Час активного отдыха «Веселые старты»
Час активного отдыха «Веселые старты» прошел в филиале «Дворецкий Дом культуры» с участниками детского клуба выходного дня «Теремок»
«Творческие молодёжные лаборатории» Project «АRT»
Областной фестиваль «Творческие молодёжные лаборатории» Project «АRT». 1 отделение «Вокальное искусство» и «Ведущий программы» Дятловщину представили Нелли Санюк, Лера Кастусик и Алина Кулеш — филиал «Гезгаловский Дом культуры»
Информационно-познавательная программа в п.Козловщина
В рамках республиканской пожарно-профилактической акции «За безопасность вместе» 28 октября на базе поста МЧС в п.Козловщина работники филиала «Козловщинский Дома культуры» провели информационно-познавательную программу.
За безопасность вместе
Информационно-познавательная программа «За безопасность вместе» с участием сотрудника Дятловского РОЧС прошла на базе филиала «Дворецкий Дом культуры»
Твоя жизнь в твоих руках
28 октября в группе продленного дня на базе Новоельнянской средней школы, работники Дома культуры провели квест-игру «Твоя жизнь в твоих руках».
Защитим себя и свой дом от пожаров
В рамках республиканской пожарно-профилактической акции «За безопасность вместе 27 октября в аг. Крутиловичи прошла профилактическая акция «Защитим себя и свой дом от пожаров».
З прафесійным святам!
З нагоды 70-годдзя з Дня ўтварэння службы аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт для супрацоўнікаў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы. Павіншаваць іх з нагоды юбілею прыйшлі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, а таксама кіраўнікі сілавых структур раёна. Госці свята пажадалі ўсім работнікам Дэпартамента аховы годнага нясення службы, здароўя, дабрабыту, працоўных поспехаў на карысць бяспекі грамадства. У час урачыстага мерапрыемства былі адзначаны ўзнагародамі наступныя супрацоўнікі аддзела: Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама – Дзмітрый Іванавіч Харошка, начальнік аддзела; Вячаслаў Аляксандравіч Франюк, начальнік падраздзялення аховы аб’екта; Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – Анатоль Уладзіміравіч Арцюхевіч, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце; Ганна Казіміраўна Рудоль, дзяжурная пульта кіравання; Валерый Сяргеевіч Цімашэвіч, электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі; Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Тамара Канстанцінаўна Цярэшка, бухгалтар; Аляксей Дзмітрыевіч Юргель, вадзіцель аўтамабіля; Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Сяргей Аляксеевіч Гародка, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце; Міхаіл Анатольевіч Дораш, вартаўнік; Уладзімір Мікалаевіч Юшкевіч, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце; памятным нагрудным знакам “70 год Дэпартаменту аховы МУС” – Алена Паўлаўна Война, начальнік падраздзялення аховы аб’екта; Уладзімір Аляксандравіч Пратаковіч, кантралёр на кантрольна-прапускным пункце; Тамара Канстанцінаўна Цярэшка, бухгалтар; Святлана Анатольеўна Цішковіч, дзяжурная пульта кіравання; Віктар Міхайлавіч Чурай, вартаўнік; граматай Дэпартамента аховы – Генадзь Іосіфавіч Папроцкі, памочнік камандзіра ўзвода – камандзір аддзялення групаў затрымання ўзвода міліцыі; нагрудным знакам Дэпартамента аховы “За адзнаку” – Аляксей Яўгеньевіч Ерамейчык, міліцыянер ўзвода міліцыі; вынясеннем падзякі начальніка УУС – Андрэй Віктаравіч Жэгалік, міліцыянер-кінолаг групы затрымання ўзвода міліцыі; нагрудным знакам УУС “За адзнаку” – Віталій Барысавіч Мазюк, старшы прапаршчык міліцыі. Музычныя нумары падарылі ўсім прысутным добры настрой і зарад бадзёрасці. Таццяна ГРЫЦУК
Свята пастукала ў дзверы. Сустракайце!
З нагоды Дня бацькі, які сёлета ў Беларусі адзначаўся ўпершыню, рэйд-віншаванне “Тата – гэта гучыць ганарова!” арганізавалі спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Разам з Ірынай Бакшук, Марынай Варган, Іванам Кашко ў дарогу накіраваліся прадстаўнікі раённай бібліятэкі, савета ветэранаў і прафсаюза. Прыгожыя восеньскія кветкі, прыемныя падарункі і музычныя паштоўкі ад іх атрымалі Міхаіл Лішык з вёскі Даўгялавічы, Міхаіл Гурноўскі з вёскі Пруд, які цяпер жыве ў сям’і ўнука ў аграгарадку Войневічы, і Георгій Барысевіч з вёскі Маркавічы. Яны пражылі доўгае жыццё, годнымі людзьмі выгадавалі сваіх дзяцей, шмат працавалі, а таму ў гэты святочны дзень прымалі самыя цёплыя і шчырыя пажаданні здаровага даўгалецця, клопату ад родных і блізкіх, каб кожны новы дзень прыносіў толькі радасць і добрыя весткі, а над галавой заўсёды было чыстае мірнае неба роднай старонкі. “Прывозіць” свята на дом у самыя аддаленыя куточкі Дзятлаўшчыны стала добрай традыцыяй для спецыялістаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання. Добрай песняй, шчырай увагай, цёплым словам яны падтрымліваюць землякоў шаноўнага ўзросту, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі працы дзеля развіцця нашага раёна. А Дзень бацькі стаў яшчэ адной выдатнай нагодай для падобных сустрэч.
