Месяц: Март 2023

«В кругу друзей»

        31 марта в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла танцевально-развлекательная программа «В кругу друзей» для ребят оздоровительного лагеря «Эколог».

Автор admin 31.03.2023 Выкл.

Сучасныя напрамкі дзейнасці ўстаноў культуры па арганізацыі дасуга дзяцей і моладзі

Вам квэст ці бітву ціктокераў? Выкарыстанне новых формаў работы пры арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі на семінары-вучобе, які прайшоў на Дзятлаўшчыне, абмеркавалі спецыялісты клубных установаў і раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. – Час дыктуе свае ўмовы, мяняюцца і пераходзяць у віртуальную прастору інтарэсы нашай моладзі, а там яна не заўсёды знаходзіць карысную і праўдзівую інфармацыю, – падкрэсліла загадчыца аддзела метадычнай работы Марына Лукіянец. – Аднак вельмі важна, каб нашы дзеці атрымалі патрыятычнае выхаванне, шанавалі нацыянальную культуру, ведалі і захоўвалі родныя традыцыі і святы. Як іх зацікавіць усім гэтым, далучыць да сумеснага карыснага баўлення вольнага часу? Праз новыя сучасныя формы работы, вопытам выкарыстання найбольш паспяховых і дзейсных з якіх мы закліканы сёння падзяліцца. Цяпер дзіцячая аўдыторыя аб’яднанняў па інтарэсах 7-і ўстановаў культуры складае 355 чалавек. Магчыма, праводзіць работу з імі трэба ў тым ліку праз папулярныя ў падрастаючага пакалення сацыяльныя сеткі, свае акаўнты ў якіх варта займець усім клубным установам раёна, загружаць сторысы і публікацыі аб тым, што адбываецца ва ўстанове. Абласным упраўленнем культуры пастаўлена задача штогод укараняць і па тры новыя крэатыўныя формы работы з моладддзю, сярод якіх – святы двароў і вуліц. Для Дзятлаўшчыны гэта практыка не новая. Якія формы баўлення вольнага часу ўжо зацікавілі маладых жыхароў нашага раёна і карыстаюцца попытам, а якія сталі крэатыўнымі навінкамі, расказалі спецыялісты галіны. Аб тым, як аддзел па кінавідэаабслугоўванні (былы кінатэатр “Спадарожнік”) паступова ператвараецца ў культурна-адукацыйны цэнтр для дзяцей, моладзі і сямейнага адпачынку, расказала загадчыца ўстановы Ірына Сарачынская. Тут распачата рэалізацыя доўгатэрміновага праекта “Дзеці, моладзь, сям’я” з рознымі фарматамі мерапрыемстваў для жыхароў і гасцей райцэнтра, найбольш папулярнымі сярод якіх сталі тэматычныя дыскатэкі, бітвы дыджэяў, кіналекторыі, тэматычныя вечарыны, іншае. Укараняюцца і новыя формы – хастл дыскатэкі (танцы ў пары), перадсеансавыя мерапрыемствы, у задумках – стварэнне музейнага кутка кінавідэапраката да 525-годдзя Дзятлава. Як праз актуальны праект “Круцілавічы – здаровы пасёлак”, які стартаваў у 2019 годзе, ва ўзаемадзеянні з ААТ “Граніт-Агра”, Круцілавіцкай сярэдняй школай, сельвыканкамам, Данілавіцкі дом культуры далучае дзяцей і моладзь да актыўных формаў адпачынку і здаровага ладу жыцця, расказала яго загадчыца Святлана Грос. Падкрэсліла, што стаўка робіцца на сумесныя спартыўныя святы, турніры, спаборніцтвы, у якіх абавязкова прысутнічае творчы элемент. Сярод новых формаў – пляцоўка пад адкрытым небам “Тэрыторыя здароўя”, тэматычныя спартландыі, дваровыя гульні, у тым ліку вяртанне “савецкіх”, а таксама заняткі на новай пляцоўцы па міні-футболе. Папулярнасць у аграгарадку Гезгалы набывае такая інавацыйная форма актыўнага адпачынку моладзі, як квэст з заданнямі і галаваломкамі, падкрэсліла спецыяліст мясцовага дома культуры Вольга Аўсянік і патлумачыла, што дзяцей яна прываблівае як захапляльная прыгода, якую можна наладзіць на любую тэму да любога свята і падзеі. Кіраўнік тэатра роставых лялек Іван Каско падзяліўся вопытам папулярызацыі дзейнасці моладзевых аб’яднанняў па інтарэсах, у тым ліку праз інтэрнэт-прастору, расказаў пра навінкі – паралонавае бум-шоу, “АртБатл-пляцоўку”, праект “Тваё лета” і перспектыўную задумку – стварэнне гасцёўні Бульбаёсціка. У Івана Каско багаты вопыт работы з моладдзю ў сацыяльных сетках, таму калегі прапанавалі выкарыстаць яго і для “пераходу” з віртуальнага ў рэальнае жыццё і ў далейшым разам правесці бітву ціктокераў паміж школамі або нават аграгарадкамі. Не менш цікава работнікам культуры было пачуць пра дзейнасць клуба “Кантакт” сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава для падлеткаў, з якімі вядзецца індывідуальная прафілактычная работа, дзяцей, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі і з цяжкасцямі ў сацыялізацыі. Выступіла кіраўнік клуба, сацыяльны педагог Іна Нічыпаровіч.

