Месяц: Январь 2023

У 105 гадоў з пашанай ад землякоў (+відэа)

Цёплыя словы, песні, кветкі, падарункі. Так 31 студзеня свой шаноўны юбілей 105 гадоў сустракала насельніца Казлоўшчынскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Юлія Гульнік. Усе 105 гадоў Юлія Фларыянаўна пражыла на Дзятлаўшчыне і з’яўляецца самай пажылой жыхаркай нашага раёна. У юбілейны дзень нараджэння землякі агарнулі яе дабрынёй, клопатам і шчырай павагай. Як і належыць, з падарункамі і пажаданнямі ў аддзяленне завітала шмат гасцей. Яркую песенную паштоўку ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” для Юліі Фларыянаўны падрыхтавалі артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і іх калегі – удзельнікі народнага ансамбля песні “Зараначка” Казлоўшчынскага дома культуры.   – Юлія Фларыянаўна перасялілася да нас у красавіку 2010 года з вёскі Жадзейкі, а гэта амаль 13 гадоў таму. Яна цудоўны чалавек: працалюбівая, з чыстай душой, ніколі не сварыцца, знаходзіць кампрамісы ў любой сітуацыі, проста “залатая” жанчына. – 105 гадоў – цудоўны юбілей, і калектыў аддзялення жадае вам, Юлія Фларыянаўна, жыць яшчэ доўга і шчасліва, – пажадала Валянціна Вікенцьеўна.   – Час ляціць непрыкметна, здаецца, зусім нядаўна мы выншавалі вас з векавым юбілеем, а ўжо прыспеў чарговы, – звярнуўся да імянінніцы старшыня Вензавецкага сельсавета, ураджэнкай якога яна з’яўляецца, Алег Шымко. – У мінулы раз прыязджаў з Калінінграда ваш унук Алег, якому вы з дзесяцігадовага ўзросту замянілі матулю. Цяпер прыехаць ён не змог – вялікая адлегласць, межы. Тым не менш, тут сабраліся не чужыя вам людзі. Мяне, напрыклад, вы ведаеце з дзяцінства, сябравалі з маёй бабуляй, а ў 80-х гадах у адной гаспадарцы мы працавалі з вашым мужам Уладзімірам Ільічом. Жадаю вам моцнага здароўя, жыццёвай энергіі, сілаў і далейшага даўгалецця. Паколькі больш за дзесяцігоддзе Юлія Гульнік знаходзіцца ў аддзяленні на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельскага савета, то да віншаванняў далучыўся і мясцовы старшыня сельвыканкама Вадзім Бялятка: – Мяркую, у аддзяленні вам утульна і цёпла, як дома, пра вас тут клапоцяцца цудоўныя людзі. Жадаю вам шчасця і здароўя, каб мы з вамі абавязкова сустрэліся і на 110-гадовы юбілей. .         Вядома ж не абышлося без юбілейнага торта, на якім імянінніца задзьмула традыцыйныя свечкі. Гэты пачастунак, каб парадаваць яе і іншых жыхароў аддзялення, ад калектыву Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна спякла адна з работніц.   Дырэктар Цэнтра Таццяна Нікіпорчык падзякавала прысутным за павагу да шаноўнай імянінніцы, калектыву Казлоўшчынскага аддзялення – за старанную работу, пацвярджэннем якой служаць такія бадзёрыя доўгажыхары. А ўсё таму, што за кожнага падапечнага мясцовыя работніцы перажываюць, як за блізкага чалавека, не лічацца з уласным часам. Юліі Фларыянаўне Таццяна Сямёнаўна падзякавала за любоў да жыцця і ўменне цаніць усё тое дабро, што для яе робяць людзі. – Я пражыла столькі гадоў і нікому не жадала зла, будзьце і вы здаровыя, жывіце доўга, паважайце і шануйце адзін аднаго, – дала сваё мудрае настаўленне прысутным доўгажыхарка.  

Автор admin 31.01.2023 Выкл.

