Месяц: Январь 2023

«Шчадроўскія варожбы»

Святыя вечары – адно з самых вядомых святаў у беларусаў, адзначаецца на працягу двух тыдняў. Падчас святкавання Каляд калядоўшчыкі хадзяць па хатах, спяваюць калядкі і проста весяляцца. Адметным дзеяннем на Каляды лічыцца варажба на будучыню, на каханага, на ўраджай. Для удзедьнікаў аматарскай творчасці 13 студзеня ў філіяле «Данілавіцкі Дом культуры» ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» адбыліся “Шчадроўскія варожбы” у рамках раённага этна-праекта «Народнаму скарбу — век векаваць». Госці пазнаёміліся з абрадам» Шчадрэц», паваражылі на лёс, каханне, багацце, паўдзельнічалі у народных танцах і гульнях. Дзяўчаты спрабавалі даведацца і пра тое, якім менавіта будзе жаніх. Рабілі гэта так. У скарбонку насыпалі зерне і ў зерне хавалі (ключы, пярсценкі, завушніцы, цукеркі, грошы), неабходна не мацаючы зачэрпаць ў жменю, калі выцянеш грошы- то будзеш багаты,цукерку-салодкае жыццё чакае, і г.д. У місу налівалі вады, на край пішуцца прозвішчы хлопцаў, калі варажылі дзяўчаты, або дзяўчынак- калі варажылі хлопцы.Той хто гадае на ваду пускае гарэх, да якога імя прыплыве гарэх тая і суджаная ці суджаны. Па галінках бярозавага веніка. Венік патрэбна развязаць, а затым па чарзе неабходна узяць некалькі галінак прыгаворваючы (чарнявая, бялявая, рыжая, кучаравая).На якой галінке спыніцца тая і суджаная, для хлопцаў, а для дзяўчат таксама чорны, рыжы, бялявы, лысы. А яшчэ варажылі па люстэрку. Ставілі люстэрка, насупраць свечка якую неабходна запаліць, садзіліся насупраць люстэрка і ўлядаліся ў яго покуль не убачылі свайго суджанага. Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і запамінальным

Автор admin 13.01.2023 Выкл.

«От всей души»

Подарки, теплые слова поздравлений и благодарности за большой трудовой путь, песни  звучали для семьи Трубко Валентина Григорьевича и Елены Константиновны деревни Лопушно и Тихонович Валентины Антоновны и Ивана Антоновича деревни Кузьмичи в рамках республиканской благотворительной акции для пожилых «От всей души»  от управляющего делами Даниловичского сельисполкома Дворик Г., председателя первичной профсоюзной организации ОАО «Гранит-Агро» Зенчик Е., творческого коллектива филиала «Даниловичский Дом культуры».

Автор admin 13.01.2023 Выкл.

«Духовное возрождение»

В филиале «Дворецкий Дом культуры» работает выставка «Духовное возрождение» мастера живописи, пирографии и резьбы по дереву Сокола Аркадия Мефодьевича , посвящённая Рождественским праздникам, в рамках Года мира и созидания

Автор admin 12.01.2023 Выкл.

Выставка Сокола Аркадия Мефодьевича в аг. Дворец

В филиале «Дворецкий Дом культуры продолжает работу выставка мастера живописи, пирографии и резьбы  по дереву Сокола Аркадия Мефодьевича. Её посещают не только жители, но и гости агрогородка Дворец.

Автор admin 11.01.2023 Выкл.

Абрад “Спяваем і танцуем. Калядуем, калядуем”.

10 студзеня, творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з супрацоўнікам бібліёбуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, правялі тэатралізаваны абрад “Спяваем і танцуем. Калядуем, калядуем”, для жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак: Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, Ягаднае. На кожным прыпынку вяскоўцы цёпла сустракалі гасцей, было шмат жартаў і гумару. Дзякуючы тэатралізаванаму абраду, жыхары аддаленых вёсак ад душы павесяліліся і адчулі сапраўднае свята.

Автор admin 10.01.2023 Выкл.

Цёплыя сустрэчы

За акном гарэзіла завіруха ды прыціскаў мароз, а ў Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава было ўтульна, цёпла і душэўна. Бо артысты раёна запрасілі сваіх любімых гледачоў на чарговы святочны канцэрт, каб разам паслухаць чароўны гук “Каляднага перазвону”. Гэты вечар стаў музычным марафонам творчых калектываў і выканаўцаў нашага раёна на радасць людзям. Пачалося ўсё адразу ў фае ўстановы, дзе народны тэатр-студыя гульні “Суседзі” нагадаў гасцям мерапрыемства, як некалі хадзілі па хатах калядоўшчыкі з казой, мядзведзем, буслом і народнымі песнямі, якія ў тыя часы добра ведалі ў кожнай сялянскай хаце. Але заходзілі яны толькі туды, дзе запальвалі свечку ў акне – чакалі гасцей.– Свята Нараджэння Хрыстова, якое мы адзначаем сёння, – самае светлае і радаснае для ўсіх праваслаўных хрысціян. У гэты дзень у Дзевы Марыі нарадзіўся сын Ісус, які прынёс свету збаўленне, – нагадалі гісторыю свята вядучыя Чэслаў Свіб і Анастасія Голуб. – Людзі, аб’яднаныя гэтай радаснай весткай, адчуваюць сябе адной сям’ёй: у храме, у сябе дома за агульным сталом і тут, у зале, на нашым святочным канцэрце. На раённай сцэне папулярныя песні дзятлаўчанам падарылі іх любімыя калектывы – тэатральная студыя “Мелодыя душы”, вакальная група хора “Ветэраны ў страі”, ансамбль цыганскай песні “Бахта Лачы”, ВІА “Гарачыя сэрцы”, дуэт Андрэя Добыша і Аляксандра Баклушына. Іх дапоўнілі сольныя выступленні мэтраў раённай сцэны Сяргея Малышчыка, Марыны Варган, Наталлі Бузук і юнай зорачкі, пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” Аляксандры Міклаш. Авацыямі гледачы сустрэлі “каронку” ад заўжды бадзёрых салістак хору “Верэраны ў страі” – танец “Бабулечкі-заечкі”, сугучны з сімвалам новага года.

Автор admin 07.01.2023 Выкл.