Ой ды Масленіца!
Дзятлаўчане сабраліся на плошчы 17 Верасня зіму праводзіць ды вясну сустрэць, падарыць адзін аднаму шчырыя ўсмешкі і пачаставацца духмянымі блінамі Як і належыць, гасцей свята сустрэлі казачныя героі, якія сімвалізуюць сілы прыроды, – зімовыя месяцы, Зімачка-зіма, Вясна-красуня і, вядома ж, сама спадарыня Масленіца. Свае бліны для мерапрыемства сёлета прадаставілі не толькі прадпрыемствы, але і навучальныя ўстановы раёна. Яны здзіўлялі конкурснае журы багатым сталом і шчодра частавалі ўсіх, хто завітаў на свята, сваімі “фірмовымі” блінамі і духмяным чаем. У святочным карагодзе весяліліся ад душы дарослыя і дзеці, яны з задавальненнем далучыліся да народнай гульні “Ручаёк”. Высокі градус настрою падтрымлівалі артысты Дзятлаўшчыны – Нэлі Санюк, Ірына Бакшук, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, гурты “Мара”, “Бархат”, тэатр-студыя гульні “Суседзі” і запрошаныя госці – песенны “Пятрэвіцкі батальён” з Навагрудчыны. Масленічнае гулянне завяршылася падвядзеннем вынікаў конкурсаў і спаборніцтваў, пераможцы атрымалі памятныя дыпломы і грашовыя падарункі. У конкурсе “Духмяны чай, залаты блін, прапановаў многа, лепшы – адзін” трэцяе месца ў КСУП “Хвінявічы”, другімі сталі прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына”. Як і летась, у паядынку не было роўных кулінаркам Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, якія яшчэ раз даказалі, якімі смачнымі, прыгожымі і разнастайнымі могуць быць стравы з блінамі. Лепшая лялька-пудзіла Масленіцы сёлета была ў Дварэцкай сярэдняй школы, другое месца – у Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе – у Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У “Парадзе саней” прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы, другое – у Дварэцкай сярэдняй школы, трэцяе – у Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Не менш відовішчнымі і выніковымі сталі традыцыйныя спартыўныя мерапрыемствы. Сёлета ў масленічных стартах узялі ўдзел шэсць каманд – Дзятлаўскага лясгаса, Дзятлаўскага РУП ЖКГ, гімназіі № 1 горада Дзятлава, Вензавецкай сярэдняй школы, ААТ “Молочный Мир”, зборная выпускнікоў факультэта фізічнай культуры. Традыцыйныя спартыўна-блінныя баталіі выпрабавалі самадзейных спартсменаў на спрыт, сілу, хуткасць і добры апетыт. У “Хакейным пары” перамогу заваявала каманда РУП ЖКГ, лепшымі на лыжах-хадунах сталі выпускнікі факультэта фізічнай культуры. Каманда ААТ “Молочный Мир” была лепшай адразу ў трох намінацыях – аказалася самай трапнай у біятлонным дартсе, мацней за ўсіх “ударыла па зіме” і з’ела конкурсныя бліны максімальна хутка. Яна і стала пераможцай масленічнай спартакіяды. Сярэбранымі прызёрамі сталі прадстаўнікі Дзятлаўскага лясгаса, бронзавымі – зборная выпускнікоў факультэта фізічнай культуры. Узнагароды пераможцам на святочнай сцэне ўручыў галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда. Масленічныя святы сталі добрай нагодай для дзятлаўчан сустрэцца, паслухаць песні і патанцаваць, пачаставацца блінамі і атрымаць зарад пазітыву на доўгія выхадныя. Святочным настроем падзяліліся жыхаркі аграгарадка Дварэц: – Сёння ў Дзятлаве праходзіць “Масленіца”, і мы тут прадстаўляем гаспадарку “Дварэц-Агра”, прывезлі на свята бліны, прыгатаваныя нашымі гаспадынямі, пудзіла Масленіцы і добры настрой. Святкуем весела, мірна і дружна, гуляем у гульні і спяваем. Мы рады, што пачаліся вялікія выхадныя, наперадзе – Дзень жанчын, з кветкамі і сюрпрызамі.
Народный ансамбль песни и музыки «Ятранка» в Кореличах
Народный ансамбль песни и музыки «Ятранка» Дятловского РЦКиНТ на празднике «Масленица» в г.п Кореличи
В Козловщине встретили Масленицу
В г.п. Козловщина Дятловского района встретили Масленицу. Праздник проходил весело и задорно. Жителей и гостей праздника ожидала насыщенная программа, подготовленная работниками культуры. Они показали театрализованное игровое представление «Прощай, матушка Зима, здравствуй, красная Весна!». Сказочные герои приглашали всех жителей села принять участие в конкурсно — игровой программе. Звонкие, задорные песни Петревичского батальона поднимали настроение и веселили публику. Веселые хороводы, спортивные конкурсы и другие народные игры раззадорили гостей, а в конце мероприятия было сожжено чучело, чтобы вместе с огнем ушло все плохое.
Фольк-арт-уик-энд «Блин-блиночек, лакомый кусочек»
5 марта в агрогородке Крутиловичи состоялся шумный и веселый праздник фольк-арт-уик-энд «Блин-блиночек, лакомый кусочек». В этот день вместе с Масленицей провожали Зиму и встречали Весну, благодарили Зиму «за службу» и желали скорейшего пришествия Весны. Пляски, игры, народные забавы, всевозможные конкурсы украшали проводы Масленицы и придавали особое веселье народным гуляньям. А самым главным и долгожданным для всех присутствующих стало «взятие» столба с хорошими призами. Для населения свои концертные номера представили ансамбль «Циринские музыки» Кореличского района и участники любительского творчества Даниловичского Дома культуры. За шумными играми, веселыми песнями время пролетело незаметно. Присутствующие в этот день хорошо отдохнули, весело и шумно проводили Масленицу.