Каралева Бяспекі падкажа

На Дзятлаўшчыне стартаваў інфармацыйна-пазнавальны праект “Праз актыўнасць да даўгалецця”. Яго рэалізуе калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разам са спецыялістамі службаў прафілактыкі. Першая сустрэча ў рамках праекта ў фармаце інтэрактыўна-пазнавальнай праграмы “Азбука бяспекі” адбылася з удзельнікамі аб’яднання “Крыніца натхнення”, якое працуе на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна. Пагутарыць аб правілах паводзінаў у быце, карысным харчаванні і здаровым ладзе жыцця асаблівых людзей заклікалі Каралева Бяспекі (Ганна Харлінская) і яе памочнік Святлафор (Марына Варган). Спачатку паразважалі на тэму, як захаваць здароўе, затым са старшым інспектарам Дзятлаўскага РАНС Сяргеем Цвірко адказалі на пытанні віктарыны “З агнём жартаваць нельга”. Наступным выпрабаваннем стала інтэлектуальная гульня “Дарожная азбука” ад Святлафора. Інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Юрэня расказала аб правільным харчаванні, атрыманыя ад яе веды замацавалі праз гульню “Карысныя і шкодныя прадукты”. Напрыканцы ўдзельнікі сустрэчы ўпрыгожылі сцікерамі-сімваламі дрэва бяспекі і паразважалі, чаму важна прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.

Автор admin 31.01.2023 Выкл.

Свята на парог прыходзіць з юбілеем

Жыхарку вёскі Лудзічы Яўгенію Вашко ў яе 80-ы дзень нараджэння з цёплымі віншаваннямі наведалі арганізатары праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” Ганна Харлінская і Ірына Бакшук, а таксама кіраўнік народнага хору ветэранаў “Ветэраны ў страі” Таццяна Шостка. З падарункам ад аб’яднання да іх далучыўся старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. Як аказалася, Яўгенія Вашко вельмі любіць песні і ведае іх незлічоную колькасць, а таму для імянінніцы госці зладзілі невялікі “канцэрт па заяўках”, не абышлося і без танцаў. Вядома ж, пажадалі юбілярцы заставацца яшчэ на доўгія гады здаровай, жвавай, вясёлай, агорнутай клопатам і ўвагай блізкіх людзей. – Нібыта вярнулася ў маладосць, – так ацаніла музычны падарунак Яўгенія Іванаўна. – Успомніла, як весела раней было ў родным Вензаўцы, якія там ладзіліся танцы і моладзевыя сустрэчы, колькі было равеснікаў. Узгадала і працоўныя гады, калі нас, калгасных паляводаў, вазілі на работу аўтобусам, а мы спявалі. Я і цяпер з вялікай ахвотай гляджу і слухаю музычныя перадачы, вельмі падабаецца “Прывітанне, Андрэй”, а сярод любімых песенных твораў – “Вёсачка мая” і “Усё пройдзе”. Увогуле, Яўгенія Іванаўна лічыць сябе шчаслівым чалавекам, бо гадавалася ў сапраўдным “кветніку” – малодшай чацвёртай дачкой у сям’і Івана Сцяпанавіча і Любові Ільінічны Нечаёў. Нягледзячы на тое, што бацькі былі простымі калгаснікамі, Жэня атрымала завідную на той час адукацыю – скончыла сямігодку і ў мясцовай майстрыхі вывучылася на швачку, пачала сама прымаць заказы. Праўда, рамяство ў хуткім часе перайшло ў карыснае захапленне, бо далейшыя 28 гадоў жанчына адпрацавала на паляводстве ў калгасе. З будучым мужам Яўгенія пазнаёмілася таксама дзякуючы свайму няўрымсліваму характару. Цётка Шура, якая жыла ў Кашкалах, сказала, што ў вёсцы будзе вяселле, запрасіла на танцы. Там маладая прыгажуня і сустрэла свайго Анатоля Юльянавіча. Хлопец быў старэйшы за яе, на той час Анатолю споўнілася 29 гадоў, затое абранніцу ён змог пакарыць самастойнасцю і адсутнасцю шкодных звычак. Працаваў муж па першым часе зборшчыкам жывіцы, а калі нарадзіліся дзеці – перайшоў у калгас трактарыстам. Жыла маладая сям’я добра, трымалі вялікую гаспадарку, гадавалі двух сыноў. Расціслаў цяпер працуе ў Дзятлаве вадзіцелем, Мікалай – у Баранавічах на мэблявай фабрыцы. Яўгенію Іванаўну радуюць чацвёра ўнукаў і праўнучак. Юбілярка расказвае, што яна не абдзелена ўвагай родных людзей, якія бываюць у бацькоўскай хаце амаль кожныя выхадныя, а па буднях спраўляцца па гаспадарцы дапамагае сацыяльная работніца Ганна Максімава. Яна і дроваў прынясе, і вады, і добрае слова скажа. Вёска Лудзічы, на жаль, ужо не такая шматнаселеная, як раней, тым не менш, Яўгенія Вашко стараецца не губляць бадзёрасці духу, спраўляецца з хатнім бытам, цікавіцца навінамі па тэлевізары і рада прымаць гасцей, асабліва калі яны спяваюць любімыя хіты. Вельмі цёпла і шчыра гаспадыня дзякавала артыстам за віншаванні і душэўныя песні, за тыя добрыя ўспаміны, якія выклікаў іх візіт. Яўгенія Іванаўна ўпэўнена, што яе асабісты сакрэт даўгалецця – менавіта ўменне радавацца жыццю, важкая частка якога прайшла ў вёсцы Лудзічы, а таму ўсё тут нагадвае пра былое. Доўгажыхарка вельмі любіць гэтыя мясціны за іх сціплую прыгажосць, перажывае, што цяпер яны пусцеюць. Маладому пакаленню з пазіцыі жыццёвага вопыту яна жадае, калі нарадзіліся ў сельскай мясцовасці, не пакідаць яе, не збягаць у вялікія гарады, а заставацца на роднай зямлі, каб не зарасталі лясныя і палявыя сцяжынкі, каб па-ранейшаму ў вёсках красавалі кветнікі і сады, гучалі песні, а палеткі радавалі багатымі ўраджаямі.

