Лідзія Груша: “Дзень за днём у шчырай працы”
Сонца ўсё цяплей і ласкавей сагравае зямлю, і артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская і Марына Варган з праектам “Глыбінкай жыве Беларусь” спяшаюцца павіншаваць сакавіцкіх юбіляраў. Нярэдка ад землякоў работнікі культуры чуюць адно і тое ж пытанне: “Якім павінен быць чалавек, каб атрымаць “жывую музычную паштоўку?” На яго адказвае загадчыца сектара Ганна Харлінская: – З “важкімі” юбілейнымі датамі мы віншуем доўгажыхароў нашага раёна, сямейныя пары, якія адзначаюць “круглыя даты” сумеснага жыцця, з задавальненнем выедзем і да больш маладых землякоў, каб павіншаваць іх з юбілейным днём нараджэння. Вітаючыся з “адрасатам”, нярэдка кажам: “Добрым людзям – добры дзень”. Адказ на пытанне “хаваецца” менавіта ў гэтай фразе. Для нас галоўнае, каб чалавек быў з адкрытай душой, каб яго ў вёсцы ведалі і паважалі. Менавіта такім людзям мы дорым святочны настрой, расказваем пра іх сем’і, жыццёвы і працоўны шлях, каб захоўваліся і папулярызаваліся лепшыя традыцыі глыбінкі, а маладому пакаленню было на каго раўняцца. На гэты раз “музычную паштоўку” атрымала мудрая жанчына, старанная працаўніца Лідзія Груша з вёскі Сцяткоўшчына, якая сёлета сустрэла сваю 80 вясну. Каб выказаць самыя цёплыя пажаданні юбілярцы, да артыстак сектара далучыліся сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча і загадчык Жукоўшчынскага дома культуры Іван Кашко. Не падвяло і надвор’е – дзень выдаўся сонечным, як пад заказ, таму гасцей Лідзія Фёдараўна сустракала на парозе сваёй хаты. Віншавальныя вершы, шчырыя ўсмешкі, цёплыя пажаданні здароўя, даўгалецця, міру і дабра гучалі ў гэты дзень толькі для яе. За песенным вітаннем Ядвіга Гушча ўручыла імянінніцы падарунак і кветкі ад раённага савета ветэранаў, прачытала віншавальную паштоўку, у якой аб’яднанне зычыла юбілярцы дабрабыту, светлых дзён і яшчэ многа новых вёснаў. Сваім гасцям Лідзія Груша расказала, што яе жыццёвы шлях да 80-а дня нараджэння праходзіў дзень за днём у шчырай працы. Нарадзілася яна ў вёсцы Белякі ў шматдзетнай сям’і. У 1959 годзе скончыла 10 класаў і адразу пайшла працаваць у былы калгас “Новае жыццё” ў Сачыўляны, была загадчыцай склада, улікоўцам. У 1963 годзе перайшла на работу ў спажыўтаварыства, працавала прадаўцом у магазінах вёсак Белякі, Яхноўшчына, Раготна, але найдаўжэй, да самага выхаду на пенсію, – у Сцяткоўшчыне, куды выйшла замуж. Будучы яе муж Іван быў трактарыстам, працаваў на калгасных палетках, разам з ім пражылі шмат гадоў, выгадавалі дзвюх дачок і сына, некалькі гадоў таму роднага чалавека не стала, аднак бабулю радуюць чацвёра ўнукаў і трое праўнукаў, часта прыязджаюць у родную хату дзеці. У сям’і ёсць цудоўная традыцыя – збірацца на Каляды і Вялікдзень за адным сталом. Для сваіх дарагіх і любімых Лідзія Фёдараўна стараецца падрыхтаваць дамашнія пачастункі: духмяныя пірагі, фарбаваныя яйкі, разнасолы, іншыя традыцыйныя святочныя беларускія стравы. Яшчэ некалькі гадоў таму, пакуль быў жывы гаспадар, сям’я трымала карову, таму на стале заўсёды былі свае малако, тварог, смятана і масла. Лідзія Груша – руплівая працаўніца, нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак яна шмат завіхалася па гаспадарцы. – Лічу, што мой сакрэт даўгалецця – гэта пастаянны рух і надзённыя справы, – разважае імянінніца. – Быў час, калі трымалі дзве каровы, свіней, хатнюю птушку, а таму садзілі па 40-60 сотак бульбы, бралі для апрацоўкі ў калгасе дзялкі кармавых буракоў. Зімою, калі работы ў полі спыняліся, бралася за рукадзелле: вышывала ручнікі, ткала пакрывалы, або, як прывыклі іх называць у беларускіх