Автор admin 30.03.2023 Выкл.

«Мы веселые ребята»

28 марта отделом по работе с детьми и молодежью г. Дятлово для детей была проведена игровая программа «Мы веселые ребята». Игровая программа помогла ребятам активно и с пользой провести время, а также получить положительные эмоции.  

Автор admin 28.03.2023 Выкл.

Дзеці стварылі святочную вярбу сваімі рукамі

У Год міру і стварэння ў рамках праекта “Роднае-народнае” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў майстар-клас па ўпрыгажэнні святочнай вярбы ў традыцыйным стылі. Яму папярэднічала гутарка з клірыкам сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэем Аляксем Сцепановічам, у час якой ён расказаў гімназістам пра сэнс Святой Пасхі і Вербнай Нядзелі. У сваёй творчасці дзеці выкарыстоўвалі прыродныя матэрыялы. Дапамагалі ім і распавядалі пра беларускія традыцыі Ганна Харлінская, Іна Юганава і Ірына Бакшук. Свае вербачкі школьнікі змогуць асвяціць у храмах у час святочнага богаслужэння 2 і 9 красавіка.

Автор admin 28.03.2023 Выкл.

Два складальнікі здароўя

На Дзятлаўшчыне прадаўжае сваю работу праект “Праз актыўнасць да даўгалецця” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Цяпер у праваслаўных хрысціян і католікаў – пост, таму творчы калектыў сектара, прадстаўнікі духавенства, зацікаўленыя спецыялісты раёна сустрэліся з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для людзей “залатога ўзросту” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і нагадалі ім аб двух складальніках здароўя – духоўным і цялесным. У сукупнасці менавіта яны неабходны чалавеку для актыўнага і шчаслівага даўгалецця. Пра значэнне посту і аб тым, што ў час яго хрысціян заклікаюць задумацца аб справах духоўных – рабіць дабро, пазбягаць асуджэння, не крыўдзіць іншых, часцей звяртацца з малітвай да Бога, удзельнічаць у царкоўных таінствах – нагадаў клірык сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэй Аляксей Сцепановіч. Панамар Аляксандр Пышко патлумачыў, што Вялікі пост доўжыцца 9 тыдняў, расказаў, якія богаслужэнні характэрны для яго, паклікаў прыходзіць у храм. Як дапамагчы сабе настроіцца на пазітыў, здаровы лад жыцця і тым самым падтрымаць арганізм у складаны час пераходу да цёплага сезона, вучыла псіхолаг цэнтра Алена Макоўская. Яна параіла скіраваць свае думкі на добрае, не заставацца ў адзіноце, дапамагаць іншым і адчуваць сябе патрэбным. Што арганізму адначасова патрэбна як духоўнае “харчаванне”, так і падмацаванне фізічных сілаў, падкрэсліла доктар-валеолаг райЦГЭ Наталля Юрэня, нагадала пра асаблівасці карыснага харчавання ў сталым узросце і важнасць рухальнай актыўнасці. Як адзін з прыдатных відаў спорту для мудрых людзей назвала скандынаўскую хаду. Параіла тым, каму прадпісана прытрымлівацца пэўных дыетаў, не адмаўляцца ад іх у пост, бо фізічнае здароўе спрыяе пазітыўнаму настрою, дапамагае зрабіць больш добрых спраў, значыць, станоўча ўплывае на стан душы і духоўны настрой верніка.

Автор admin 27.03.2023 Выкл.

Приглашаем вас отметить выпускной вашего ребенка в нашем уютном кинотеатре «Спутник».

 Одно из самых волнительных и запоминающихся мероприятий в жизни каждого ребенка и, конечно же, его родителей – это выпускные. Разумно, что каждому взрослому хочется, чтобы это время запомнилось ребенку ярким и красочным торжеством. Где провести по-настоящему волшебный выпускной? Уважаемые родители, приглашаем вас отметить выпускной вашего ребенка в нашем уютном кинотеатре «Спутник». Справки по телефону: 61-5-69

Автор admin 27.03.2023 Выкл.