Месяц: Август 2024

Сынковичи

31 августа состоялась  экскурсия с пожилыми людьми в д. Сынковичи. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.08.2024 Выкл.

«Прощай, лето!»

В агрогородке Крутиловичи прошла игровая программа «Прощай, лето!». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.08.2024 Выкл.

Свята пасёлка ў Наваельні

Па добрай традыцыі напрыканцы жніўня жыхары гарпасёлка Наваельня збіраюцца разам, каб павіншаваць сваю малую радзіму з чарговым днём нараджэння і ўшанаваць яе працавітых, таленавітых жыхароў. Гэты год не стаў выключэннем: канцэртна-забаўляльная праграма “Жыві і будзь здаровы, пасёлак мой”, якая прайшла на пасялковым стадыёне, сабрала мясцовых жыхароў і гасцей. Павіншавала землякоў са святам старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч: – 2024 год – асаблівы для беларусаў: 80 гадоў мы жывём пад мірным небам, 80 гадоў споўнілася з дня заснавання Гродзенскай вобласці і 79 гадоў Наваельня мае статус гарадскога пасёлка. Мерапрыемства стала добрай нагодай адзначыць лепшых працаўнікоў, людзей актыўных і ініцыятыўных у розных сферах жыцця пасёлка. Мы па праве ганарымся малой радзімай, яе слаўнай гісторыяй, традыцыямі, дасягненнямі, але самае галоўнае – таленавітымі, працавітымі, добразычлівымі людзьмі. Наш пасёлак жыве, развіваецца, становіцца прыгажэйшым, а мы з вамі пастараемся зберагчы ўсё самае прыхожае і цудоўнае ў ім. Будучыня Наваельні залежыць толькі ад нас з вамі – нашага ўзаемаразумення, павагі адзін да аднаго і жадання ствараць дабрабыт у месцы, дзе мы нарадзіліся і жывём, дзе будуць жыць нашы нашчадкі. Няхай гэта свята стане новым імпульсам для творчасці і натхнення. Усім жадаю моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, спаўнення жаданняў. Людміла Аляксандраўна ўручыла ўзнагароды новаяльнянцам. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны начальнік Новаяльнянскага ўчастка ізаляцыі труб ААТ “Гроднабудізаляцыя” Андрэй Конан, брыгадзір РУП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі” Лідская дыстанцыя пуці Уладзімір Салаш, гукааператар філіяла Новаяльнянскага дома культуры Аляксандр Саалятэ; падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – старшы інструктар-ратаўнік ПАСП № 12 Ігар Баравікоў, загадчыца Новаяльнянскага ясляў-сада Людміла Піваварчык, дырэктар Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Шэнаева. Павіншаваў землякоў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Дабра, міру, здароўя вам і вашым блізкім. Няхай над нашай краінай заўжды будзе такое прыгожае, бязвоблачнае, сонечнае неба. Будзьце шчаслівыя! Аляксандр Станіслававіч уручыў узнагароды выдатным жыхарам Наваельні. Ганаровыя граматы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў ­– інспектару Новаяльнянскага выканкама Марыне Івановай, загадчыцы Новаяльнянскага дома культуры Галіне Сушко, намесніку начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяне Умоўскай. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў былі адзначаны прыбіральшчык памяшканняў Новаяльнянскага дома культуры Марына Ажахоўская, бібліятэкар Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Марына Юрчык. Імёны васьмі новаяльнянцаў былі занесены на Дошку гонару гарпасёлка Наваельня, адпаведныя сертыфікаты ім уручыла Людміла Радзевіч. Выдатныя артысты гарпасёлка атрымалі ўзнагароды ад Галіны Сушко. Сярод іх – удзельнікі мастацкага аб’яднання “Эпатажны блюз”, якія парадавалі землякоў сваімі танцамі. На свяце ўшаноўвалі доўгажыхароў і самых маленькіх новаяльнянцаў, пары, якія сёлета адзначылі залатое і сярэбранае вяселле, самых дбайных гаспадароў. Добры настрой і цудоўныя песні гасцям мерапрыемства дарылі артысты Аліса Дзірвук, Марына Кекшук, Галіна Сушко, Аляксандр Саалятэ, Анастасія Клімец, сямейны дуэт Веры і Андрэя Добышаў. Святочны вечар завяршыўся праграмай знакамітага на ўсю Дзятлаўшчыну Новаяльнянскага духавога аркестра і канцэртам запрошаных гасцей з горада Гродна – кавер-групы “Крэатыў бэнд”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 31.08.2024 Выкл.