Автор admin 30.01.2023 Выкл.

Александр Лукашенко: в Беларуси создана надежная система охраны диких животных, лесных и рыболовных угодий

Александр Лукашенко: в Беларуси создана надежная система охраны диких животных, лесных и рыболовных угодий. Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил коллектив Государственной инспекции охраны животного и растительного мира при Президенте Республики Беларусь с 20-летием со дня образования, сообщили БЕЛТА в пресс-службе белорусского лидера. «Создание два десятилетия назад новой структуры, напрямую подчиненной главе государства, преследовало самую благородную цель: сохранить для потомков наше бесценное наследие — богатство и красоту белорусской природы. Сегодня можно смело констатировать, что поставленные тогда задачи вами успешно выполняются», — говорится в поздравлении. Благодаря высокому профессионализму и ответственному отношению к делу сотрудников госинспекции за эти годы в стране создана надежная система охраны диких животных, лесных и рыболовных угодий, организован эффективный контроль за рациональным использованием лесного фонда, подчеркнул белорусский лидер. Особые слова благодарности он адресовал ветеранам, которые закладывали традиции и начинали всю работу по борьбе с браконьерством, совершенствованию природоохранного законодательства, информированию населения и профилактике правонарушений. «Было непросто, и мы всегда должны помнить имена тех, кто пожертвовал своими жизнями, выполняя служебный долг, — отметил Президент. — Убежден, что, обладая хорошо подготовленными кадрами и необходимым техническим потенциалом, инспекция и впредь будет с честью выполнять свою уникальную миссию — беречь и защищать достояние, которое принадлежит всему народу: живущим и будущим поколениям». Александр Лукашенко поблагодарил коллектив госинспекции за добросовестную службу и пожелал крепкого здоровья, счастья, благополучия, мирного неба и новых профессиональных достижений на благо Беларуси. БелТА

Автор admin 27.01.2023 Выкл.

В рабочем графике Главы государства на ближайшие дни — визиты в Объединенные Арабские Эмираты и Республику Зимбабве.

