Месяц: Июль 2023

«Звёздное сияние»

       28 июля творческим коллективом филиала «Дворецкий Дом культуры» проведена танцевально-развлекательная программа «Звёздное сияние» для отдыхающих детского спортивного лагеря круглосуточного пребывания «Олимпиец» на базе Дворецкой средней школы.

Автор admin 29.07.2023 Выкл.

Новоселкам – 170 лет

      29 июля жители и гости агрогородка Новоселки Слонимского района весело и с размахом отметили 170-летие населенного пункта. Яркую и незабываемую концертную программу подарили артисты ГУК «Дятловский РЦКиНТ».

Автор admin 29.07.2023 Выкл.

Ратаўнікі Дзятлаўшчыны адзначылі юбілей пажарнай службы (+відэа)

           У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да 170-годдзя з дня ўтварэння пажарнай службы Беларусі. Павіншаваць супрацоўнікаў і ветэранаў Дзятлаўскага РАНС з юбілейнай датай прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна на чале са старшынямі райвыканкама Андрэем Садоўскім і раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, супрацоўнікі сілавых структур. – Паважаныя работнікі пажарнай службы! Ваша структура прайшла шлях у больш чым паўтара стагоддзя. Калі першапачаткова работа пажарных заключалася ў ліквідацыі пажараў, то сёння вы паспяхова можаце змагацца з усімі стыхіямі, якія існуюць, у тым ліку з аварыямі тэхнагеннага характару. Мы ганарымся тым, што ў 2022 годзе былі створаны сучасныя камфортныя ўмовы для вашай работы – пабудавана і адкрыта новае пажарнае дэпо ў Дзятлаве. Вы маеце ўсе неабходныя механізмы і тэхніку, здольны вырашаць любыя пастаўленыя задачы, – звярнуўся да прысутных Андрэй Садоўскі. – Хачу выказаць словы ўдзячнасці ветэранам, якія стаялі ля вытокаў утварэння пажарнай службы, і малодшаму пакаленню, якое дастойна прадаўжае закладзеныя традыцыі. З гэтай прафесіяй звязаны мужнасць і гераізм, няма больш моцных духам людзей, чым ратаўнікі, якія выратоўваюць людзей і дапамагаюць ім. Жадаю вам міру, дабрабыту, здароўя. Няхай як мага радзей гучаць сігналы пажарных сірэн. Андрэй Уладзіміравіч уручыў Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама вадзіцелю ПАВП № 14 Арцёму Іванчыку, дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання аддзела Яўгену Пранюку, ветэранам пажарнай службы Сяргею Малышчыку, Івану Губко. Да словаў віншавання далучыўся Аляксандр Бараноўскі: – Вы дастойна несяце сваю службу, каб спакойна жылі вашы родныя, землякі, дзеці мелі бяспечнае дзяцінства. Шчырае дзякуй вам за вашу высакародную працу!  Ён пажадаў ратаўнікам і іх сем’ям моцнага здароўя, «сухіх рукавоў», шчасця і дабрабыту. Аляксандр Станіслававіч уручыў Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў намесніку начальніка РАНС Аляксандру Беленку, начальніку ПАВП № 14 Дзянісу Болтачу. Калектыў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях павіншаваў яго начальнік Сяргей Казушчык: – Сённяшні дзень – даніна гісторыі, людзям, якія стваралі гэту службу ў далёкім 1853 годзе. Яны заклалі асновы традыцый, якія мы свята шануем. Прыклад іх мужнасці, самаадданасці ў ліквідацыі пажараў і выратаванні людзей – яркі ўзор служэння Радзіме. Вашы нашчадкі сёння дастойна нясуць службу дзеля росквіту сваёй роднай краіны. Ад калектыву  Дзятлаўскага РАНС і сябе асабіста ён падзякаваў ветэранам пажарнай службы, якія з’яўляюцца заўжды жаданымі гасцямі на святочных мерапрыемствах. З нагоды свята нагрудны знак МНС Рэспублікі Беларусь “Выдатнік” ён уручыў вадзіцелю ПАСП № 14 Юрыю Гізоўскаму. Чарговае спецыяльнае званне “старшы прапаршчык унутранай службы” было прысвоена вадзіцелю ПАВЧ № 1 Сяргею Бранкоўскаму; Падзяка начальніка абласнога упраўлення МНС аб’яўлена старшаму інжынеру аддзела Дзмітрыю Лянцэвічу, старшаму інструктару-ратаўніку ПАВЧ № 1 Дзмітрыю Ляўкевічу. Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС быў узнагароджаны старшы інструктар па кіраванні пажарнай машынай, вадзіцель Аляксандр Журскі, граматай упраўлення – старшы вадзіцель ПАВЧ № 1 Алег Конан. Памятным нагрудным знакам “165 гадоў пажарнай службе», а таксама юбілейнымі медалямі “20 гадоў БГА “Ратаўнік” і “20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” былі адзначаны супрацоўнікі і ветэраны Дзятлаўскага РАНС. Віншавальны адрас ад прадстаўнікоў сілавога блока Дзятлаўшчыны агучыў начальнік раённага аддзела Дэпартамента аховы Сяргей Кулеш і ўручыў узнагароду Сяргею Казушчыку. На працягу канцэрта музычныя падарункі ратаўнікам раёна дарылі Вольга Кузьма, Ала Чарняўская, Таццяна Дудкіна, Генадзь Суравец, Аксана Шэйна, Сяргей Малышчык, ансамбль “Лэйла”.

