Месяц: Июль 2023

«Жывуць традыцыi, квiтнее зямля»

     2 ліпеня, у рамках тыдня традыцыйнай культуры «Ад даўніны да нашых дзён», на пляцоўцы філіяла “Казлоўшчынскі дом культуры” прайшоў дзень беларускай культуры “Жывуць традыцыі, квітнее зямля”. Госці мерапрыемства падарожнічалі па старонках беларускага фальклору. Усе разам спявалі беларускія песні. Не абышлося і без традыцыйных беларускіх гульняў і танцаў. Цікавая забава «Сляпая курыца» і вясёлая беларуская полька дапамаглі адчуць сябе часцінкамі беларускага народа, прасякнуцца пачуццём гонару за сваю культуру. Асаблівую, “смачную” нотку прыўнесла прэзентацыя другога аб’екта нематэрыяльнай культурнай спадчыны “дранікі”, акрамя гэтага для гасцей мерапрыемства была прадстаўлена выстаўка-дэгустацыя страў беларускай кухні.

Автор admin 02.07.2023 Выкл.

С Днём рождения!

     Весёлое поздравление с Днём рождения маленькой красавицы из аг. Крутиловичи прошло 2 июня, подготовленное творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры».

Автор admin 02.07.2023 Выкл.

Свята «Вышыванкі»

      Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з гульнямі, конкурсамі, касцюміраванным шэсцем ў Наваельні прайшло свята Вышыванкі. Добрыя водгукі ў гасцей свята атрымала выстава карцін народных умельцаў. Акрамя гэтага,пад час свята адбыўся арт-парад “Пад сцягам вышыванкі” у касцюмах з элементамі вышыўкі выкананай у розных тэхніках. Выдатныя касцюмы з падручных сродкаў, былі прадстаўлены на суд гледачоў у семейным конкурсе-дэфіле “Эка-моднікі”. Вядома ж, не абышлося без музычнага суправаджэння, якое зладзіў народны вакальны ансамбль “Славяночка” Слонімскага РЦКНТіР. Зарад бадзерасці і весялосці ўдзельнікі свята атрымалі ад народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Свята завяршылася традыцыйнай дыскатэкай. Было сапраўды ўтульна — людзі змаглі стварыць атмасферу весялосці і цяпла.

Автор admin 01.07.2023 Выкл.