«Новогоднее настроение Смешариков»
02.01. творческим коллективом филиала «Даниловичский ДК» проведена игровая программа «Новогоднее настроение Смешариков»
«В ритме Нового года»
1 января в агрогородке Крутиловичи прошло новогоднее массовое гулянье «В ритме Нового года» .
«Массовое гулянье с хороводами»
1 января 2023 года у центральной елки в посёлке Новоельня прошло массовое гулянье с хороводами, играми и праздничным фейерверком.
«В ритмах новогодней ночи»
В филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла новогодняя шоу-программа «В ритмах новогодней ночи»
Новы год, прыйдзі, шчасце, радасць прынясі!
Упершыню за апошнія некалькі гадоў 31 снежня прыпала на выхадны. А тамудзятлаўчане змаглі яшчэ днём нарэзаць аліўе, прыгатаваць закускі, каб перад боем курантаў на святочнай плошчы 17 Верасня разам развітацца з адыходзячым годам і сустрэць Новы на раённым свяце “Ёлкіны падарункі”. Дапамаглі ім у гэтым артысты Дзятлаўшчыны ў вобразах казачных герояў Скамароха, Дзеда Мароза, Снягурачкі, вясёлых цыганоў. Сваімі песнямі, талентам і выдатным настроем з землякамі дзяліліся Чэслаў Свіб, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Ала Чарняўская і Дар’я Сіўко. Разам з імі гараджане і госці райцэнтра ўзгадалі добра знаёмыя і любімыя песні, ад душы патанцавалі. На ўрачыстасці падвялі вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне арганізацый і прыватных падворкаў. Сярод арганізацый раёна самае прыгожае і арыгінальнае ўбранства ў ААТ “Граніт-Агра”, калектыў якога стаў пераможцам конкурсу, другое месца ў Дзятлаўскага ПМС, трэцяе – у цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Пастараліся стварыць навагодні настрой на ўласных падворках і самі дзятлаўчане. Лепш за ўсіх гэта атрымалася ў пераможцы конкурсу Юліі Цярэшка з вуліцы Чэхава, 2, віцэ-чэмпіёнам стаў Аляксандр Палавінка (вуліца Францыска Скарыны, 5), “бронза” ў Наталлі Лупач (вуліца Кастрычніцкая, 129). Навагодняе свята не абышлося без традыцыйнай бяспройгрышнай латарэі. Усе ўладальнікі шчаслівых білетаў атрымалі прыемныя падарункі, а галоўны прыз – сокавыціскалку выйграла Аксана Блюднік.