«Мозговой штурм»
22 июля на площадке «Квест зона» филиала «Новоельнянского ДК» прошла интеллектуальная игра «Мозговой штурм».
Битва диджеев «Dj-Show»
22 июля на молодежной танцевально-развлекательной площадке «Disco-Fantasy» Центра культуры г. Дятлово прошла битва диджеев «Dj-Show».
«Колейдоскоп подвижных игр»
На площадке «Территория здоровья» в аг. Крутиловичи прошла игровая программа «Колейдоскоп подвижных игр», подготовленная творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры».
Народный духовой оркестр
16 июля, на площадке у Центра культуры г. Дятлово, своё творчество и хорошее настроение Дятловчанам дарил Народный духовой оркестр филиала «Новоельнянский ДК».
Са святам, родная Казлоўшчына! (+відэа)
Па добрай традыцыі ў сярэдзіне лета жыхары і госці Казлоўшчыны сабраліся разам, каб павіншаваць свой родны куточак і адзін аднаго з адметнай датай – 79-й гадавінай вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Канцэртную праграму “Каб памяталі” распачаў тэатралізаваны экскурс ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, падрыхтаваны мясцовымі школьнікамі і іх сябрамі. Пасялкоўцы праводзілі на фронт 146 землякоў, дадому вярнуліся толькі 103 з іх. Такой надзвычай вялікай была цана за мірнае неба, свабоду і права на стваральную працу на сваёй зямлі. Але дзень пасёлка – гэта не толькі памяць аб мінулым, але і адкрыты погляд у будучыню. Са словамі віншавання да пасялкоўцаў звярнуўся старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка. Ён нагадаў, як важна нашчадкам помніць подзвіг дзядоў і прадзедаў у свяшчэннай для нашага народа вайне за свой дом: – Бег часу непазбежна аддаляе ад нас тыя страшныя гады, але мы помнім подзвіг нашага народа, цану перамогі над фашызмам, ганарымся слаўнымі дасягненнямі пакалення пераможцаў. Гістарычная памяць, якую мы беражліва захоўваем, дае магчымасць усведамляць сапраўдны сэнс мірнага стваральнага жыцця. Вера ў тое, што разам мы зможам пераадолець любыя перашкоды, натхняе на рух наперад. У гераічным мінулым нашых продкаў мы заўжды будзем чэрпаць сілы, каб аддана служыць Айчыне, захоўваць і перадаваць гістарычную праўду будучым пакаленням. Да віншаванняў далучыўся намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Баравік. Ён уручыў узнагароды жыхарам Казлоўшчыны, якія дасягнулі значных поспехаў у працоўнай і грамадскай дзейнасці. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама былі адзначаны ляснічы Казлоўшчынскага лясніцтва Аляксей Дубовік, спецыяліст па паштовай дзейнасці аддзялення паштовай сувязі “Казлоўшчына” Алена Рэгіневіч, выхавальніца Казлоўшчынскага дзіцячага сада Вольга Ступакова, слесар Казлоўшчынскага ўчастка Дзятлаўскага РУП ЖКГ Міхаіл Томчык. Падзячнымі лістамі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў за ўдзел у грамадскім жыцці і шматгадовую сумленную працу былі ўзнагароджаны кіраўнік спраў Казлоўшчынскага сельвыканкама Алена Ільюхіна, гукааператар Дома культуры і народнай творчасці Марына Міхалоўская, медыцынская сястра Казлоўшчынскай гарадской бальніцы Наталля Грышук, вядучы эканаміст Дзятлаўскага ПМС Раіса Пятліцкая. Вадзім Бялятка ўручыў сертыфікаты аб занясенні на пасялковую Дошку гонару купажысту Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” Таццяне Палубінскай, намесніку