«Спас — усяму час»
24 жніўня у філіяле «Дварэцкі Дом культуры» прайшла інтэрактыўная праграма «Спас — усяму час».
Напоўнім ранцы з дабрынёй
Зусім нямнога дзён застаецца да пачатку новага навучальнага года. А значыць надышоў час не толькі паклапаціцца аб сваіх школьніках, але і дапамагчы дзецям, якія аказаліся ў складаных жыццёвых сітуацыях. Супрацоўнікі і валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа прапанавалі дзятлаўчанам далучыцца да дабрачыннай кампаніі “Збяром дзяцей у школу”, якая праходзіць у раёне з 1 жніўня. Разам з абаяльнай зайкай Ляляй з раённага цэнтра культуры яны наведалі магазіны “Родны Кут”, “Джэм”, “Тры цаны”, “Санет”. Сёлета дзіцячыя ранцы будуць укамплектаваны ў тым ліку пеналамі, ручкамі, сшыткамі, фарбамі і фламастарамі, якія наведвальнікі магазінаў паклалі ў спецыяльную скрыню дабра. Аб тым, хто атрымае “народную” дапамогу, расказала старшыня раённай арганізацыі Галіна Касцюк: – Сабраныя тавары і рэчы будуць перададзены дзецям з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, школьнікам з сем’яў бежанцаў і вымушаных мігрантаў, іншым дзецям, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Інфармацыю аб гэтых сем’ях мы атрымалі з аддзела адукацыі райвыканкама. Такія акцыі будуць праходзіць на Дзятлаўшчыне да сярэдзіны верасня. Калі вы ўбачыце скрыні з чырвоным крыжам у магазінах, у іх можна пакласці канцылярскія тавары для дзяцей, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы, а калі ў вас ёсць акуратныя школьныя рэчы або вопратка, у раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа з удзячнасцю прымуць такі дар і накіруюць яго па прызначэнні. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў офіс арганізацыі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Жадаючыя могуць дапамагчы фінансава, пералічыўшы сродкі на рахунак арганізацыі, рэквізіты можна даведацца ў яе кіраўніка Галіны Касцюк. Нават ваша маленькая дапамога для некага можа быць вельмі важнай.
Зямля, дзе пачаўся твой лёс
Так паэтычна жыхары гарадскога пасёлка Наваельня гавораць пра свой родны край, чарговаму дню нараджэння якога была прысвечана канцэртная забаўляльная праграма. Свята адкрыў калектыў, які ўжо стаў адметнасцю і славутасцю Наваельні – аматарскае танцавальнае аб’яднанне “Эпатажны блюз”. Старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч узгадала старонкі гісторыі населенага пункта і яго дасягненні, а таксама павіншавала гасцей са святам: – Дзень пасёлка адметны для ўсіх, хто тут нарадзіўся, вырас, хто сюды прыехаў, жыве і спрыяе росквіту гэтага куточка Беларусі. Наваельня з’яўляецца гарадскім пасёлкам з 1945 года, калі яна была раённым цэнтрам Дзятлаўскага раёна. Гэта маляўнічае месца з прыгожымі барамі, чыстымі рачулкамі, багатымі прыроднымі дарамі. Але самае галоўнае багацце нашага пасёлка – ініцыятыўныя, працавітыя, старанныя людзі, якія шчыра любяць родны край. Важна не забываць, што будучыня нашай малой радзімы залежыць толькі ад нас з вамі. Шчыра віншую ўсіх землякоў са святам і жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях і мірнага неба над галавой. Мерапрыемства стала добрай нагодай адзначыць лепшых працаўнікоў, людзей актыўных і ініцыятыўных у розных сферах жыцця пасёлка. Гэту місію выканаў старшыня раённага Савета дэпутатаў, жыхар Наваельні Аляксандр Бараноўскі. – Па праве лічу сябе новаяльнянцам, бо жыву ў гэтым населеным пункце ўжо 32 гады, – расказаў ён. – Тут выраслі мае дзеці, прайшлі мая маладосць, станаўленне. У дзень нараджэння нашага любімага пасёлка ад усёй душы жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра вам і вашым блізкім, спакойнага, шчаслівага, мірнага жыцця на роднай зямлі. Мы робім усё магчымае, каб наш родны край квітнеў і прыгажэў з кожным годам. У хуткім часе пасёлак чакае вялікае пераўвасабленне, якое, дарэчы, ужо пачалося. Аляксандр Станіслававіч уручыў узнагароды лепшым працаўнікам і творцам Наваельні. Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны сацыяльны педагог Новаяльнянскай сярэдняй школы Таццяна Бялятка, ляснічы Новаяльнянскага лясніцтва Валерый Зінкевіч; Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – настаўнік па класе духавых інструментаў Новаяльнянскай школы мастацтваў Юрый Жданюк. Падзячнымі лістамі старшыні райвыканкама былі ўзнагароджаны фельчар-лабарант Новаяльнянскай гарадской бальніцы Валянціна Бяляўская, майстар участка ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Гірык, сакратар прыёмнай ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў” Марына Кекшук; Падзячнымі лістамі старшыні раённага Савета дэпутатаў – настаўнік па класе духавых інструментаў Новаяльнянскай школы мастацтваў Сяргей Майсюк, ветэран працы Анатоль Кардаш, ізаліроўшчык тэрмаізаляцыі Новаяльнянскага ўчастка ізаляцыі трубаў Валерый Дзірвук. Пярвічная арганізацыя структурных падраздзяленняў УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай жалезнай дарогі” узнагародзіла сваімі Ганаровымі граматамі Наталлю Сушчэвіч і Сяргея Шастака. Імёны 9 новаяльнянцаў былі занесены на Дошку гонару гарпасёлка Наваельня, адпаведныя сертыфікаты ім уручыла Людміла Радзевіч. На свяце ўшаноўвалі доўгажыхароў і самых маленькіх новаяльнянцаў, пары, якія сёлета адзначылі залатое і сярэбранае вяселле, самых дбайных гаспадароў. Якое ж свята без добрых песень? Сваімі лепшымі музычнымі нумарамі гасцей радавалі Марына Кекшук, Галіна Слушко, Аляксандр Саалятэ, Таццяна Загорцава, аб’яднанне “Эпатажны блюз”. Канцэртную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі народнага духавога аркестра пасёлка Наваельня, а таксама артысты Гродзенскай філармоніі і гурт “Нестандартны варыянт”. На пряцягу мерапрыемства працавалі гандлёвыя кропкі, атракцыёны, жадаючыя маглі пакатацца на вялікіх матацыклах, на якіх завіталі на свята госці з Ліды.
«Я здесь живу, и край мне этот дорог»
19 августа в аг. Гезгалы прошел праздник поселка «Я здесь живу, и край мне этот дорог».
«А у нас во дворе…»
19 августа состоялся праздник двора в г.п.Козловщина «А у нас во дворе…».
«Весёлая поляна игр»
18 августа работа площадки «Территория здоровья». День игры и развлечения «Весёлая поляна игр».
90-летний юбилей
18 августа творческий коллектив филиала «Даниловичский Дом культуры» поздравил с 90-летним юбилеем жительницу деревни Яцуки — Жегало Феофанию Александровну.
Яркі адпачынак для ўсіх
На адкрытай пляцоўцы Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў вулічны моладзевы капуснік “Тваё лета-2023”, які падвёў вынік чарадзе яркіх забаўляльных мерапрыемстваў гэтага сезона. Адной з цэнтральных падзей свята стала цырымонія ўзнагароджання прызёраў і пераможцаў “Марафона нявест”, які нядаўна прайшоў у Дзятлаве. Канкурсанткі атрымалі памятныя Дыплом ад Цэнтра культуры і грашовыя прэміі – ад райвыканкама. На галоўнай святочнай сцэне прыгажуняў узнагародзіла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”, галоўны суддзя конкурсу Кацярына Хілімончык. Нявесты паўтарылі “на біс” свой дэбютны флэш-моб, які ў TikTok газеты “Перамога” набраў 160 тысяч праглядаў і больш за 2100 лайкаў і прадаўжае біць рэкорды. Насычаная праграма капусніка “Тваё лета-2023” складалася з забаваў на любы густ і ўзрост. Гасцей свята чакалі воднае шоу, гульні і фотазона ад Дзятлаўскага РАНС у межах акцыі “Канікулы без дыму і агню”, арт-батл “Анамальная спёка”, арт-пікнік “Рэлакс” і “забег” паўзункоў. Аматараў музыкі, танцаў і колераў запрасілі фестываль шароў, якія свецяцца, “Колар-фэст”, майстар-клас па спартыўных танцах “Зумба” і навінка праграмы – сеанс кіно на траве, які змаглі наведаць усе жадаючыя.
«На активной волне»
18 августа работники сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский районного центр культуры и народного творчества» Анна Харлинская и Ирина Бакшук продолжают поздравлять жителей отдалённых деревень. На этот раз наш визит с мини-концертом «На активной волне» в деревни Яцуки, Бричицы, Синевичи, Лижейки. В адрес присутствующим жителям было сказано много хороших слов и пожеланий. В ответ зрители пожелали нам здоровья, благополучия и творческих успехов.
Поздравление тысячников и двухтысячников ОАО «Гранит-Агро»
17 августа творческий коллектив «Даниловичского ДК» поздравленил тысячников и двухтысячников ОАО «Гранит-Агро».