Месяц: Ноябрь 2021

«Не прожигай свою жизнь» на Дятловщине

Клубные учреждения Дятловщины присоединились к акции «Не прожигай свою жизнь» в рамках Всемирного дня некурения Агрогородок Дворец г.п. Козловщина Агрогородок Гезгалы Агрогородок Крутиловичи

Автор admin 18.11.2021 Выкл.

О РЕГИОНАЛЬНЫХ ОТБОРАХ к международным конкурсам в рамках XXXI Международного фестиваля искусств «СЛАВЯНСКИЙ БАЗАР В ВИТЕБСКЕ»

Министерство культуры Республики Беларусь совместно с государственным учреждением «ЦЕНТР КУЛЬТУРЫ «ВИТЕБСК» – Дирекцией Международного фестиваля искусств «СЛАВЯНСКИЙ БАЗАР В ВИТЕБСКЕ», облисполкомами, Минским горисполкомом объявляет приём заявок для участия в отборочных турах к XXXI Международному конкурсу исполнителей эстрадной песни «ВИТЕБСК-2022» и ХX Международному детскому музыкальному конкурсу «ВИТЕБСК-2022».   Региональные отборы к вокальным конкурсам пройдут в Беларуси с 23 ноября по 13 декабря. Стартовой площадкой региональных отборочных туров станет могилевский Дворец культуры области. Отборы продолжатся 2 декабря во Дворце культуры в Молодечно, 3 декабря – Гродненском государственном колледже искусств и Центре культуры «ВИТЕБСК», 7 декабря – гомельском Городском центре культуры и 10 декабря – в Доме культуры в агрогородке Мир Барановичского района. Первый этап национального отбора завершится 13 декабря в столичном концертном зале «ВЕРХНИЙ ГОРОД».   В отборочном туре Международного детского музыкального конкурса «ВИТЕБСК-2022» принимают участие исполнители, которые являются гражданами Беларуси в возрасте от 8 до 14 лет включительно на последний день срока проведения фестиваля.   В отборочном туре Международного конкурса исполнителей эстрадной песни «ВИТЕБСК-2022» принимают участие граждане республики в возрасте от 18 до 31 года включительно на последний день срока проведения фестиваля.   Для участия в конкурсных прослушиваниях необходимо представить по две композиции:   участникам детского музыкального конкурса: эстрадную песню белорусского автора на белорусском языке; эстрадную песню по выбору участника, наиболее ярко отражающую его исполнительское мастерство и артистические способности;   участникам конкурса исполнителей эстрадной песни: эстрадную песню композитора славянской страны на одном из славянских языков; популярную композицию на иностранном языке («мировой хит»).   По результатам региональных отборов в каждый конкурс отбирается до 5 участников от каждой области и г. Минска для участия во втором этапе отборочных туров.   Для всех вокалистов необходим опыт концертных выступлений, достижения в международных или республиканских музыкальных конкурсах и фестивалях.   С Инструкцией о проведении отборочных туров к Международному конкурсу исполнителей эстрадной песни «ВИТЕБСК» и Международному детскому музыкальному конкурсу «ВИТЕБСК» можно ознакомиться здесь.

Автор admin 17.11.2021 Выкл.

“Хто працуе, той здароўе гартуе”