дырэктара Казлоўшчынскай сярэдняй школы Галіне Хілімончык, машыністу экскаватара Дзятлаўскага ПМС Сяргею Чарнуху. У гэты дзень словы павагі і ўдзячнасці гучалі на адрас доўгажыхароў і юбіляраў пасёлка, віншаванні – бацькам самай юнай жыхаркі Казлоўшчыны Эміліі Бойка. Словы ўдзячнасці і пажаданні моцнага здароўя вядучыя адрасавалі Яўгену і Ларысе Горбачам, якія беражліва захоўваюць гісторыю пасёлка і яго жыхароў. Свае лепшыя песні гасцям свята дарылі артысты Дзятлаўшчыны Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, Таццяна Дудкіна, Людміла Маер, Марына Міхалоўская, Артур Лішык. Канцэрт прадоўжыўся праграмай цыганскага шоу “Gipsy band”, забаўляльнай праграмай тэатра роставых лялек “Яркае свята для ўсіх” і паказальным выступленнем аварыйна-выратавальнага паста № 11 Дзятлаўскага РАНС. Для аматараў гісторыі і інтэлектуальных забаў побач са святочнай сцэнай ладзіўся шахматны турнір, працавала літаратурная гасцёўня “Роднаму краю прысвячаю”, выстава «Мой незабыўны край», падрыхтаваныя работнікамі Казлоўшчынскай пасялковай бібліятэкі, а таксама прэзентацыя творчых напрацовак ад Казлоўшчынскага дзіцячага сада. З выставай-прэзентацыяй дасягненняў тут выступаў завод “Алгонь”, працавалі тэматычныя выставы агнястрэльнай зброі і тэхнікі ад АУС райвыканкама і Слонімскага вайсковага гарнізона, дзіцячыя атракцыёны, арт-студыя аквагрыму, цір пад адкрытым небам, пакатушкі на вясёлым цягнічку і конях.
Секрет долголетия Ивана Иосифович Приходского
15 июля коллектив сектора нестационарного обслуживания населения ГУК «Дятловский РЦКиНТ» в рамках проекта «Глубинкой живёт Беларусь», отправились за секретом долголетия в деревню Пруд к Приходскому Ивану Иосифовичу. В своем почтенном возрасте, 93 года, Ивана Иосифовича не пугают физические нагрузки, во дворе везде чувствуется хозяйственная рука. Всю свою жизнь, Иван Иосифович активно занимается на своём приусадебной участке — пчеловодством. Артисты желали Ивану Иосифовичу крепкого здоровья и бодрости духа на долгие года. Долгожитель поделился с артистами личным “рецептом” долголетия. Он считает, что не покоряться болезням ему помогает мёд, оптимизм, и конечно же, близкие люди.
Футбольная традыцыя
Па футбольнай традыцыі летні месяц сабраў на стадыён вёскі Руда Яварская даўніх сяброў, аднавяскоўцаў. Сустрэча прайшла паміж камандамі моладзі “Юнацтва” і старэйшага пакалення “Вопыт”. З вынікам 5 : 4 старэйшае пакаленне перамагло маладых футбалістаў. Спонсарам спаборніцтваў ужо некалькі гадоў запар выступае КСУП “Хвінявічы”. Прыемным сюрпрызам стаў канцэрт артыстаў Дзятлаўскага Цэнтра культуры.
«Эстафета дружбы»
14 июля на площадке «Территория здоровья» прошла игровая программа «Эстафета дружбы», подготовленная творческим коллективом филиала «Даниловичский ДК».
«Мудрость-жизни, молодость души»
13 июля творческий коллектив сектора нестационарного обслуживания населения провели концертно-тематическую программу «Мудрость-жизни, молодость души», для жителей отдаленных деревень: Новосёлки, Селивонки, Бакшты, Рыболово, Тетейки. Местные жители всегда с нетерпением ждут и очень тепло встречают артистов. Вот и эти встречи прошли с отличным настроением. Артисты щедро дарили свое творчество, а зрители от души благодарили их аплодисментами и, конечно же, цветами.