В рабочем графике Главы государства на ближайшие дни — визиты в Объединенные Арабские Эмираты и Республику Зимбабве. По приглашению руководства ОАЭ и Президента Зимбабве Александр Лукашенко посетит эти страны, проведет ряд встреч и переговоров, сообщили в пресс-службе белорусского лидера. Оба государства — важные торговые партнеры Беларуси на Ближнем Востоке и в Африке. Причем в сотрудничестве с Эмиратами Беларусь стремится использовать не только возможности этого емкого рынка для экспорта товаров и услуг, но и транспортно-логистические преимущества для поставок своей продукции из ОАЭ в соседние государства Ближнего Востока. Что касается Зимбабве, то эта страна может стать для нас воротами на новые рынки Южной Африки. Умные инвестиции Тему сотрудничества с Эмиратами Александр Лукашенко поднимал недавно в ходе посещения выставки «Беларусь интеллектуальная». Особый интерес Главы государства вызвали разработки в области искусственного интеллекта. Этот вопрос он обсуждал ранее в ходе встреч с зарубежными партнерами, в том числе из ОАЭ, которые серьезно занимаются данным направлением. И Александр Лукашенко готов дополнительно посодействовать в развитии сотрудничества эмиратской стороны с белорусскими партнерами: — Меня приглашают в Эмираты. Они там серьезно занимаются искусственным интеллектом. Если нужна помощь, пожалуйста, я могу это сделать. Потому что, как ни странно, я стоял у истоков работы эмиратцев по искусственному интеллекту. Китайские там ученые. Они (эмиратская сторона. — Прим. ред.) их собрали, деньги дали. Они серьезно работали. И меня просили, чтобы я помог им работать в Беларуси. Я говорю: «Да господь с вами, приезжайте!» Я буду встречаться с человеком, который этим занимается и финансирует. Президент Беларуси Александр Лукашенко: — ОАЭ стали для нас одним из крупнейших экономических партнеров в регионе. Участие эмиратских инвесторов в реализации в Минске масштабных проектов является ярким символом плодотворного двустороннего сотрудничества. Двери для вас были всегда открыты. Во время принятия верительных грамот послов ряда зарубежных государств, 30 сентября 2022 года. В связи с этим Александр Лукашенко напомнил и о проекте по строительству в Минске экспериментального многофункционального комплекса «Северный берег»: — Почему я на это клюнул? Не только потому, что там пять миллиардов долларов инвестиций будет.   Они пообещали мне создать этот умный город. И там мощную образовательную платформу по искусственному интеллекту.  Там будет университет, будем готовить людей. Если нужна поддержка или большие контакты с этими людьми (они далеко продвинулись в этом плане), пожалуйста. В сфере взаимных интересов также промышленность, сельское хозяйство, банковское дело и финансы, образование и научные исследования, спорт и туризм. Не упустить свои возможности С учетом стабильно высокого роста развивающихся экономик повышается значимость расширения белорусского присутствия на африканском рынке. Подтверждением тому служат визиты белорусского лидера в Египет и Судан. Еще летом 2017 года на совещании по приоритетам внешней политики Александр Лукашенко заявил о необходимости выработки полноценной долгосрочной стратегии сотрудничества Беларуси со странами Африки: — Необходимо уйти от практики работы в этом направлении наскоками, от визита к визиту. Следует иметь полноценную долгосрочную стратегию сотрудничества со странами Африки…  Не надо думать, что Африка — сплошная бедность и там платить нечем. Ничего подобного! Без ресурсов этого континента мир сегодня не в состоянии динамично развиваться. Мы не должны упустить свои возможности в конкурентной борьбе за африканские рынки.  Здесь предстоит большая и напряженная работа. В июне 2017 года в Минске прошел первый белорусско-африканский форум «Беларусь и Африка: новые горизонты». Второе подобное мероприятие состоялось в мае — июне 2021‑го. Для участия в форуме в Беларусь прибыли чиновники и бизнесмены уже из 13 африканских государств. В январе 2019 года во время визита Президента Зимбабве Эммерсона Мнангагву в Минск белорусская сторона предложила Зимбабве выстроить стратегию и конкретный план развития сотрудничества на перспективу. Тогда же Александр Лукашенко сказал, что с большим удовольствием совершит визит в Зимбабве, но заявил о необходимости перед этим договориться и реализовать там четыре-пять конкретных проектов. «Таких проектов, которые бы увидел весь зимбабвийский народ», — подчеркнул Президент Беларуси. Президент Беларуси Александр Лукашенко: — Зимбабве является нашим важным партнером в Южно-Африканском регионе, и мы стремимся к постепенному выходу на высочайший стратегический уровень сотрудничества. В настоящее время отношения между двумя странами динамично развиваются. Однако значительный потенциал взаимодействия во многом еще не реализован. В ближайшие годы нам предстоит это сделать, особенно в сферах торговли и экономики. На переговорах с Президентом Зимбабве Эммерсоном Мнангагвой в Минске, 17 января 2019 года. Торгово-экономическое сотрудничество Беларуси и Зимбабве В 2021 году товарооборот составил 25 миллионов долларов. По итогам января — ноября 2022‑го взаимная торговля товарами выросла до 38,6 миллиона долларов (157,4 процента к показателю аналогичного периода 2021 года), экспорт — до 29,6 миллиона (181,3 процента), импорт — до 9 миллионов (109,6 процента). ФАКТ Товарооборот Беларуси и ОАЭ за 2021 год составил почти 80 миллионов долларов и в 2022‑м продолжил расти. За первые четыре месяца прошлого года он достиг почти 40 миллионов долларов. В 2021 году Беларусь приняла участие во всемирной выставке «Экспо-2020» в Дубае. КСТАТИ В январе 2022 года в Зимбабве (г. Хараре) открыто белорусское дипломатическое представительство. В декабре 2022‑го поступил запрос на открытие посольства Зимбабве в Минске. Открытие ожидается в первом квартале 2023 года. sb.by  