вёсках, радзюжкі. І сёння ў мяне захоўваецца ткацкі станок, якому не менш за сотню гадоў, бо ім карысталася яшчэ прабабуля па матчынай лініі. Набіраць узоры я навучылася дзяўчынкай, калі назірала за старэйшымі майстрыхамі, бо раней вясковыя жанчыны ткалі кожную зіму. А вось якасна прасці, каб ільняныя ніткі былі тоненькімі, не зусім умею – у гэтым мне звычайна дапамагала матуля Вольга Гушча. За жыццё я наткала шмат пакрывалаў і дзецям, і сабе, мае работы нават трапілі на выставу ў Мінскі музей мастацтва, адна з іх заняла прызавое месца, а некаторыя і сёння ўпрыгожваюць пакоі майго дома. Работнікі культуры зацікавіліся ведамі і ўменнямі Лідзіі Фёдараўны, папрасілі яе ў далейшым прыняць экспедыцыю, якую сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ў Год гістарычнай памяці арганізоўвае ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, у якім адкрыты новы кірунак дзейнасці “Роднае-народнае” па вывучэнні беларускіх рамёстваў, абрадаў, павер’яў, фальклору, традыцый, промыслаў. Яго задача – расказваць аб земляках з аддаленых вёсак: майстрах-самародках, захавальніках народных традыцый. Лідзія Груша дала сваю згоду на новую сустрэчу, а на развітанне юбілярка мудрага ўзросту пажадала моладзі раёна моцнага здароўя, міру, дабрабыту і каб не забывалі, не абыходзілі ўвагай пажылых людзей.
У памяці пакаленняў, у сэрцы кожнага
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Памяць”, прысвечанай трагедыі Хатыні, спаленай разам з жыхарамі 22 сакавіка 1943 года, і ўсіх беларускіх мястэчак, якія раздзялілі яе лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны. Каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем. Каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады, на свяшчэнным для дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада. Да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Сёння няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова “Хатынь”. Назва невялікай беларускай вёскі стала сімвалам трагедыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду насельніцтва Беларусі. Страшны лёс спаленай вёскі раздзялілі больш за 9 тысяч мястэчак Беларусі, у іх ліку і населеныя пункты Дзятлаўскага раёна. Нават праз гады пачуцці болю і смутку аб тых страшных падзеях не суціхаюць. Яны назаўжды застануцца для ўсіх напамінам пра тое, як важна цаніць, захоўваць мір і згоду ў грамадстве. – Мы шануем подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў у Вялікай Айчыннай вайне як свяшчэнны і ўзносім малітву за супакой душы загінулых беларусаў, – заўважыў у час выступлення клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч. Настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула заклікаў знайсці ў сваім сэрцы дабрыню і любоў, каб не дапусціць новых канфліктаў у свеце. Разам з вядучымі Наталляй Маліноўскай і Аляксандрам Раеўскім удзельнікі мітынгу яшчэ раз перагарнулі трагічныя старонкі гісторыі нашага раёна, якія адгукаюцца болем у сэрцы кожнага дзятлаўчаніна. Вялікая Воля, Малая Воля, Трахімавічы, Дубраўка, Дубароўшчына, Гарадкі, Пушча Ліпічанская – нашы Хатыні, якія былі знішчаны карнікамі разам з мірнымі жыхарамі. Пранікнёнай музычнай кампазіцыяй Ганна Харлінская нагадала прысутным: мір на зямлі трымаецца на сэрцах маці, якія ва ўсе часы перажываюць за сваіх дзяцей. Ніколі не забываць аб страшных старонках нашай гісторыі, перадаваць яе наступным пакаленням, каб не паўтарыць трагічныя падзеі тых гадоў – прынцыпова важна для кожнага з нас. У пацверджанне гэтага дзятлаўчане ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду хвілінай маўчання, усклалі кветкі і вянкі да мемарыяла.
