Наркотыкі – шлях у бездань
У кінатэатры “Спадарожнік” горада Дзятлава ў рамках міжведамаснай рэспубліканскай акцыі “Разам за здаровую будучыню” адбылося прафілактычнае мерапрыемства для навучэнцаў 11 класаў школ райцэнтра. У сустрэчы прынялі ўдзел доктар-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Барыс Отчык і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч. Спецыялісты расказалі падлеткам аб медыцынскіх наступствах ужывання наркотыкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў і прэкурсораў, а таксама аб адказнасці за іх ужыванне, захоўванне і распаўсюджванне. Прысутным прапанавалі прагледзець тэматычную кінастужку, якая яскрава прадэманстравала, што наркотыкі – гэта шлях у бездань.