Вы – сапраўдныя!
Так Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў беларускіх жанчын, занятых у сельскай гаспадарцы. Тых прыгажуняў, якія не толькі натхнялі сваіх мужчын на подзвігі ў бітве за ўраджай, але і самі прымалі актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2023 года, адзначылі высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. http://diatlovonews.by/2023/08/vy-sapra-dnyya/
«Всё, что на сердце у нас»
Для жителей агрогородка Белогурно, творческим коллективом филиала «Дворецкий Дом культуры», проведена концертная программа «Всё, что на сердце у нас».
Вечеринка Краш
Вечеринка Краш от студии ростовых кукол «Яркий праздник для всех» прошла в агротуристическом комплексе Коробчицы для будущих первокласников👍👍👍
«Запомним это лето»
27.08.2023 творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры» проведена концертной — игровая программа «Запомним это лето».
Дажыначная вясёлая сельская эстафета
Ніводнае свята не абыходзіцца без гумару і весялосці. Гадзіна добрага настрою на Дажынках-2023 у Дзятлаве была адведзена на сельскую вясёлую эстафету. На пляцоўцы ў скверы Дварчаніна спаборнічалі 5 каманд. Вясёлых спартсменаў чакалі выпрабаванні “Горача”, “Аграрны баскетбол”, “Боўлінг”, “Беларускія пінгвіны”, “Спрытняга” і для самых моцных – “Баі падушкамі”. Хоць іспыты былі жартоўнымі, аднак усе ўсур’ёз спрачаліся за званне лідараў гульні. У выніку самымі хуткімі, спрытнымі, згуртаванымі па падліках журы аказаліся спартсмены з ААТ “Дварэц-Агра”, якім і дастаўся дыплом І ступені і самы вялікі грашовы прыз, на другой пазіцыі аказалася каманда КСУП “Войневічы”, трэці вынік ў ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, чацвёртае і пятае месцы без прысуджэння прызоў занялі адпаведна каманды ААТ “Новаяльнянскі КХП” і КСУП “Хвінявічы”. Аднак самае важнае, што ўсім удзельнікам гульні ў якасці бонуса дасталіся прыемная кампанія і зарад бадзёрасці.
Ёсць хлеб – будзе і песня (+відэа)
Дзятлаўшчына адзначае раённае свята “Дажынкі-2023”. Сёлета каравай нашых хлебаробаў склаў 53 686 тон намалочанага збожжа. Шэсце працоўных калектываў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны прайшло па горадзе да галоўнай святочнай сцэны, дзе праходзіць цырымонія ўшанавання працаўнікоў і калектываў сельскай гаспадаркі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у час сёлетняй уборачнай кампаніі. На “Дажынках-2023” адбыўся тэматычны агляд-конкурс на лепшы падворак, у час якога сельгаспрадпрыемствы раёна прэзентавалі аўтэнтычныя абрадавыя святы беларусаў, у тым ліку і Дзятлаўшчыны. ААТ “Дварэц-Агра” прадстаўлялі свята лёну, ААТ “Граніт-Агра” – Юр’я і свята малака, КСУП “Войневічы” – Дажынкі, КСУП “Хвінявічы”– Багач, СГФ “АграМілк” – Пакроўскі кірмаш, КСУП “Жукоўшчына” – свята яблыкаў. Ацэньвала канкурсантаў журы на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім. Таксама на раённым свяце праходзяць конкурсы на лепшы каравай новага ўраджаю і самы крэатыўны сноп. Пераможцы атрымаюць узнагароды на галоўнай святочнай сцэне.
