца. Напрыканцы зазірнулі ў мясцовы магазін “Родны кут”, дзе, дарэчы, уразіў асартымент тавару: ад малака, замарожаных мясных вырабаў да экзатычных фруктаў. Падводзячы вынікі сустрэчы, Аляксандр Бараноўскі падзякаваў Канстанціну Вінцукевічу за работу, адзначыў, што яна вядзецца вынікова, даў некалькі парадаў на будучыню і анансаваў, што наступным аб’ектам пільнай увагі ў верасні стане Дзятлаўскі сельсавет.   Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 16.08.2024 Выкл.