Здароўя вам, дарагія матулі!
Напярэдадні Дня маці віншаванні прымалі работніцы райбальніцы, сярод якіх нямала шматдзетных матуляў. Музычную паштоўку матулям-медыкам падарылі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт з дапамогай артыстаў Дзятлаўшчыны. Тых, каму прысвечана сённяшняе мерапрыемства, павіншаваў з надыходзячым святам галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух: – Дарагія матулі, цудоўныя жанчыны! Шчыра віншую вас з Днём маці! Адрасую, магчыма, банальнае, але такое важнае пажаданне – моцнага здароўя вам і вашым блізкім! Жадаю, каб словы любові і ўдзячнасці вы чулі не толькі ў святочныя даты, а кожны дзень, заўжды адчувалі падтрымку сваіх мужчын, клопат родных людзей. Шчасця вам і ўсяго найлепшага! Алег Іванавіч асабіста павіншаваў шматдзетных матуляў і ўручыў кожнай з іх кветкі. На імправізаванай святочнай сцэне свае лепшыя песні для матуляў у гэты дзень выконвалі Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Марына Варган, Ірына Бакшук.
Приглашаем посетить мероприятия ко Дню матери
ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» приглашает посетить праздничные мероприятия ко Дню матери