Яркае свята для юных гасцей Дажынак-2023 у Дзятлаве
Кожны наведвальнік, не залежна ад узросту, знайшоў на раённым свяце ўраджаю нешта цікавае і прывабнае для сябе. Шмат весялосці, бадзёрасці і значны зарад добрага настрою дзятве і падлеткам падарыла дзіцячая забаўляльная праграма ўзорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”. Цэлую гадзіну юныя госці без стомы танцавалі і весяліліся разам з любімымі героямі і кіраўнікамі студыі Іванам Каско і Аксанай Кашляк, а іх бацькі з задавальненнем назіралі за дзецьмі, радаваліся і здымалі цёплае відэа на мабільныя тэлефоны. “Яркае свята для ўсіх” сапраўды было цудоўным і пазітыўным.
Раённыя “Дажынкі-2023”. Вячэрні канцэрт (+відэа)
Свята працаўнікоў вёскі завяршылася вялікай канцэртнай праграмай. Для дзятлаўчан выступалі Новаяльнянскі духавы аркестр, артысты і творчыя калектывы раёна, кавер-бэнд “Robin Good”.
Раённыя “Дажынкі-2023”. Узнагароды – хлебаробам (+відэа)
На цэнтральнай плошчы горада Дзятлава адбылася цырымонія ўшанавання механізатараў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных комплексаў, павароў, якія вызначыліся ў пасяўной і ўборачнай кампаніях 2023 года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, дзятлаўчане, запрошаныя госці, сярод якіх – намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Гроднааблсельгастэхніка” Якаў Ткачоў. Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Здзіслаў Пікула разам з дзятлаўчанамі падзякавалі Богу за добры ўраджай і асвяцілі хлеб 2023 года. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў жыхароў раёна са святам, выказаў словы ўдзячнасці хлебаробам Дзятлаўшчыны: – Разам з вамі мы адзначаем раённыя “Дажынкі”, ушаноўваем работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, дзякуючы нялёгкай працы якіх квітнее і развіваецца родная Беларусь і наш дзятлаўскі край. Па добрай традыцыі мы аддаём даніну павагі людзям, якія ўклалі ў справу свае ўменні і вопыт. Вы робіце ўсё магчымае, каб выканаць давераную вам высокую місію – забеспячэнне харчовай бяспекі нашай краіны. Сёлета жніво было няпростым з-за ўмоваў надвор’я, якія фарміравалі ўраджай: анамальна халодная вясна, больш за 50 дзён без ападкаў у вяснова-летні перыяд істотна паўплывалі на вагу каравая. Нягледзячы на гэта, аграрыямі раёна атрыманы дастойны ўраджай – 53,7 тысячы тон зерня. Паважаныя хлебаробы, дзякуй вам за высокі вынік і адданасць сваёй справе. Сёння хочацца выказаць словы ўдзячнасці не толькі людзям, якія працуюць у сельскай гаспадарцы раёна, але і тым, хто гатовы падставіць сяброўскае плячо – работнікам прамысловых прадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый, лясной гаспадаркі, газазабяспечвальных арганізацый, электрычных сетак, гандлю, будаўніцтва, установаў аховы здароўя, адукацыі і культуры. Вялікае дзякуй вам, паважаныя кіраўнікі, за падтрымку сельгаспрадпрыемстваў. Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, выдатнага святочнага настрою, мірнага неба і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Ад імя ўсіх удзельнікаў сёлетняга жніва духмяны каравай кіраўніку раёна ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка. Таксама каравай з лічбамі сёлетняга ўраджаю ад кіраўніцтва раёна атрымаў кіраўнік кожнага сельгаспрадпрыемства: ААТ “Граніт-Агра” – 13 511 тон зерня (Станіслаў Мазур), СГФ “АграМілк” – 9943 тоны (Аляксандр Грынкевіч), ААТ “Дварэц-Агра” – 7082 тоны (Аляксандр Лесюкоў), КСУП “Войневічы” – 6023 тоны (Сяргей