День: 01.07.2023

Свята «Вышыванкі»

      Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з гульнямі, конкурсамі, касцюміраванным шэсцем ў Наваельні прайшло свята Вышыванкі. Добрыя водгукі ў гасцей свята атрымала выстава карцін народных умельцаў. Акрамя гэтага,пад час свята адбыўся арт-парад “Пад сцягам вышыванкі” у касцюмах з элементамі вышыўкі выкананай у розных тэхніках. Выдатныя касцюмы з падручных сродкаў, былі прадстаўлены на суд гледачоў у семейным конкурсе-дэфіле “Эка-моднікі”. Вядома ж, не абышлося без музычнага суправаджэння, якое зладзіў народны вакальны ансамбль “Славяночка” Слонімскага РЦКНТіР. Зарад бадзерасці і весялосці ўдзельнікі свята атрымалі ад народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Свята завяршылася традыцыйнай дыскатэкай. Было сапраўды ўтульна — людзі змаглі стварыць атмасферу весялосці і цяпла.

Автор admin 01.07.2023 Выкл.