Восеньскі кірмаш
Багата тавараў і песень: у Дзятлаве прайшоў сельскагаспадарчы кірмаш Фінальны раённы сельскагаспадарчы кірмаш прайшоў у Дзятлаве на плошчы 17 Верасня. Ён аб’яднаў у сабе гандаль сезоннай прадукцыяй, прамысловымі таварамі, вырабамі майстроў, а таксама святочную праграму і бяспройгрышную латарэю. Дзятлаўчане і госці горада завіталі на “Восеньскі кірмаш” з рознай мэтай. Пераважная большасць – каб набыць зерне, садавіну і агародніну або свежы мёд, якіх было багата ў машынах сельгаспрадпрыемстваў раёна. Павышаным попытам карысталіся бульба ў КСУП “Жукоўшчына” і камбікорм, збожжавыя культуры ў КСУП “Войневічы”, капуста, морква, цыбуля і перцы, якіх на кірмаш нямала прывезлі прыватныя фермеры. Пастаянна трымаўся наплыў пакупнікоў каля фургона “Слонімскага мясакамбіната, таксама актыўна ішоў гандаль жывымі кветкамі і саджанцамі. Прадавец магазіна “Петушок” Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў Анжаліка Кедук заўважыла, што сёння іх прадукцыя разышлася імгненна: паўтары тоны камбікорму “свіная крупка” разабралі за першыя некалькі гадзін. Людзі набывалі на корм хатняй жывёле па 3-5 мяхоў адразу. Жанчына расказала, што свіны і курыны камбікорм заўсёды можна набыць у іх фірменным магазіне. Задаволеныя пакупкамі дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі ад кірмашу. Марына і Мікалай Пятроўскія: – Мы ўсёй сям’ёй прыйшлі набыць капусту, будзем квасіць па нашым сямейным рэцэпце. Калі надвор’е дазволіць, пагуляем па плошчы, паглядзім канцэрт. Вольга і Аляксандр Ківулі: – На сельскагаспадарчым кірмашы мы ўпершыню гэтай восенню. Захацелі набыць перцы, выбралі самыя прыгожыя і сакавітыя. Агародніна проста класная, таму адразу купілі сетку. Вельмі спадабаўся кмен, цяпер прыглядваемся да капусты. У гэтым годзе кірмаш добры: выбар вялікі, кожны знойдзе тут, што яму трэба. У нас ёсць свой агарод, але калі нешта не ўрадзіла, на кірмашы заўжды можна гэта знайсці. Галіна Даргевіч: – Прыехалі на кірмаш разам са свекрывёй Галінай Даргевіч і калегам па працы. Тут добра, ажыўлена, усяго хапае, яшчэ і канцэрт ладзіцца душэўны. Мы набылі агародніны ў запас: морквы, цыбулі, перцаў, буракоў, таксама прыдбалі што-нішто з хатніх рэчаў, хочам яшчэ ўзяць капусты. Вядома, маем і свой агарод, аднак сёлета ўраджай небагаты з-за моцнай засухі, дабіраем на кірмашы. Пакупак многа, таму чакаем таксі, каб вярнуцца ў роднае Засецце. Мёд новага ўраджаю, а таксама іншую мядовую прадукцыю прапаноўвала пакупнікам мясцовая жыхарка Галіна Жадзейка. Пчалярствам захапляецца яе сын, які трымае вуллі па ўсім раёне – у Герніках, Лагунах, Разважжы, Савічах. – Прапаноўваю мёд на любы густ: грэчневы, з разнатраўя, майскі. Ураджай сёлета вельмі добры, таму прадаём яго крыху танней, – запрашае пакупнікоў жанчына. – Можна набыць пяргу, забрус, праполіс, таксама прывезла на кірмаш свае яблычкі і бульбу. Прамысловая секцыя кірмашу ўразіла сваёй разнастайнасцю і геаграфіяй: тут і цюль са Слуцка, і спартыўнае адзенне з Баранавічаў, вырабы і кухонныя прылады з Ваўкавыска, ювелірныя вырабы з Мінска і многае іншае. Былі б грошы і жаданне купляць! Каляровыя цукеркі і пернікі ручной работы, а таксама духмяны чай розных гатункаў на Дзятлаўшчыну прывезлі госці з расійскага горада майстроў Гарадца Ніжагародскай вобласці. – Наш горад славіцца майстрамі і іх работамі, прыехалі сюды парадаваць беларусаў сваім “хэндмэйдам”, – расказвае расіянін. – У нас сезон