Автор admin 26.01.2023 Выкл.

“Святкі.by” зноў на моладзевым календары Дзятлаўшчыны

З невялікім перапынкам на Дзятлаўшчыну вярнулася добрая традыцыя – ладзіць адметнае моладзевае свята “Святкі.by”. Праходзіць гэта вечарына з ініцыятывы раённага камітэта ГА “БРСМ” і Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пры падтрымцы прафсаюзных арганізацый. Лакацыяй “Святак-2023” у чарговы раз стаў рэстаран райцэнтра “Ліпічанка”, не змяніўся і характар мерапрыемства: па-ранейшаму яно было багатым на жарты, творчасць, весялосць, новыя знаёмствы і танцы. Агеньчык для працоўнай моладзі аб’яднаў на адной творчай пляцоўцы прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, установаў адукацыі, аховы здароўя, дзяржаўных установаў Дзятлаўскага раёна. На сустрэчу да маладых спецыялістаў, каб пажадаць ім поспехаў на старце ў прафесію, прыйшлі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык і Аляксей Якаўчык.  Не пакінулі шанцаў застацца без творчага задання маладым прадстаўнікам працоўных калектываў вядучыя вечарыны Наталля Бузук, Чэслаў Свіб і Алена Касцюк. Жартоўныя іспыты, вясёлыя конкурсы, нават “экзамен” на акцёрскае майсэрства чакалі ўсіх прысутных. Сапраўднай інтрыгай для ўдзельнікаў “Святак.by” стала прапанова зазірнуць у будучыню, выцягнуўшы скрутачак з вершамі-прадказаннямі і паслухаўшы гараскопы ад работнікаў культуры на новы 2023 год. Прайшла моладзь і “казачнае-музычнае выпрабаванне”, паспытаўшы сябе ў ролях самых вядомых герояў з кніжных паліц і кінастужак. “Гарачымі” выдаліся танцавальныя і песенныя батлы: вясёлыя прыпеўкі і песня “У траве сядзеў кузнечык”, выкананая ў розных музычных стылях, нікога не пакінулі раўнадушнымі.

Автор admin 20.01.2023 Выкл.

Для тых, хто памнажае дабро

Міласэрнасць, чалавечнасць, шчырая ўвага, клопат аб людзях – усё гэта складальнікі прафесіяналізму работнікаў сацыяльнай сферы. На адрас работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прагучалі шчырыя віншаванні з прафесійным святам, асабліва старанныя былі адзначаны прэміямі, узнагародамі, падарункамі. Музычныя віншаванні і цудоўны настрой супрацоўнікам сацыяльнай сферы дарылі Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Ала Чарняўская, Алена Касцюк, Чэслаў Свіб, удзельнікі народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” і ансамбля Дварэцкага дома культуры “Мара”.

Автор admin 19.01.2023 Выкл.