Месяц: Октябрь 2022

Кветкі радуюць вока, родныя людзі – сэрца

Ясным вераснёўскім днём шчырыя віншаванні з юбілеем нараджэння ад блізкіх і гасцей прымала дзятлаўчанка Марыя Сухецкая. У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізоўвае сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, з цёплымі словамі пажаданняў і музычнай паштоўкай да юбіляркі завіталі артысты Ганна Харлінская, Марына Варган, Чэслаў Свіб. На адрас Марыі Станіславаўны гучалі шчырыя пажаданні здароўя, сонечных дзён, бадзёрасці духу, пяшчоты родных і блізкіх. Імянінніца з задавальненнем слухала песні мінулых гадоў і ўзгадвала, якім быў яе жыццёвы шлях. Многім надзяліў лёс нашу зямлячку: былі ў яе як светлыя, так і хмурыя дні, як радасныя і прыемныя весткі, так і горыч выпрабаванняў і стратаў. Нарадзілася яна ў вёсцы Рэпкі ў сялянскай сям’і, рана засталася без матулі, гадавалася пры мачасе. Вялікай сям’і, дзе падрасталі яшчэ і чацвёра братоў, даводзілася шмат працаваць. Паколькі ў доме пераважалі мужчыны, значная частка жаночай работы лягла на кволыя плечы Марыі. Дзяўчынка ў суседніх Петрашах паспела скончыць толькі тры класы школы, як пачала дапамагаць бацькам па гаспадарцы. У пятнаццацігадовым узросце нараўне з дарослымі жанчынамі яна рвала ў полі лён, палола буракі. Пазней працавала даяркай, а пасля работы садзілася за кросны, ля якіх вельмі часта і засынала, знясіленая працоўнымі клопатамі. У 1958 годзе Марыя вырашыла паспытаць шчасця і разам з вясковымі дзяўчатамі паехала на заробкі ва Украіну, дзе адпрацавала сельскагаспадарчы сезон. Праўда, свой лёс, будучага мужа Міхаіла, сустрэла дома, калі гуляла на адным з вяселляў. У 1967 годзе яны таксама сталі мужам і жонкай. Жылі ў вёсцы Спасюкі. Марыя працавала паляводам, Міхаіл – трактарыстам. У маладой пары нарадзіліся тры прыгажуні дачкі – Алена, якая цяпер жыве ў Слоніме, Людміла і Таіса, якія жывуць у Дзятлаве. У 2008 годзе мужа не стала, і Марыя Станіславаўна пераехала да сярэдняй дачкі ў Раготна, а яшчэ праз некалькі гадоў сям’я перабралася ў райцэнтр, дзе жыве і цяпер. Марыя Станіславаўна вельмі рада, што жывуць яны тут у прыватным доме, бо і ў свае шаноўныя 80 гадоў юбілярка з задавальненнем бавіць час на градках, вырошчвае кветкі, любіць папрацаваць на зямлі. Праўда, і ў хаце ёй не сядзіцца без справы, як расказала дачка Людміла, мама любіць вязаць і заўсёды клапоціцца аб тым, каб у кожнага з блізкіх былі мяккія цёплыя шкарпэткі. Варта зазначыць, што Марыя Сухецкая – шчаслівая бабуля, бо мае пяцёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў. Як сцвярджае сама імянінніца, сакрэт яе даўгалецця просты: кветкі, што яна вырошчвае, радуюць вока, а родныя людзі – сэрца, якое ўмее любіць і радавацца кожнаму поспеху, кожнай добрай вестцы ад іх. З ранняй вясны і да позняй восені Марыя Станіславаўна з задавальненнем выходзіць у кветнік і на агарод, клапоціцца пра расліны, якія дзякуюць ёй прыгожымі кветкамі і добрым ураджаем. Аднак найбольшае шчасце для яе, калі разам збіраецца вялікая сям’я. Родныя спадзяюцца, што такіх сустрэч на вяку Марыі Сухецкай будзе яшчэ вельмі і вельмі шмат.

Автор admin 04.10.2022 Выкл.

Фестиваль красоты прошел в Большой Берестовице

Красотой блистали 17 девушек — по одной от каждого района Гродненской области. Не только традиционные подворья главного праздника хлеборобов знакомили сегодня в Большой Берестовице с особенностями районов Гродненщины, но и уникальный фестиваль красоты «Вянок маладосцi», который состоялся на площади Ратушной сразу после торжественного открытия фестиваля-ярмарки «Дажынкi-2022». Невероятной красотой, талантом и любовью к родному краю гостей праздника радовали 17 девушек — по одной от каждого района Гродненской области. Начало форума творчества, красоты и грации выдалось по-особенному колоритным: участницы продефилировали в национальных костюмах. Главным атрибутом их нарядов и непосредственно фестиваля стал венок, издавна символизирующий девичью красоту и молодость. В рамках творческого этапа девушки знакомили гостей с колоритом своего района. Каждый номер гармонично и ярко отражал красоту родного края. ⁃ Я родом из Свислочи, но три года живу и работаю в Берестовице. Работала в Берестовицком центре культуры. Сейчас нахожусь в декретном отпуске. Я рада, что имею честь представить на фестивале красоты Берестовицкий район. Он стал для меня родным. Мой творческий номер заключался в исполнении песни на белорусском языке о родном крае «Анёл над горадам», — поделилась одна из участниц Ольга Грицко. Анастасия Козар представила Вороновский район. Девушка признается, что впервые участвует в подобном конкурсе, и потому это событие для нее вдвойне волнительно. Тем не менее, она горда, что может представить свой район. — Подобные конкурсы, на мой взгляд, помогают в раскрытии творческого потенциала. Я, например, сегодня читаю стихотворение о Вороновщине, моей малой родине. Спою также песню «Белая ластаўка», — рассказала Анастасия. Наблюдая за участницами, каждый смог лишний раз убедиться, какие все же талантливые и красивые девушки проживают в Гродненской области. Главное — каждая из них по-своему индивидуальна и неповторима.

Автор admin 03.10.2022 Выкл.

Пусть осень будет золотой

1 октября творческий коллектив филиала «Козловщинский Дом культуры» посетил Козловщинское отделение круглосуточного пребывания граждан и инвалидов, с концертной программой «Пусть осень будет золотой» ко Дню пожилых людей

Автор admin 01.10.2022 Выкл.