«Для Вас, любимые!»
В предверии Международного женского дня в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошла концертная программа «Для Вас, любимые!». Праздничное настроение зрителям подарили артисты Дятловского района Александр Баклушин и Александр Раевский, а так же участники любительского творчества Гезгаловского Дома культуры
«Куклы для всех» в Коробчицах
Масленичные забавы в Коробчицах вместе с образцовым театром игры ростовых кукол «Куклы для всех» Дятловского РЦКиНТ
«Масленица» в г.п. Новоельня
6 марта в г.п. Новоельня состоялся праздник «Масленица» с театрализованным представлением, с песнями, шутками, веселыми играми и настоящими ряжеными.Жителей и гостей посёлка радовал своими песнями народный ансамбль песни «Зараначка» ОКиД»Козловщинский дом культуры». Кульминацией праздника стало традиционное сжигание чучела. В рамках конкурса «Блин, как символ солнца», среди организаций посёлка лучшими определены — ГУО»Новоельнянская школа искусств» и УЗ «Республиканская туббольница Новоельня».
«Суседзі» в г. Новогрудок
Народный театр-студия игры «Суседзі» Дятловского РЦКиНТ на празднике «Масленица» в г. Новогрудок, агрогородок Негневичи
Ой ды Масленіца!
Дзятлаўчане сабраліся на плошчы 17 Верасня зіму праводзіць ды вясну сустрэць, падарыць адзін аднаму шчырыя ўсмешкі і пачаставацца духмянымі блінамі Як і належыць, гасцей свята сустрэлі казачныя героі, якія сімвалізуюць сілы прыроды, – зімовыя месяцы, Зімачка-зіма, Вясна-красуня і, вядома ж, сама спадарыня Масленіца. Свае бліны для мерапрыемства сёлета прадаставілі не толькі прадпрыемствы, але і навучальныя ўстановы раёна. Яны здзіўлялі конкурснае журы багатым сталом і шчодра частавалі ўсіх, хто завітаў на свята, сваімі “фірмовымі” блінамі і духмяным чаем. У святочным карагодзе весяліліся ад душы дарослыя і дзеці, яны з задавальненнем далучыліся да народнай гульні “Ручаёк”. Высокі градус настрою падтрымлівалі артысты Дзятлаўшчыны – Нэлі Санюк, Ірына Бакшук, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, гурты “Мара”, “Бархат”, тэатр-студыя гульні “Суседзі” і запрошаныя госці – песенны “Пятрэвіцкі батальён” з Навагрудчыны. Масленічнае гулянне завяршылася падвядзеннем вынікаў конкурсаў і спаборніцтваў, пераможцы атрымалі памятныя дыпломы і грашовыя падарункі. У конкурсе “Духмяны чай, залаты блін, прапановаў многа, лепшы – адзін” трэцяе месца ў КСУП “Хвінявічы”, другімі сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”. Як і летась, у паядынку не было роўных кулінаркам Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, якія яшчэ раз даказалі, якімі смачнымі, прыгожымі і разнастайнымі могуць быць стравы з блінамі. Лепшая лялька-пудзіла Масленіцы сёлета была ў Дварэцкай сярэдняй школы, другое месца – у Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе – у Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У “Парадзе саней” прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы, другое – у Дварэцкай сярэдняй школы, трэцяе – у Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Не менш відовішчнымі і выніковымі сталі традыцыйныя спартыўныя мерапрыемствы. Сёлета ў масленічных стартах узялі ўдзел