«Государство — это мы»
Информационный час и тематический флешмоб «Государство — это мы» работники отдела культуры и досуга «Раклевичский Дом культуры» предложили учащимся школы.
«Мы гордимся своей страной»
16.03.22 отдел культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» совместно с учащимися Козловщинской средняй школы провели информационно — патриотический час «Мы гордимся своей страной» ко Дню Конституции Республики Беларусь.
«Основной закон моей страны — Конституция»
15 марта в агрогородке Гезгалы прошла информационно-познавательная программа «Основной закон моей страны — Конституция»
Квест-игра «Мы — граждане Беларуси»
15 марта в агрогородке Крутиловичи Дятловского района прошла квест-игра «Мы — граждане Беларуси» посвященная Дню Конституции Республики Беларусь.
Крок у дарослае жыццё – пашпарты ў Дзень Канстытуцыі
У рамках усебеларускай моладзевай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” у Дзень Канстытуцыі пашпарты атрымалі 27 юных жыхароў Дзятлаўшчыны, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці з удзелам прадстаўнікоў улады, грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, навучэнцаў, дзятлаўчан. Сёлетняе свята было адметнае яшчэ і тым, што менавіта ў гэты дзень уступіў у сілу абноўлены Асноўны Закон нашай дзяржавы, за які беларусы прагаласавалі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года. Удзельнікаў свята павітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Канстытуцыя ва ўсе часы была ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці, дэмакратычных правоў і свабодаў чалавека. Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні Беларусі, назапашаныя за многія стагоддзі гісторыі, вызначае стратэгію далейшага развіцця краіны. Наша рэспубліка ўпэўнена прайшла праз няпростыя выпрабаванні, захаваўшы сваю цэласнасць. Канстытуцыя была і застаецца гарантам далейшага развіцця і паступальнага руху да дабрабыту. У нашы дні, абапіраючыся на ранейшы вопыт, мы завяршаем важную работу па размежаванні паўнамоцтваў улады. Сутнасць улады любога ўзроўню – працаваць для народа. Наша задача – дабівацца, каб прынцыпы дэмакратыі і справядлівасці сталі нормай жыцця, каб кожны грамадзянін Беларусі, кожная сям’я адчувалі надзейную абарону закона. Упэўнены, што сумесныя намаганні дазволяць гэта рэалізаваць. Пашпарты, памятныя падарункі ад раённага савета ветэранаў і падарачныя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” ад РК ГА «БРСМ» маладым дзятлаўчанам уручалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Вольга Ламака. Юныя грамадзяне далі ўрачыстае абяцанне апраўдаць ускладзены на іх давер, вучыцца і працаваць на карысць роднай краіны. Ад імя равеснікаў на сцэне слова трымала навучэнка сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Валерыя Шалесная. Музычныя нумары і святочны настрой удзельнікам свята дарылі работнікі культуры і маладыя таленты Дзятлаўшчыны. Ірына СТЫРНІК
«Хорошее настроение» на Радоне
13 марта ансамбль песни «Мара» отдела культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» радовал своими песнями отдыхающих санатория «Радон».
Віншавальная акцыя “Букет з самых пяшчотных словаў”
Вясна – час новых планаў, надзеі, натхнення і добрага настрою. Гэтым паспяшаліся скарыстацца артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разам з супрацоўнікамі бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. У рамках віншавальнай акцыі “Букет з самых пяшчотных словаў” яны наведалі аддаленыя вёскі раёна – Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, Белагурна, Ягаднае. Жанчынам, якія там жывуць, госці падарылі радасць сустрэчы, вясновы настрой і шчырыя словы пажадання здароўя, міру, дабрабыту. – Прыемным дапаўненнем да віншаванняў сталі яркія кветкі-сюрпрызы, зробленыя з паперы рукамі нашых майстрых, – расказала загадчыца сектара Ганна Харлінская. – За пялёсткамі кожнай такой кветачкі была схавана цукерка. Простыя, прыемныя, арыгінальныя падарункі і нашы шчырыя віншаванні спадабаліся жанчынам, і, у сваю чаргу, яны адорвалі нас светлымі ўсмешкамі, словамі ўдзячнасці. Людзі расказвалі, што чакаюць такіх сустрэч з нецярпеннем, бо для іх гэта магчымасць выбраць для чытання цікавыя кнігі, даведацца аб галоўных падзеях, якія адбываюцца ў раёне, атрымаць зарад бадзёрасці і добрага настрою. Нездарма, развітваючыся з намі, землякі кажуць: “да наступных сустрэч”. А для работнікаў культуры вялікае шчасце – дарыць радасць вяскоўцам з самых аддаленых куточкаў нашага раёна, паказваць ім, што свята прыходзіць да кожнага, хто яго чакае.
«Дарите женщинам цветы»
8 марта для жителей агрогородка Дворец прошла концертная программа «Дарите женщинам цветы», подготовленная творческими работниками Дворецкого Дома культуры
«Будьте счастливы всегда»
??Концертная программа «Будьте счастливы всегда», посвященная Международному женскому дню прошла в п. Козловщина Дятловского района
Праздничный концерт в г.п. Новоельне
8 марта, в Новоельнянском Доме культуры Дятловского РЦКиНТ прошла праздничная концертная программа, посвящённая Международному женскому дню.