День: 12.08.2023

“Марафон нявест” у Дзятлаве (+відэа)

           Адной з самых яркіх падзей жніўня стаў “Марафон нявест”, які адбыўся ў межах серыі культурна-забаўляльных моладзевых мерапрыемстваў “Тваё лета”. Удзел у конкурсе прынялі 14 абаяльных дзяўчат, якія прадставілі свае працоўныя калектывы. Вядучыя Ала Чарняўская,  Анастасія Голуб павіталі гасцей і прадставілі канкурсантак. Імі сталі прадстаўніцы сярэдняй школы № 1 і гімназіі № 1 горада Дзятлава, раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, цэнтральнай раённай бальніцы, лясгаса, Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Дзятлаўскага РУП ЖКГ, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, цэнтра па абслугоўванні бюджэтных і іншых арганізацый. У час першага конкурсу – дэфіле ў вясельных сукенках – удзельніцы “Марафона нявест” уражвалі адмысловым стылем і грацыяй. Аднак ужо ў наступным выпрабаванні ім давялося змяніць шпількі на спартыўны абутак, “падабраць” спадніцы, каб стаць самымі спрытнымі і хуткімі на бегавой дарожцы. Завяршыла конкурсную праграму кіданне вясельных букетаў – паўтарэнне добрай старадаўняй вясельнай традыцыі, якая прынясла нямала станоўчых эмоцый самім нявестам і гледачам конкурсу. Спецыяльна для конкурсу свае лепшыя музычныя кампазіцыі падрыхтавалі парфесійныя і самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны – Ганна Харлінская, Ала Чарняўская, Аляксандра Міклаш, Алёна Гузавец, Часлаў Свіб. На працягу вечара здольнасці і таленты канкурсантак ацэньвала журы пад старшынствам першага сакратара РК ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык. Па выніках іспытаў журы вызначыла пераможцаў “Марафона нявест”. Першае месца заняла Вераніка Верамейка з Дзятлаўскай ЦРБ, другое – Таццяна Васько з Дзятлаўскага лясгаса, трэцяе – Алена Касцюк з цэнтра культуры. Прызам глядацкіх сімпатый была адзначана самая хуткая ўдзельніца конкурсу ­­– Кацярына Горбач (СШ № 1 горада Дзятлава), узнагародай за самы арыгінальны вобраз – Ілона Галаўнёва (Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), якая прадставіла вясельны рэтра-ўбор. Пераможцы і прызёры конкурсу атрымаюць узнагароду – грашовыя сертыфікары праз тыдзень на сцэне моладзевага капусніка “Тваё лета”.

Автор admin 12.08.2023 Выкл.

День памяти музыкантов

     12 августа народным духовым оркестром филиала «Новоельнянский Дом культуры» был проведен день памяти музыкантов. В 10.00 началось шествие по г.п. Новоельня, в 10.30 митинг на кладбище и возложение цветов.

Автор admin 12.08.2023 Выкл.