шэсць каманд – Дзятлаўскага лясгаса, Дзятлаўскага РУП ЖКГ, гімназіі № 1 горада Дзятлава, Вензавецкай сярэдняй школы, ААТ “Молочный Мир”, зборная выпускнікоў факультэта фізічнай культуры. Традыцыйныя спартыўна-блінныя баталіі выпрабавалі самадзейных спартсменаў на спрыт, сілу, хуткасць і добры апетыт. У “Хакейным пары” перамогу заваявала каманда РУП ЖКГ, лепшымі на лыжах-хадунах сталі выпускнікі факультэта фізічнай культуры. Каманда ААТ “Молочный Мир” была лепшай адразу ў трох намінацыях – аказалася самай трапнай у біятлонным дартсе, мацней за ўсіх “ударыла па зіме” і з’ела конкурсныя бліны максімальна хутка. Яна і стала пераможцай масленічнай спартакіяды. Сярэбранымі прызёрамі сталі прадстаўнікі Дзятлаўскага лясгаса, бронзавымі – зборная выпускнікоў факультэта фізічнай культуры. Узнагароды пераможцам на святочнай сцэне ўручыў галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда. Масленічныя святы сталі добрай нагодай для дзятлаўчан сустрэцца, паслухаць песні і патанцаваць, пачаставацца блінамі і атрымаць зарад пазітыву на доўгія выхадныя. Святочным настроем падзяліліся жыхаркі аграгарадка Дварэц: – Сёння ў Дзятлаве праходзіць “Масленіца”, і мы тут прадстаўляем гаспадарку “Дварэц-Агра”, прывезлі на свята бліны, прыгатаваныя нашымі гаспадынямі, пудзіла Масленіцы і добры настрой. Святкуем весела, мірна і дружна, гуляем у гульні і спяваем. Мы рады, што пачаліся вялікія выхадныя, наперадзе – Дзень жанчын, з кветкамі і сюрпрызамі.
Народный ансамбль песни и музыки «Ятранка» в Кореличах
Народный ансамбль песни и музыки «Ятранка» Дятловского РЦКиНТ на празднике «Масленица» в г.п Кореличи
В Козловщине встретили Масленицу
В г.п. Козловщина Дятловского района встретили Масленицу. Праздник проходил весело и задорно. Жителей и гостей праздника ожидала насыщенная программа, подготовленная работниками культуры. Они показали театрализованное игровое представление «Прощай, матушка Зима, здравствуй, красная Весна!». Сказочные герои приглашали всех жителей села принять участие в конкурсно — игровой программе. Звонкие, задорные песни Петревичского батальона поднимали настроение и веселили публику. Веселые хороводы, спортивные конкурсы и другие народные игры раззадорили гостей, а в конце мероприятия было сожжено чучело, чтобы вместе с огнем ушло все плохое.
Фольк-арт-уик-энд «Блин-блиночек, лакомый кусочек»
5 марта в агрогородке Крутиловичи состоялся шумный и веселый праздник фольк-арт-уик-энд «Блин-блиночек, лакомый кусочек». В этот день вместе с Масленицей провожали Зиму и встречали Весну, благодарили Зиму «за службу» и желали скорейшего пришествия Весны. Пляски, игры, народные забавы, всевозможные конкурсы украшали проводы Масленицы и придавали особое веселье народным гуляньям. А самым главным и долгожданным для всех присутствующих стало «взятие» столба с хорошими призами. Для населения свои концертные номера представили ансамбль «Циринские музыки» Кореличского района и участники любительского творчества Даниловичского Дома культуры. За шумными играми, веселыми песнями время пролетело незаметно. Присутствующие в этот день хорошо отдохнули, весело и шумно проводили Масленицу.