Автор admin 28.07.2023 Выкл.

«Путешествие в лето»

      27 июля, творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры», проведена игровая программа «Путешествие в лето» для отдыхающих палаточного лагеря «Экотуристы» на базе Крутиловичской средней школы.

Автор admin 27.07.2023 Выкл.

«Спорт, игра и мы»

       27 июля творческим коллективом филиала «Даниловичский Дом культуры», на площадке «Территория здоровья» в агрогородке Крутиловичи, прошла спортивно развлекательная программа «Спорт, игра и мы».

Автор admin 27.07.2023 Выкл.

Сумныя лічбы вайны: новыя факты

       У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася cустрэча работнікаў сфераў культуры і адукацыі з пракурорам Дзятлаўскага раёна Вiталiем Юрго i начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольгай Рагачовай. Вiталiй Юрго расказаў прысутным аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе. Ён падкрэсліў, што выяўлена шмат новых фактаў аб крывавых справах ваенных злачынцаў і іх памагатых. Гэта даказвае, што Беларусь падвяргалася ўсім формам генацыду. Удзельнікi сустрэчы праглядзелі відэастужку “Азарычы” з дакументальнага цыкла “Без тэрміну даўнасці” аб генацыдзе мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны і азнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай, падрыхтаванай работнікамі бібліятэкі.

Автор admin 26.07.2023 Выкл.

Турыстычныя аб’екты дварэцкай зямлі

      Спачатку яны наведалі Дом культуры, дзе пабывалі на майстар-класе па пляценні лазы Сяргея Балыкова і праз этнаграфічную экспазіцыю ад загадчыцы ўстановы Людмілы Баклушынай даведаліся пра побытавую культуру сялян. Затым гасцям прадставілі фрагменты водна-пешаходны тур № 492 “Ад Цара да самавара”, сустрэліся з Царом, азнаёміліся і з іншымі аб’ектамі аграгарадка.На фінішы водна-пешаходнага тура ў гарпасёлку Наваельня “каля самавара” пабачылі яшчэ адзін фрагмент экскурсіі з элементамі анімацыі ад Наваяльнянскага дома культуры, танцавалі, спявалі, ладзілі гульні. Напрыканцы зрабілі выснову, што адпачынак на Дзятлаўшчыне можа і павінен праходзіць цікава, камфортна, з добрым настроем і станоўчымі ўражаннямі.

Автор admin 26.07.2023 Выкл.