День: 10.01.2023

Абрад “Спяваем і танцуем. Калядуем, калядуем”.

10 студзеня, творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з супрацоўнікам бібліёбуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, правялі тэатралізаваны абрад “Спяваем і танцуем. Калядуем, калядуем”, для жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак: Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, Ягаднае. На кожным прыпынку вяскоўцы цёпла сустракалі гасцей, было шмат жартаў і гумару. Дзякуючы тэатралізаванаму абраду, жыхары аддаленых вёсак ад душы павесяліліся і адчулі сапраўднае свята.

Автор admin 10.01.2023 Выкл.