Конкурсно-спортивная программа «Папа, я — неразлучные друзья»
22 октября творческий коллектив филиала «Козловщинский Дома культуры» и Козловщинской средней школы провели конкурсно- спортивную программу «Папа, я — неразлучные друзья» посвящённую Дню отца.
Папа может, все, что угодно»
21 октября в филиале»Гезгаловский Дом культуры» прошел вечер отдыха «Папа может, все, что угодно»,посвященный Дню отца
Лучше папы друга нет
«Лучше папы друга нет», под таким названием прошел концерт ко Дню отца в агрогородке Дворец, подготовленный творческим коллективом филиала «Дворецкого Дома культуры» и Дворецкой СШ.
Ты для меня пример во всем
21 октября на базе филиала «Новоельнянский дом культуры» прошла концертная программа, приуроченная Дню отца «Ты для меня пример во всем»
Квест-игра детей «Лучше папы друга нет»
21 октября отдел по работе с детьми и молодёжью ГУК «Дятловского районного центра культуры и народного творчества» пригласил в квест-игру детей «Лучше папы друга нет», приуроченной ко Дню отца. Ребята путешествовали по станциям, на которых им предстояло решить различные загадки и головоломки на различную тематику, чтобы получить подсказки и отправиться на следующую точку маршрута. В этом путешествии их сопровождали отзывчивые помощники Симка и Нолик. Успешно и быстро разгадывая головоломки, участники веселого квеста пришли к финалу и одержали победу, получив за свои старания и творческие успехи сладкие призы. Ребята остались довольны и получили массу новых впечатлений.
Міхаіл Лішык – роднай зямлі працаўнік
Ясным кастрычніцкім днём свой 80-ы юбілейны дзень нараджэння адзначыў наш зямляк з вёскі Даўгялавічы, пастаянны вясковы жыхар і роднай зямлі працаўнік Міхаіл Лішык. Павіншаваць Міхаіла Васільевіча з важкай датай у рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, які рэалізоўвае сектар нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, прыехалі Ганна Харлінская, Іна Юганава, Ірына Бакшук, Іван Кашко, Марына Варган. Артысты шчыра жадалі юбіляру моцнага здароўя, сямейнага шчасця, клопату блізкіх людзей, больш сонечных дзён за акном, добрых вестак у хату і чыстага мірнага неба над галавой. Мудрыя людзі кажуць, што жыццё пражыць – не поле перайсці, а на вяку нашага земляка былі сотні ўраджайных палёў, гады ўдарнай працы з ранку і да цямна, заслужаныя ўзнагароды, сярод якіх знакі “Ударнік камуністычнай працы-1987”, “Ударнік ХІІ пяцігодкі”. З-за школьнай парты, здаўшы экзамен за 4 клас, хлопец пайшоў працаваць у калгас паляводам, курс сямігодкі спасцігаў у вячэрняй школе, у гаспадарцы вывучыўся на трактарыста і да самага выхаду на пенсію шчыраваў на палетках. Сваё сямейнае шчасце Міхаіл Васільевіч таксама не шукаў далёка, яшчэ ў школьныя гады прыгледзеў яснавокую аднакласніцу. Перад арміяй пачаў з ёю сустракацца, а адслужыўшы належныя па тых часах 3 гады ў войску, дабудаваўшы ўласны дом, зрабіў любімай дзяўчыне прапанову рукі і сэрца. Разам па жыцці праз радасці і выпрабаванні яны ідуць ужо 55 гадоў: сямейны юбілей “на дзве пяцёрачкі” адзначылі ў сёлетнім ліпені, таму гэты год асабліва адметны для сям’і Лішыкаў. Сямейная пара не ўмела сядзець склаўшы рукі: трымалі вялікую гаспадарку, ставілі на ногі дзяцей. Дачка Валянціна, якая жыве на Слонімшчыне, і сын Валерый, які застаўся на Дзятлаўшчыне, выраслі годнымі людзьмі. Цяпер дзядулю і бабулю радуюць чацвёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў. Разважаючы пра сакрэты даўгалецця, галоўным з іх Міхаіл Лішык лічыць старанную працу на роднай зямлі, якая заўсёды дае чалавеку моц і сілу, яшчэ адзін не менш важны складальнік – сямейны лад і паразуменне, якія з “другой палавінкай” пранеслі праз усё жыццё і сёння прадаўжаюць заставацца добрымі сябрамі і самымі блізкімі людзьмі. З вышыні “мудрага ўзросту” моладзі нашага раёна Міхаіл Васільевіч жадае не цурацца работы, знайсці справу па душы і не ўпусціць свой лёс, які можа быць зусім побач. Ірына СТЫРНІК