Падарожжа скрозь час – ІІ Радзівілаўскі баль
Атмасфера XVIII-XIX стагоддзяў на некалькі гадзін “завітала” ў люстраную залу Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе 4 сакавіка, напярэдадні самага вясновага свята, ладзіўся ІІ Радзівілаўскі баль, прысвечаны жанчынам. Яны, статныя, прыгожыя, у лёгкіх вячэрніх сукенках, з жывым бляскам у вачах, заходзілі ў бальную залу ў суправаджэнні сваіх мужных кавалераў. Цікавая падзея ў райцэнтры сабрала дзясяткі пар ад юнага да мудрага ўзросту, сапраўдных майстроў танца і тых, хто проста пажадаў адпачыць ад паўсядзённай мітусні і далучыцца да светлага, вытанчанага, прыгожага свята. У люстраной зале гасцей віталі распарадчыкі балю – князь і княгіня, ролю якіх па-майстэрску выканалі работнікі культуры Аляксандр Раеўскі і Марына Лукіянец. Да пачатку танцаў яны прапаноўвалі парам наведаць гульнявы салон, дзе можна было арганізаваць партыю ў шахматы або карты, некаторыя скарысталіся прапановай, аднак большасць гасцей паспяшалася разам з сябрамі пафатаграфавацца на памяць. Нарэшце настала гадзіна Х, і пасярод залы з’явіўся танцмайстар Анатолій Кардаш, мастак, кераміст, кіраўнік харэаграфічнага аб’яднання “Эпатажны блюз” пры Новаяльнянскім доме культуры, які на працягу некалькіх гадоў адраджае і папулярызуе бальную традыцыю на Дзятлаўшчыне. Варта адзначыць, што для старажытных баляў танцмайстар быў значнай фігурай, паколькі вёў танцавальную праграму і ад яго ў многім залежала, ці спадабаецца баль удзельнікам. Гасцям ІІ Радзівілаўскага балю Анатолій Кардаш прапанаваў 11 папулярных некалькі стагоддзяў таму танцаў: традыцыйны паланэз, з якога пачыналіся нават каралеўскія балі, венскі вальс, польку, конскі бранль, польку контрданс, вальс іспанскі, падыспань, вальс французскі, вальс з веерам, польку-тройку, кацільён. Зноў над зямлёю, дзе раней жылі і ладзілі свае бальныя вечарыны князі Радзівілы, паплылі ўрачыстыя гукі паланэза, а ўслед за імі ў танец-шэсце сталі прыгожыя ўжо сучасныя пары. Тон танцу задавалі аматары з аб’яднання “Эпатажны блюз”. У гэты вечар яны былі прыкладам для іншых гасцей, сярод якіх можна было заўважыць удзельнікаў аб’яднання “Нам гады не бяда”, хору ветэранаў “Ветэраны ў страі”, работнікаў культуры, педагогаў, іншых землякоў, шмат было моладзі. Адзінаццацікласнікі ўжо пачалі развучваць вальсы для выпускнога вечара, і ІІ Радзівілаўскі баль стаў для іх цудоўнай нагодай патрэніравацца і набрацца танцавальнага вопыту. Аднак не толькі харэаграфічнымі “практыкаваннямі” запомніцца ўдзельнікам гэта адметнае свята. Музычныя сюрпрызы (раманс і інструментальны нумар) ім падарылі Тамара Ступак і Паліна Верамейка, таямніцу “мовы веера” раскрыла Галіна Сушко, па бальнай традыцыі арганізатары пачаставалі гасцей шампанскім і закускамі. Яркім момантам вечарыны стала гульня ў фанты з выкананнем цікавых заданняў. Памятныя падарункі атрымалі лепшая пара, уладальніцы самых прыгожых сукенак – Марына Варган і Наталля Макарчык. Спецыяльны прыз ад мастака Анатолія Кардаша – арыгінальная керамічная ваза, якая ўвабрала ў сябе сілу прыроднай гліны і энергію рук майстра, дасталася распарадчыцы балю Марыне Лукіянец за цёплы прыём гасцей. Калі сцішыліся апошнія гукі музыкі, удзельнікі балю згадзіліся падзяліцца сваімі ўражаннямі. Наталля Макарчык, жыхарка Наваельні: – Займаюся танцамі ў аб’яднанні “Эпатажны блюз” ужо больш за два гады. Атрымліваю мора пазітыву: у нас цудоўны калектыў, усе вельмі душэўныя людзі. Танцы паднімаюць настрой, даюць стымул да жыцця. Анатолій Кардаш – выдатны кіраўнік, які кожнага разумее, да кожнага знаходзіць падыход. Я была ўдзельніцай І Радзівілаўскага балю ў Дзятлаве, ездзіла на такое ж мерапрыемства ў дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудак, сённяшні