Глядзіце вачыма загінулых
У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Памяць” на Дзятлаўшчыне ўзгадалі лёс вёсак, якія паўтарылі гісторыю Хатыні: былі знішчаны фашысцкімі акупантамі разам з мірнымі жыхарамі. Адзін з жалобных мітынгаў прайшоў у Трахімавічах, дзе былі замучаныя і забітыя 47 вяскоўцаў. На месцы некалі спаленых хат узвышаецца скульптурная кампазіцыя, якая ўвасобіла людскі боль і адчай па загінулых. У знакавым для дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, вучні і настаўнікі Казлоўшчынскай сярэдняй школы, работнікі культуры. Аб трагедыі Хатыні, а з ёй тысяч беларускіх вёсак і гарадоў нагадаў старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка: – Сёння мы, прадстаўнікі розных пакаленняў, рэлігійных канфесій, філасофскіх і палітычных поглядаў, сабраліся разам, каб ушанаваць памяць нявінна загінулых і абараніць праўду аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта праўда жорсткая, а памяць цяжкая. Удумайцеся: акупанты і іх памагатыя-паліцаі спалілі 9200 беларускіх вёсак, з іх больш за 5 тысяч – разам з жыхарамі. І мы ведаем, з чаго гэта ўсё пачынаецца: з ідэй расавай, генетычнай, любой іншай перавагі адных народаў над іншымі, з раздзелу на вышэйшых і другаступенных. Дзіўна тое, што гэтыя тэорыі і сёння знаходзяць прыхільнікаў ва ўсім свеце. Але, дзякуй Богу, фашысцкая ідэалогія чужая беларусам, чыя генетычная памяць стала сапраўдным нацыянальным імунітэтам. У гэтай памяці многа болю і пакутаў, у ёй трагічны гістарычны вопыт. На жаль, гэта факт: Другая сусветная вайна была не проста вайной, яна стала планамерным знішчэннем нашых славянскіх народаў. Людзі, глядзіце вачыма дзіцяці, якое выжыла пад целам забітай матулі, вычыма дзяцей, кінутых паміраць у калодзеж, вачыма застрэленай цяжарнай жанчыны, якая так і не спазнала шчасце мацярынства. Ідзіце і слухайце хатынскія званы, у гуку якіх зліліся ў адно мацярынскі плач і горкая бацькоўская жалоба мільёнаў беларусаў, якія зведалі нечалавечыя пакуты, але засталіся няскоранымі і непераможнымі. Мы з вамі павінны помніць гэта заўжды і ў такія знакавыя жалобныя даты, святы, як Дзень Перамогі, прыходзіць і аддаваць належнае тым, хто загінуў дзеля нас. І няхай гэтыя галасы з мінулага кожнаму пакаленню нагадваюць аб тым, які далікатны свет, якое каштоўнае чалавечае жыццё і як лёгка ўсё гэта згубіць. І пакуль гучаць гэтыя званы, Беларусь помніць. Нам ніколі не забыць страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не даруем жорсткасць, бесчалавечнасць і бясчынствы ворагаў на нашай зямлі. У памяці наша сіла. Гістарычна-літаратурным экскурсам ад казлоўшчынскіх школьнікаў, хвілінай маўчання, кветкамі прысутныя ўшанавалі памяць дзятлаўчан і ўсіх беларусаў, бязвінна загінулых ад рук фашыстаў у гады вайны. Жалобныя мітынгі прайшлі і ў іншых дзятлаўскіх вёсках – сёстрах Хатыні.
