У Год міру і стварэння ў рамках праекта “Роднае-народнае” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў майстар-клас па ўпрыгажэнні святочнай вярбы ў традыцыйным стылі.

Яму папярэднічала гутарка з клірыкам сабора навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэем Аляксем Сцепановічам, у час якой ён расказаў гімназістам пра сэнс Святой Пасхі і Вербнай Нядзелі.






У сваёй творчасці дзеці выкарыстоўвалі прыродныя матэрыялы. Дапамагалі ім і распавядалі пра беларускія традыцыі Ганна Харлінская, Іна Юганава і Ірына Бакшук.
















Свае вербачкі школьнікі змогуць асвяціць у храмах у час святочнага богаслужэння 2 і 9 красавіка.