Францішчык), ТАА “РоданАграПол” – 5989 тон, ТАА “РоданАгра” – 5678 тон (Пётр Роўба), КСУП “Жукоўшчына” – 2733 тоны (Васіль Алясюк), КСУП “Хвінявічы” – 2727 тон (Мікалай Бубноўскі). Андрэй Садоўскі ўзнагародзіў пераможцаў раённых спаборніцтваў на пасяўной кампаніі, уборцы ўраджаю, якія паказалі высокі вынік, пры гэтым не дапусцілі парушэнняў вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, умоваў аховы працы. Пераможцы раённых спаборніцтваў на вясенніх палявых работах у 2023 годзе сярод прадпрыемстваў размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – ААТ “Граніт-Агра” (дырэктарСтаніслаў Мазур, галоўны аграном Алена Майсейчык, галоўны інжынер Андрэй Падліпскі), 2 месца – ААТ “Дварэц-Агра” (дырэктар Аляксандр Лесюкоў, галоўны інжынер Канстанцін Вінцукевіч), 3 месца – КСУП “Войневічы” (дырэктар Сяргей Францішчык, намеснік дырэктара Аляксандр Лахач, галоўны інжынер Сяргей Пятліцкі). Лідарамі раённых спаборніцтваў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур у 2023 годзе сталі наступныя прадпрыемствы: 1 месца – СГФ “АграМілк” (начальнік Аляксандр Грынкевіч, намеснік начальніка Васіль Каральчук, галоўны аграном Андрэй Лежань), 2 месца – КСУП “Войневічы”, 3 месца – ААТ “Дварэц-Агра”. З заканчэннем уборачнай кампаніі аграрыяў раёна павіншавала першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык: – Добры ўраджай вырасціць і сабраць вельмі няпроста. Дзякуючы мудрасці кіраўнікоў, творчасці нашых спецыялістаў і зладжанай рабоце ўсіх, хто ўдзельнічаў ва ўборачнай кампаніі, мы дасягнулі добрага выніку. Хлебаробы, дзякуй вам за працу! Жадаю вам міру, дабра, здароўя і ўсяго самага найлепшага. Кацярына Уладзіміраўна ўручыла ўзнагароды раённага спаборніцтва на ўборцы рапсу, зерневых і зернебабовых культур сярод моладзевых экіпажаў і маладых вадзіцеляў, аграномаў і інжынераў, занятых на жніве-2023. Павіншавалі прысутных са святам і адзначылі лепшых хлебаробаў прафсаюзнымі дыпломамі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Дыпломам Гродзенскага аблвыканкама за 1 месца па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2022 годзе з прысваеннем звання “Узорная арганізацыя Гродзенскай вобласці па ахове працы” быў адзначаны калектыў КСУП “Хвінявічы”. Па выніках прафсаюзнага спаборніцтва на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў у ходзе ўборачнай кампаніі 2023 года ганаровым дыпломам адзначана повар сталовай КСУП “Войневічы” Тамара Клімчук, дыпломам 2 ступені – повар сталовай КСУП “Жукоўшчына” Юлія Памбухчан, дыпломам 3 ступені – повар сталовай КСУП “Хвінявічы” Алена Глубокая. Разам з узнагародамі яны атрымалі грашовы прыз. У межах святкавання раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2023” прайшлі тэматычныя конкурсы. Лепшымі ў вырабе і афармленні дажынкавага снапа, а таксама каравая сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”, гаспадарамі лепшага сельскагаспадарчага падворка сталі работнікі КСУП “Хвінявічы”. Дыпломы пераможцам уручыў Віталій Шулейка, грашовыя прэміі будуць пералічаны на рахунак прадпрыемстваў. Раённае свята “Дажынак” наведалі артысты беларускай эстрады Сяргей Славянскі, Вольга Любавіна, Ірына Дарафеева, шоу-балет “Феерыя”, якія падарылі гасцям свята свае лепшыя песні. Дзятлаўчане аддзячылі іх духмянымі караваямі новага ўраджаю.
«З духмяным караваем, вас землякi сустракаем»
25 августа в агрогородке Крутиловичи прошёл праздник Дожинки «З духмяным караваем, вас землякi сустракаем».