«Большой день больших кукол»
21 марта в международный день театра кукол, на сцене Дятловского центра культуры состоялось шоу ростовых кукол «Большой день больших кукол». А так же игровой театр ростовых кукол отпраздновал юбилей — 10 лет со дня образования. Дети не только познакомились с историей создания театра, но и окунулись в приключения с ростовыми куклами.
Областной фестиваль ветеранских коллективов «Не стареют душой ветераны»
Народный хор ветеранов труда «Ветераны в строю» ГУК «Дятловский РЦКиНТ » на областном фестивале ветеранских коллективов «Не стареют душой ветераны» награждён Дипломом за духовное и патриотическое воспитание молодёжи, пропаганду песни и активное участие в областном фестивале ветеранских коллективов. Специальным призом жюри отмечены руководитель коллектива и аккомпанирующей группы Татьяна Шостко, а также дуэт Сергея Малыщика и Василия Шпигановича. Поздравляем коллектив с заслуженными наградами и желаем творческих успехов!
Фальклорнае свята “Саракі”
У аграгарадку Дварэц 19 сакавіка адбылося фальклорнае свята “Саракі”, традыцыйны прыход вясны з правядзеннем старажытных абрадаў і рытуалаў. Абрадавыя дзеянні інтэрактыўнага абраду «Саракі» прадэманстравалі ўдзельнікі дзіцячага клуба народных традыцый «Крыніца» Дварэцкага Дома культуры. Адным з элементаў свята Саракі з’яўляецца традыцыя ўпрыгожваць рознакаляровымі стужкамі кола. Вясновае кола з рознакаляровымі стужачкамі сімвалізавала надзею, што неўзабаве прыляцяць усе сорак птушыных стай у наш край, а ўраджай бягучага года будзе лепш і багацей папярэдняга. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем вадзілі карагоды, гулялі ў “Чыжыка”, збіралі сорак пруцікаў і гукалі птушак Вясновае свята Саракі атрымалася яркім і маляўнічым.
Наркотыкі – шлях у бездань
У кінатэатры “Спадарожнік” горада Дзятлава ў рамках міжведамаснай рэспубліканскай акцыі “Разам за здаровую будучыню” адбылося прафілактычнае мерапрыемства для навучэнцаў 11 класаў школ райцэнтра. У сустрэчы прынялі ўдзел доктар-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Барыс Отчык і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч. Спецыялісты расказалі падлеткам аб медыцынскіх наступствах ужывання наркотыкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў, а таксама аб адказнасці за іх ужыванне, захоўванне і распаўсюджванне. Прысутным прапанавалі прагледзець тэматычную кінастужку, якая яскрава прадэманстравала, што наркотыкі – гэта шлях у бездань.
Встреча –диалог «Конституция страны — фундамент государства»
16 марта работники сектора внестационарного обслуживания населения совместно со специалистам библиобуса Дятловской районной библиотеки организовали выезд в малонаселенные деревни Дятловского района. Для жителей д. Огородники, Жиборты, Разважье, Русаки, Засетье провели встречу –диалог «Конституция страны — фундамент государства». В ходе встречи, специалисты сектора и библиотеки познакомили людей пожилого возраста с основными изменениями и дополнениями, внесенными в Конституцию Республики Беларусь. Подробно остановилась на ряде направлений, касающихся социальной политики, защиты института семьи, президентской власти, сохранения национальной самобытности и исторической памяти.
«Жыву ў Беларусi і тым ганаруся»
16 марта в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» прошла концертно-информационная программа «Жыву ў Беларусi і тым ганаруся»
«Мы — граждане Беларуси»
16 марта в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» прошла акция «Мы — граждане Беларуси» ко Дню Конституции Республики Беларусь.