Марафон нявест прайшоў у Дзятлаве
У рамках моладзевага праекта “Тваё лета-2024” ладзіўся ў горадзе Дзятлаве захапляльны і запамінальны марафон нявест, які так палюбілі дзятлаўчане. Сёлета ўдзел у ім прынялі 13 прывабных дзяўчат – гэта прадстаўніцы гімназіі № 1, сярэдняй школы № 3, дзіцячага сада № 2, Цэнтра культуры горада Дзятлава, КСУП “Войневічы”, цэнтральнай раённай бальніцы, Жукоўшчынскай базавай школы. У час першага конкурсу “Вясельнае дэфіле” гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з удзельніцамі і ацаніць іх грацыю, артыстызм і арыгінальнасць вобраза. У каго самы доўгі вэлюм, журы вызначала ў другім выпрабаванні. Інтрыгуючым і складаным быў іспыт на бегавой дарожцы, дзе нявесты паказалі, хто самы хуткі і вынослівы. Завяршыла конкурсную праграму вядомая ўсім вясельная традыцыя на кіданне букетаў. Для таго, каб яшчэ больш падняць настрой гледачам, стварыць святочную атмасферу, з вясёлымі музычнымі кампазіцыямі выступілі прафесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны. На працягу вечара здольнасці і таленты канкурсантак ацэньвала журы пад старшынствам дырэктара раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай. Ні адна ўдзельніца не засталася без узнагароды. У намінацыі “Самы загадкавы погляд” была адзначана Вераніка Жвярэла, “Самая ўпэўненая паходка” – Вольга Гародка, “Самы элегантны букет” – Ангеліна Калеснікава, “Самая вытанчаная нявеста”– Лізавета Баярская, “Самы арыгінальны вобраз” – Яўгенія Нікульшына, “Самая яркая нявеста” – Марыя Тадарэнка, “Самая грацыёзная нявеста” – Карына Юшкевіч, “Самая чароўная нявеста” – Ганна Радомская, “Самая бліскучая ўсмешка” – Алена Касцюк. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Святлане Фядотавай. У тройку пераможцаў увайшлі Арына Грыцук (першае месца), Анастасія Калесніковіч (другое месца), Анастасія Ганчарук (трэцяе месца). Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
«Ёсць на свеце мая Радзіма”
30 августа для жителей агрогородка Роготно состоялся концерт «Ёсць на свеце мая Радзіма”, подготовленный творческими работниками филиала «Дворецкий Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
Дажынкі-2024 у Жукоўшчыне
Работнікі сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтавалі свята для хлебаробаў, якія працуюць у КСУП “Жукоўшчына”. Гэтыя працалюбівыя людзі, якія адданыя сваёй справе ўсёй душой, у гарачую пару жніва шчыруюць на палетках, не лічачы ўласны час і сілы. І яны, як ніхто іншы, заслугоўваюць павагі і ўшанавання. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Васілій Алясюк павіншаваў усіх работнікаў з заканчэннем жніва, падзякаваў за плённую працу і пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і далей заставацца такімі ж адданымі сваёй справе. Заслужаныя ўзнагароды за добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі ў гэты дзень атрымалі многія работнікі гаспадаркі – вадзіцелі, энергетык, кладаўшчык, электрагазазваршчык, слесары па рамонце машын, паляводы, работніцы сталовай, трактарысты-машыністы. Артысты Дзятлаўшчыны таксама далучыліся да віншаванняў і пажадалі, каб праца на роднай зямлі заўжды была ім у радасць, а добрая песня – верным спадарожнікам па жыцці. Музычныя падарункі дарылі Таццяна Шостка, Ірына Бакшук, Святлана Венская, Марына Міхалоўская, Алеся Варабей, Сяргей Малышчык, Надзея Саўко, Марына Герасімовіч. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.