кірмашоў ужо завяршыўся, вырашылі па-брацку завітаць да суседзяў. Не першы кірмаш разам жыхары Наваельні Тамара і Анатоль Кардашы. Наш зямляк знакаміты сваімі непаўторнымі вырабамі з гліны і тым, што перадае майстэрства малодшым пакаленням. Дзятлаўчанам яны прадставілі сёння гліняны посуд – туркі для кавы, талеркі, маленькія сподачкі, кубкі і многае іншае. Тамара Кардаш кажа, што людзі набываюць гліняныя рэчы не толькі для прыгажосці, але і актыўна карыстаюцца імі ў паўсядзённым жыцці. Які ж кірмаш без вясёлай песні: сёння тупнуць нагой і ад душы павесяліцца было разам з кім. На “Восеньскім кірмашы” сваю творчасць гасцям дарылі лепшыя калектывы раёна – ансамблі “Суседзі”, “Ятранка”, “Мара”, “Бахталачы”, творчыя каманды з Гезгалаўскага, Круцілавіцкага, Казлоўшчынскага дамоў культур. Для ахвотнікаў выпрабаваць удачу на працягу ўсяго мерапрыемства працавала жартоўная бяспройгрышная латарэя.
Цяпло сэрцаў – для нашых татаў
21 кастрычніка ў Беларусі ўпершыню адзначылі Дзень бацькі, які цяпер штогод будзе прыпадаць на трэці тыдзень кастрычніка. З нагоды свята ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся ўрачысты канцэрт з сонечнай назвай “Цяпло сэрцаў – для нашых татаў”. Павіншаваць апору сем’яў і моцную палову чалавецтва прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, дзятлаўчане. З віншаваннямі да бацькоў раёна звярнулася начальнік аддзела адукацыі Марына Лашкоўская: – Мы вельмі ганарымся вамі, нашы таты, і стараемся апраўдваць вашы надзеі. Тата – гэта не проста слова, у ім шмат дзіцячых пачуццяў. Для хлопчыка вы прыклад для пераймання, моцны і смелы, майстар на ўсе рукі, можаце падказаць, як забіць цвік, памірыцца з сябрам, дзе трэба пастаяць за сябе. Для дзяўчынкі – гонар: кожная маленькая прынцэса ў дзяцінстве марыць сустрэць прынца, падобнага да бацькі. Кажуць, маці любіць дзяцей проста так, а бацька за тое, хто яны ёсць. Дарагія таты, жадаем вам любіць сваіх дзяцей ад душы і быць імі любімымі, няхай гэта стане галоўным дасягненнем у вашым жыцці. Мудрасці вам, цярпення, здароўя. Будзьце годнымі бацькамі, бо, аддаючы дзецям лепшае, мы ўсе становімся лепшымі самі. У гэты дзень на сцэне ўшанавалі падарункамі бацькоў раёна, якія самі гадуюць дзяцей – Станіслава Валчэцкага і Руслана Бажка. Музычныя паштоўкі для бацькоў раёна падрыхтавалі Марына Варган, Ганна Харлінская, Сяргей Малышчык, Аляксандр Пігульскі, Андрэй Добыш, Аляксандр Баклушын, Таццяна Шостка, ансамбль песні “Мара” Дварэцкага дома культуры, інструментальны ансамбль “Гарачыя сэрцы”, Анастасія Клімец. Віншавальныя сюрпрызы татам падарылі і дзеці – выхаванцы дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава, а таксама Аліна Пігульская, Арсеній Лішык, Максім Грыб і Ірына Сідорчык з Новаяльнянскай ДШМ. Удзельнікі свята таксама паглядзелі відэаролік-віншаванне ад дзетак і відэа аб сям’і Міклашаў, якія сталі прызёрамі рэспубліканскага фіналу “Сям’я года-2022” у Мінску. Прыемным момантам стала аб’яўленне вынікаў фотаконкурсу “Не надобно другого образца, когда в глазах пример отца” рэдакцыі газеты “Перамога”. Лепшым было прызнана фота сям’і Верамейкаў. Шматдзетнага тату Георгія Уладзіміравіча запрашаем у рэдакцыю па прыз. Дарэчы, з фотаздымкамі, дасланымі на конкурс, наведвальнікаў свята пазнаёміла “фотасушка”, якая была арганізавана ў фае цэнтра культуры, тут жа размясціліся святочныя фотазоны і вялікае сэрца для пажаданняў ад дзяцей. Ірына СТЫРНІК