У памяці пакаленняў, у сэрцы кожнага
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Памяць”, прысвечанай трагедыі Хатыні, спаленай разам з жыхарамі 22 сакавіка 1943 года, і ўсіх беларускіх мястэчак, якія раздзялілі яе лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны. Каля мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве прайшоў мітынг-рэквіем. Каб ушанаваць памяць землякоў, якія сталі ахвярамі фашыстаў у страшныя ваенныя гады, на свяшчэнным для дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў райцэнтра, духавенства, вучні школ горада. Да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі: – Сёння няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова “Хатынь”. Назва невялікай беларускай вёскі стала сімвалам трагедыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду насельніцтва Беларусі. Страшны лёс спаленай вёскі раздзялілі больш за 9 тысяч мястэчак Беларусі, у іх ліку і населеныя пункты Дзятлаўскага раёна. Нават праз гады пачуцці болю і смутку аб тых страшных падзеях не суціхаюць. Яны назаўжды застануцца для ўсіх напамінам пра тое, як важна цаніць, захоўваць мір і згоду ў грамадстве. – Мы шануем подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў у Вялікай Айчыннай вайне як свяшчэнны і ўзносім малітву за супакой душы загінулых беларусаў, – заўважыў у час выступлення клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч. Настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула заклікаў знайсці ў сваім сэрцы дабрыню і любоў, каб не дапусціць новых канфліктаў у свеце. Разам з вядучымі Наталляй Маліноўскай і Аляксандрам Раеўскім удзельнікі мітынгу яшчэ раз перагарнулі трагічныя старонкі гісторыі нашага раёна, якія адгукаюцца болем у сэрцы кожнага дзятлаўчаніна. Вялікая Воля, Малая Воля, Трахімавічы, Дубраўка, Дубароўшчына, Гарадкі, Пушча Ліпічанская – нашы Хатыні, якія былі знішчаны карнікамі разам з мірнымі жыхарамі. Пранікнёнай музычнай кампазіцыяй Ганна Харлінская нагадала прысутным: мір на зямлі трымаецца на сэрцах маці, якія ва ўсе часы перажываюць за сваіх дзяцей. Ніколі не забываць аб страшных старонках нашай гісторыі, перадаваць яе наступным пакаленням, каб не паўтарыць трагічныя падзеі тых гадоў – прынцыпова важна для кожнага з нас. У пацверджанне гэтага дзятлаўчане ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду хвілінай маўчання, усклалі кветкі і вянкі да мемарыяла.
Глядзіце вачыма загінулых
У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Памяць” на Дзятлаўшчыне ўзгадалі лёс вёсак, якія паўтарылі гісторыю Хатыні: былі знішчаны фашысцкімі акупантамі разам з мірнымі жыхарамі. Адзін з жалобных мітынгаў прайшоў у Трахімавічах, дзе былі замучаныя і забітыя 47 вяскоўцаў. На месцы некалі спаленых хат узвышаецца скульптурная кампазіцыя, якая ўвасобіла людскі боль і адчай па загінулых. У знакавым для дзятлаўчан месцы сабраліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, вучні і настаўнікі Казлоўшчынскай сярэдняй школы, работнікі культуры. Аб трагедыі Хатыні, а з ёй тысяч беларускіх вёсак і гарадоў нагадаў старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка: – Сёння мы, прадстаўнікі розных пакаленняў, рэлігійных канфесій, філасофскіх і палітычных поглядаў, сабраліся разам, каб ушанаваць памяць нявінна загінулых і абараніць праўду аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта праўда жорсткая, а памяць цяжкая. Удумайцеся: акупанты і іх памагатыя-паліцаі спалілі 9200 беларускіх вёсак, з іх больш за 5 тысяч – разам з жыхарамі. І мы ведаем, з чаго гэта ўсё пачынаецца: з ідэй расавай, генетычнай, любой іншай перавагі адных народаў над іншымі, з раздзелу на вышэйшых і другаступенных. Дзіўна тое, што гэтыя тэорыі і сёння знаходзяць прыхільнікаў ва ўсім свеце. Але, дзякуй Богу, фашысцкая ідэалогія чужая беларусам, чыя генетычная памяць стала сапраўдным нацыянальным імунітэтам. У гэтай памяці многа болю і пакутаў, у ёй трагічны гістарычны вопыт. На жаль, гэта факт: Другая сусветная вайна была не проста вайной, яна стала планамерным знішчэннем нашых славянскіх народаў. Людзі, глядзіце вачыма дзіцяці, якое выжыла пад целам забітай матулі, вычыма дзяцей, кінутых паміраць у калодзеж, вачыма застрэленай цяжарнай жанчыны, якая так і не спазнала шчасце мацярынства. Ідзіце і слухайце хатынскія званы, у гуку якіх зліліся ў адно мацярынскі плач і горкая бацькоўская жалоба мільёнаў беларусаў, якія зведалі нечалавечыя пакуты, але засталіся няскоранымі і непераможнымі. Мы з вамі павінны помніць гэта заўжды і ў такія знакавыя жалобныя даты, святы, як Дзень Перамогі, прыходзіць і аддаваць належнае тым, хто загінуў дзеля нас. І няхай гэтыя галасы з мінулага кожнаму пакаленню нагадваюць аб тым, які далікатны свет, якое каштоўнае чалавечае жыццё і як лёгка ўсё гэта згубіць. І пакуль гучаць гэтыя званы, Беларусь помніць. Нам ніколі не забыць страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы ніколі не даруем жорсткасць, бесчалавечнасць і бясчынствы ворагаў на нашай зямлі. У памяці наша сіла. Гістарычна-літаратурным экскурсам ад казлоўшчынскіх школьнікаў, хвілінай маўчання, кветкамі прысутныя ўшанавалі памяць дзятлаўчан і ўсіх беларусаў, бязвінна загінулых ад рук фашыстаў у гады вайны. Жалобныя мітынгі прайшлі і ў іншых дзятлаўскіх вёсках – сёстрах Хатыні.
«Большой день больших кукол»
21 марта в международный день театра кукол, на сцене Дятловского центра культуры состоялось шоу ростовых кукол «Большой день больших кукол». А так же игровой театр ростовых кукол отпраздновал юбилей — 10 лет со дня образования. Дети не только познакомились с историей создания театра, но и окунулись в приключения с ростовыми куклами.