Іван Рэмез: “Тут нарадзіўся, тут і жыву”
Падарожнічаць па Дзятлаўшчыне і знаёміць нас з цікавымі людзьмі раёна прадаўжае праект сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці “Глыбінкай жыве Беларусь”. На гэты раз дарога Ганны Харлінскай, Ірыны Бакшук, Марыны Варган ляжала ў вёску Пруд, дзе яны сустрэліся з паважаным у гэтым населеным пункце чалавекам – старастам вёскі Іванам Рэмезам. У родных мясцінах Івану Юльянавічу вядомы кожны дом, кожная сцяжынка, радасці і турботы землякоў і суседзяў, ды і не дзіўна, як зазначае сам Іван Рэмез: “Тут нарадзіўся, тут і жыву”. З далёкага 1950 года лёс цесна звязаў яго з гэтай зямлёй. У свой час ён скончыў 8 класаў былой Малашастакоўскай школы, затым Слонімскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. У 1968 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію, трапіў зноў жа ў родную Беларусь. Служыў старанна, ды і служба давалася лёгка загартаванаму паўсядзённай працай вясковаму юнаку, што і пацвярджае ўручаны яфрэйтару Івану Рэмезу за выдатныя паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, узорную дысцыпліну і бездакорную службу юбілейны медаль “За воінскую доблесць” у азнаменаванне 100-годдзя нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна. Вярнуўшыся на малую радзіму, ён пайшоў працаваць вадзіцелем, але спыняцца на дасягнутым не збіраўся і паступіў у Жыровіцкі тэхнікум (цяпер – дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж), дзе перакваліфікаваўся ў механікі, адказваў і за тэхнічную бяспеку ў гаспадарцы, часта ездзіў у рабочыя камандзіроўкі. Праз пэўны час Івану Юльянавічу прапанавалі стаць загадчыкам мехмайстэрняў “Пруд” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Войневічы”, дзе ён і адпрацаваў шмат гадоў, 5 з якіх ужо на пенсіі. У скарбонцы асабістых узнагародаў Івана Рэмеза нямала працоўных, якія атрымліваў ад Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі і высокія вытворчыя паказчыкі. Сваё сямейнае шчасце Іван Юльянавіч таксама не шукаў далёка: з будучай жонкай пазнаёміўся на вяселлі і вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў яны ідуць праз жыццёвыя радасці і цяжкасці разам, выгадавалі дзвюх цудоўных дачок. Абедзве цяпер жывуць у Слоніме, старэйшая Вераніка працуе доктарам, малодшая Наталля – эканаміст, ёсць і двое ўнукаў. За любоў да працы і нераўнадушную жыццёвую пазіцыю землякі выбралі Івана Рэмеза вясковым старастам. Давер прудчан Іван Юльянавіч апраўдаў, ён стараецца не заставацца раўнадушным да бытавых і жыццёвых пытанняў людзей. Калі трэба, заўсёды адгукаецца: каму тэлефон парамантаваць, каму паправіць тэлевізар або нават памераць артэрыяльны ціск. Сярод мясцовых вяскоўцаў нямала людзей шаноўнага ўзросту, для якіх проста неабходныя падтрымка і добрае слова. Любоў да працы, простая жыццёвая філасофія, памяркоўнасць і гаспадарскі падыход да любой справы – вось галоўныя якасці, характэрныя для пакалення Івана Рэмеза. Без такіх людзей на вёсцы не абысціся, без іх вёска асірацее. Таму на развітанне старасту Івану Юльянавічу спецыялісты сектара пажадалі моцнага здароўя на доўгія гады, бадзёрасці духу, плёну ў добрых справах на карысць роднага куточка і каб яго падтрымка дапамагала землякам радавацца жыццю ў вёсцы з прыгожай назвай Пруд.
«Куклы для всех» на Республиканском конкурсе «Семья года»
Образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» Дятловского районного центра культуры и народного творчества на Республиканском конкурсе «Семья года» в г.Минск
За всё тебя благодарю
16 октября в филиале «Козловщинский Дом культуры» состоялась концертная программа «За всё тебя благодарю», посвящённая Дню матери.
День осенних именинников
Детский праздник осенних именинников состоялся в филиале «Дворецкий Дом культуры» вместе с участниками клуба выходного дня «Теремок»