Заседание клуба ветеранов «В кругу друзей»
Праздничное заседание «Мама, милая мама» клуба ветеранов «В кругу друзей» состоялось в филиале «Дворецкий дом культуры». В ходе душевной встречи прошло чествование матерей, а также поздравление сентябрьских именинников.
Для цябе, Матуля!
14 октября отделом традиционного искусства и ремёсел была подготовлена выставка изделий декоративно-прикладного искусства ко Дню матери «Для цябе, Матуля!»
Нет выше звания, чем Мама!
14 октября в филиале «Гезгаловский Дом культуры» прошла концертная программа ко Дню матери «Нет выше звания, чем Мама!»
За ўсё табе ўдзячны!
Ва ўсе часы лічылася, што мацярынства – гэта вышэйшая праява жаноцкасці. Як бы далёка ні ступіла чалавецтва ў прагрэсе, якая б ні наступіла эпоха, ніколі не абясцэніцца клопат жаночых рук і мудрае матчына слова. І самай вялікай каштоўнасцю ў свеце заўсёды будзе матуліна любоў – гэта каштоўнасць, якую не купіш ні за якія грошы. Усеагульнай увагай і клопатам у нашай рэспубліцы акружаны жанчыны-маці. Словы асаблівай падзякі адрасавалі ім сёння артысты і дзіцячыя калектывы Дзятлаўшчыны ў час святочнага канцэрта да Дня маці, які адбыўся ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Са словамі віншавання да прысутных у зале звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Дарагія жанчыны! Ад усёй душы віншую вас з добрым і светлым святам –Днём маці. Яно напоўнена пяшчотай і любоўю, самымі цёплымі і шчырымі пачуццямі. З даўніх часоў жанчына-маці была сімвалам надзеі, веры і любові, душэўнага цяпла, высокага працалюбства, глыбокай мудрасці, дабра, цярпення і самаахвярнасці, – адзначыў ён. – Яна заўсёды мела і мае вялізнае значэнне для ўсяго грамадства, яе місія, звязаная з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, іграе вялікую ролю ва ўмацаванні і захаванні духоўных ідэалаў нашай Радзімы, бо толькі ў шчаслівай сям’і вырастуць добрыя людзі, дзякуючы якім свет стане лепшым і бяспечным. Аляксандр Станіслававіч пажадаў жанчынам раёна здароўя, міру і ўтульнасці ў доме, спакою на душы, каб усіх нас аберагала святая матчына любоў. На сцэну таксама была запрошана ганаровая старшыня раённага грамадскага аб’яднання “ Беларускі саюз жанчын” – Галіна Чура, якая на працягу многіх гадоў была лідарам адзінага дружнага калектыву неабыякавых, дзіўных, непаўторных і актыўных жанчын Дзятлаўскага раёна. Яна пажадала, каб абедзве Маці – Нябесная і Зямная – заўсёды аберагалі ад нягод, падзякавала жанчынам усіх прафесій і роду заняткаў за хлеб на стале, за выратаваныя жыцці, за выхаванне дзяцей. У знак бязмежнай любові да сваіх матуль, якія заўсёды побач са сваімі дзецьмі, гатовы атуліць іх матчыным крылом ад праблем і нягод, для якіх няма непераадольных адлегласцяў і бязвыхадных сітуацый прысвяцілі сваё пранікнёнае віншаванне выхаванцы дзіцячага сада № 1, а таксама выхаванцы дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава і іх выхавальніца Алена Капковіч. Нікога не пакінула абыякавым выступленне Нэлі Санюк, узорнага ансамбля “Зорачкі”, трыа скрыпачоў “Fairytale” Гезгалаўскага філіяла, групы “Каприз” і юных талентаў Казлоўшчынскага філіяла Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. У гэты святочны дзень шчырыя словы прызнання ў каханні самым добрым і мілым жанчынам, сыноўняя ўдзячнасць за любоў, цяпло і ласку матулям гучалі ад мужчынскай паловы: Генадзя Сураўца, Сяргея Малышчыка, Івана Кашко, Сяргея Рудоля. Да іх віншаванняў далучыліся Ганна Харлінская, Вольга Кузьма, Марына Варган, Таццяна Шостка. І калі прыгажосць выратуе свет, то гэта будзе жаночая прыгажосць – упэўненыя не толькі вядучыя і ўдзельнікі, але і ўдзячныя гледачы канцэрта.
Выставка творческих работ «Букет для мамы»
В филиале «Новоельнянский дом культуры» 14 октября прошла выставка творческих работ «Букет для мамы» любительского объединения «Скарбніца» и детского кружка художественного рисования «Малёк».
Для милых мам!
14 октября в деревнеЛопушно прошла праздничная концертная программа «Для милых мам!», посвящённая Дню матери.
Нежной, ласковой, самой…
14 октября в филиале «Дворецкий Дом культуры» прошла концертная программа ко Дню матери «Нежной, ласковой, самой…»
Спасибо мама милая, спасибо…
14 октября в филиале «Новоельнянскмй дом культуры» прошел торжественный вечер «Спасибо мама милая, спасибо…»,посвященный Дню матери.
Здароўя вам, дарагія матулі!
Напярэдадні Дня маці віншаванні прымалі работніцы райбальніцы, сярод якіх нямала шматдзетных матуляў. Музычную паштоўку матулям-медыкам падарылі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт з дапамогай артыстаў Дзятлаўшчыны. Тых, каму прысвечана сённяшняе мерапрыемства, павіншаваў з надыходзячым святам галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух: – Дарагія матулі, цудоўныя жанчыны! Шчыра віншую вас з Днём маці! Адрасую, магчыма, банальнае, але такое важнае пажаданне – моцнага здароўя вам і вашым блізкім! Жадаю, каб словы любові і ўдзячнасці вы чулі не толькі ў святочныя даты, а кожны дзень, заўжды адчувалі падтрымку сваіх мужчын, клопат родных людзей. Шчасця вам і ўсяго найлепшага! Алег Іванавіч асабіста павіншаваў шматдзетных матуляў і ўручыў кожнай з іх кветкі. На імправізаванай святочнай сцэне свае лепшыя песні для матуляў у гэты дзень выконвалі Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Марына Варган, Ірына Бакшук.
Приглашаем посетить мероприятия ко Дню матери
ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» приглашает посетить праздничные мероприятия ко Дню матери