Марафон нявест прайшоў у Дзятлаве

У рамках моладзевага праекта “Тваё лета-2024” ладзіўся ў горадзе Дзятлаве захапляльны і запамінальны марафон нявест, які так палюбілі дзятлаўчане. Сёлета ўдзел у ім прынялі 13 прывабных дзяўчат – гэта прадстаўніцы гімназіі № 1, сярэдняй школы № 3, дзіцячага сада № 2, Цэнтра культуры горада Дзятлава, КСУП “Войневічы”, цэнтральнай раённай бальніцы, Жукоўшчынскай базавай школы. У час першага конкурсу “Вясельнае дэфіле” гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з удзельніцамі і ацаніць іх грацыю, артыстызм і арыгінальнасць вобраза. У каго самы доўгі вэлюм, журы вызначала ў другім выпрабаванні. Інтрыгуючым і складаным быў іспыт на бегавой дарожцы, дзе нявесты паказалі, хто самы хуткі і вынослівы. Завяршыла конкурсную праграму вядомая ўсім вясельная традыцыя на кіданне букетаў. Для таго, каб яшчэ больш падняць настрой гледачам, стварыць святочную атмасферу, з вясёлымі музычнымі кампазіцыямі выступілі прафесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны.   На працягу вечара здольнасці і таленты канкурсантак ацэньвала журы пад старшынствам дырэктара раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталлі Маліноўскай. Ні адна ўдзельніца не засталася без узнагароды. У намінацыі “Самы загадкавы погляд” была адзначана Вераніка Жвярэла, “Самая ўпэўненая паходка” – Вольга Гародка, “Самы элегантны букет” – Ангеліна Калеснікава, “Самая вытанчаная нявеста”–  Лізавета Баярская, “Самы арыгінальны вобраз” – Яўгенія Нікульшына, “Самая яркая нявеста” – Марыя Тадарэнка, “Самая грацыёзная нявеста” – Карына Юшкевіч, “Самая чароўная нявеста” – Ганна Радомская, “Самая бліскучая ўсмешка” – Алена Касцюк. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Святлане Фядотавай. У тройку пераможцаў увайшлі Арына Грыцук (першае месца), Анастасія Калесніковіч (другое месца), Анастасія Ганчарук (трэцяе месца).     Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 30.08.2024 Выкл.

«Ёсць на свеце мая Радзіма”

30 августа для жителей агрогородка Роготно состоялся концерт «Ёсць на свеце мая Радзіма”, подготовленный творческими работниками филиала «Дворецкий Дом культуры». Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 30.08.2024 Выкл.

Дажынкі-2024 у Жукоўшчыне

Работнікі сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтавалі свята для хлебаробаў, якія працуюць у КСУП “Жукоўшчына”. Гэтыя працалюбівыя людзі, якія адданыя сваёй справе ўсёй душой, у гарачую пару жніва шчыруюць на палетках, не лічачы ўласны час і сілы. І яны, як ніхто іншы, заслугоўваюць павагі і ўшанавання. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Васілій Алясюк павіншаваў усіх работнікаў з заканчэннем жніва, падзякаваў за плённую працу і пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і далей заставацца такімі ж адданымі сваёй справе. Заслужаныя ўзнагароды за добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі ў гэты дзень атрымалі многія работнікі гаспадаркі – вадзіцелі, энергетык, кладаўшчык, электрагазазваршчык, слесары па рамонце машын, паляводы, работніцы сталовай, трактарысты-машыністы. Артысты Дзятлаўшчыны таксама далучыліся да віншаванняў і пажадалі, каб праца на роднай зямлі заўжды была ім у радасць, а добрая песня – верным спадарожнікам па жыцці. Музычныя падарункі дарылі Таццяна Шостка, Ірына Бакшук, Святлана Венская, Марына Міхалоўская, Алеся Варабей, Сяргей Малышчык, Надзея Саўко, Марына Герасімовіч.   Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 30.08.2024 Выкл.

«Георгины ко дню рождения Михала»

🌺Участники любительского объединения «Элит Данс» в музее-усадьбе М. К. Огинского на фестивале «Георгины ко дню рождения Михала»🌺 Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 24.08.2024 Выкл.

Фестиваль красок

24 августа на площадке у дома культуры г.п. Новоельня состоялся фестиваль красок. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 24.08.2024 Выкл.

Дажынкі-2024.Вясёлая сельская эстафета

Шмат смеху, весялосці, жартаў было ў час вясёлай сельскай эстафеты, якая праходзіла ў скверы Дварчаніна райцэнтра. Сёлета ўдзел у ёй прынялі чатыры каманды. Яны спаборнічалі ў жартоўных выпрабаваннях “Горача”, “Аграрны баскетбол”, “Боўлінг”, “Беларускія пінгвіны”, “Спрытнюга”, “Бой падушкамі”. Падтрымаць вясёлых спартсменаў і даведацца, хто жсамы хуткі, трапны, дужы, прыйшлі іх калегі, сябры, родныя. Пасля падліку балаў за ўсе конкурсы журы агучыла пераможцаў. Дыплом І ступені дастаўся камандзе ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, на другой пазіцыі – спартсмены з КСУП “Войневічы”, трэцяе месца прысудзілі ААТ “Дварэц-Агра”. Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 24.08.2024 Выкл.

Дзятлаўшчына святкуе дажынкі! (+відэа)

У горадзе Дзятлаве праходзіць раённае свята працаўнікоў сяла “Дажынкі-2024”. Сёлета каравай нашых хлебаробаў склаў 58 110 тон намалочанага збожжа. Шэсце працоўных калектываў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны прайшло па горадзе да галоўнай святочнай сцэны, дзе адбылася цырымонія ўшанавання працаўнікоў і калектываў сельскай гаспадаркі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у час пасяўной і ўборачнай кампаніі.     Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.

Автор admin 24.08.2024 Выкл.