вечар таксама пакінуў аб сабе найлепшыя ўражанні. Адметна, што на Гродзеншчыне адраджаецца бальная культура, што танцавальныя сустрэчы праходзяць на вельмі дастойным узроўні. Прыемна, што сёння мне дастаўся яшчэ і прыз за лепшую вячэрнюю сукенку. Выбірала яе сама, знайшла ў сталіцы, крыху змяніла – вынік не прымусіў доўга чакаць. Данііл Шумскі, навучэнец 11 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава: – Наведаць баль нам параіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Іна Уладзіміраўна Ванчук. Не шкадуем, што згадзіліся, бо вельмі прыемна правялі час. Мы рыхтуемся да вальса, які будзем танцаваць на выпускным вечары, таму патрэніравацца ў парах з аднакласніцамі, навучыцца новым відам танцаў было даволі карысна. Прыемна, што ў раёне праводзяцца мерапрыемствы, дзе можна сустрэцца з цікавымі людзьмі, акунуцца ў атмасферу мінуўшчыны, даведацца аб традыцыях продкаў. Мне вельмі спадабаліся “жывыя выступленні” Паліны Верамейкі і Тамары Ступак. Наогул, я параіў бы моладзі раёна не прапускаць такія эфектныя вечарыны, быць смелымі, творчымі, не баяцца сябе паказаць. Ірына СТЫРНІК
Песні і віншаванні прыгажуням Дзятлаўшчыны
У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Напярэдадні 8 Сакавіка прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва было адрасавана шмат цёплых слоў і пажаданняў. У зале сабраліся жанчыны рознага ўзросту і прафесій, кожная па-свойму непаўторная – усе яны ўвасабляюць прыгажосць, пяшчоту і чароўнасць роднай Дзятлаўшчыны. З Міжнародным жаночым днём нашых жанчын павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі: – Мы заўсёды з нецярпеннем чакаем гэта выдатнае свята. Выказваю сваю павагу да жанчын, якія натхняюць нас, мужчын, на смелыя ўчынкі, матывуюць на новыя дасягненні, ствараюць хатнюю ўтульнасць і цяпло, дораць жыццё на Зямлі. Усім прадстаўніцам прыгожага полу жадаю моцнага здароўя, жаночага шчасця, сямейнага дабрабыту, каб побач заўсёды былі верныя і клапатлівыя мужчыны, якія ў любы момант гатовы падставіць моцнае плячо, абараніць, стаць не толькі спадарожнікамі жыцця, але і надзейнай апорай. Са святам, мы вас вельмі любім! Таксама з 8 Сакавіка жанчын павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель і начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык. У гонар свята за добрасумленную плённую працу і прафесійныя дасягненні Ганаровыя граматы ад Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта атрымалі Жанна Каліноўская, Марына Нячай і Вольга Рагачова, ад раённага Савета дэпутатаў – Таццяна Нікіпорчык і Алена Варанец. Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў узнагародзілі Наталлю Бакшук, Таццяну Семянік, Людмілу Радзевіч, Ірыну Цыгель, Ларысу Кучынскую, Марыю Максімовіч, Лілію Лішык. Граматы ад раённага савета РГА “Белая Русь” уручылі Марыне Лашкоўскай, Вераніцы Фабішэўскай і Ларысе Чачотка, Падзячныя лісты – Дар’і Лашчанавай, Ірыне Лішык, Людміле Хоміч, Наталлі Ёда, Вікторыі Тыць, Таццяне Плаўскай і Людміле Лабар. За актыўную работу і важкі ўклад у развіццё жаночага руху Дзятлаўшчыны кветкі і памятныя падарункі атрымалі прадстаўніцы раённай арганізацыі ГА “БСЖ “ Галіна Чура, Алена Жадзейка, Тамара Буяк, Таццяна Умоўская, Наталля Тамашова, Ларыса Гаўрош, Алена Якаўчык, Марына Крупіца, Таццяна Пашукевіч і Марына Палуянцэвіч. Ну і, вядома ж, якое свята без музыкі і песень. Для віноўніц урачыстасці выступалі вядомыя артысты Дзятлаўшчыны: Ганна Харлінская, Іван Кашко, Андрэй Добыш і іншыя; творчыя калектывы – квартэт “Мара” і ВІА “Гарачыя сэрцы”. Таксама святочны настрой надавалі песні ў выкананні ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Генадзя Сураўца і супрацоўнікаў РАНС. Вадзім ФІЛІПОЎСКІ