З цікавымі людзьмі Дзятлаўшчыны нас прадаўжае знаёміць праект “Глыбінкай жыве Беларусь”. На гэты раз работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці накіраваліся па сакрэты даўгалецця ў вёску Змяёўцы да мясцовай доўгажыхаркі Альбіны Іваноўскай, якая сёлета сустрэла сваю 90-ю восень. Парадаваць шаноўную юбілярку вырашыла і надвор’е: супакоіліся зацяжныя дажджы, на якія выдаўся багатым сёлетні верасень. Імянінніца сустрэла Ганну Харлінскую, Ірыну Бакшук, Марыну Варган на падворку свайго дома, дзе напярэдадні яе асабістага свята дружна зацвілі прыгожыя рознакаляровыя вяргіні – традыцыйныя вераснёўскія кветкі беларускіх вёсак. Не паспелі артысты сказаць свае пажаданні, як каля падворка Альбіны Браніславаўны спынілася яшчэ адна машына: павіншаваць імянінніцу з адметнай датай прыехалі сын Віктар Іваноўскі і ўнучка Наталля Крыловіч. Атуленая пяшчотай родных людзей бабуля прымала шчырыя пажаданні артыстаў, дзялілася ўспамінамі і асабістымі сакрэтамі даўгалецця. На свет яна з’явілася ў Змяёўцах у верасні 1931 года. Калі дзяўчынцы споўнілася 8 гадоў, памерла маці, пакінуўшы на мужа сямёра дзяцей, малодшаму з іх было 6 гадоў. Браніслаў Андрэевіч Дорда (так звалі бацьку) разумеў, што аднаму яму ўсіх на ногі не паставіць, таму ў хуткім часе зноў ажаніўся. Мачаха Альбіны, Мальвіна Лук’янаўна, была добрай, разважлівай жанчынай, дзетак мужа не крыўдзіла, таму дзяўчынка называла яе “мамай”, дапамагала гадаваць чатырох родных дзяцей. Размеранае жыццё сям’і парушыла Вялікая Айчынная вайна. На работу ў Германію немцы “пагналі” дзвюх старэйшых сясцёр Альбіны – Сабіну і Ганну. Тры гады яны правялі на чужыне, але вярнуліся дамоў і пражылі доўгае жыццё. У гады акупацыі ў Змяёўцах, на ўзгорку за вясковай вуліцай, знаходзіўся штаб адной з нямецкіх часцей, у бліжнім ляску былі выкапаны акопы. Аднак гэта не палохала вясковых мужчын, некаторыя з якіх падаліся ў партызаны. Муж Альбіны Браніславаўны, Рычард Сцяпанавіч, часта расказваў дзецям, як трынаццацігадовым падлеткам ад дзядзькі-партызана атрымаў заданне – даведацца ў немцаў карысную інфармацыю. Разам з яшчэ двума сябрамі Рычард пайшоў у штаб выменьваць яйкі на бляшанкі ад цукерах (іх вясковыя падлеткі выкарыстоўвалі для гульняў). Падгадаўшы момант, хлопчыкі скралі ў фашыстаў карту, афіцэрскі корцік і пісталет. Потым, калі ворагі выявілі прапажу, яны не на жарт раз’юшыліся, збіраліся пакараць вяскоўцаў. Аднак воля Бога была іншай: ад нямецкага камандавання прыйшоў загад тэрмінова рушыць у дарогу, і фашысты пакінулі населены пункт. А вось “трафеі” падлеткаў засталіся тут. Корцік сям’я Іваноўскіх знайшла, калі пілавалі старую грушу, а за пісталет бацьку пасля вайны ледзь не асудзілі, добра што даказалі факт пра партызанскі загад. Сыну Віктару Рычардавічу запомнілася яшчэ адна, больш сумная гісторыя аб гібелі яго стрыечнага дзеда. Пры вызваленні тэрыторыі Беларусі ў адной з хат у Змяёўцах адзначыць Перамогу сабраліся партызаны. На бяду міма праходзілі 9 фашыстаў, якім удалося вырвацца з акружэння. Яны ўбачылі застолле, дзе адзін з мужчын сядзеў у ваеннай форме. У яго немцы выпусцілі дзве апошнія кулі, адна з іх забіла партызана. Баявыя сябры тут жа адпомсцілі – “палажылі” ўсіх ворагаў. Пасля заканчэння вайны жыццё пачало прыходзіць у нармальнае русла. Вяскоўцы шмат працавалі, аб’ядноўваліся ў калгасы. У мясцовую гаспадарку імя Чапаева ўладкавалася і Альбіна, тры гады маладая дзяўчына была звеннявой, затым перайшла ў жывёлагадоўлю. – Дзесяць гадоў я ўручную даіла 16 кароў, – успамінае тыя часы доўгажыхарка. – Нам, даяркам, самім даводзілася насіць ваду з саджалкі, асабліва складана было зімой, калі трэба было штодзень прабіваць лёд. Але мы з жанчынамі спраўляліся, я нават была ў ліку перадавікоў, неаднаразова атрымлівала ўзнагароды. Потым са стрыечнай сястрой мы працавалі на цялятніку. Падвозчыка не было, касіць і грэбці траву ездзілі самі. Калі ж у нашым калгасе пабудавалі свінарнік, я перайшла працаваць туды. Будучы муж і аднавясковец Рычард Іваноўскі запрыкмеціў Альбіну на вясковых танцах. У хуткім часе зрабіў прапанову рукі і сэрца гэтай дваццацігадовай прыгажуні і стараннай работніцы. Сам Рычард Сцяпанавіч быў электрыкам, кажуць, што ў Міклашах і Змяёўцах амаль у кожным доме праводка зроблена яго рукамі, да яго ж звярталіся землякі, калі псаваліся радыёпрыёмнікі і тэлевізары. Рычард і Альбіна Іваноўскія выгадавалі траіх дзяцей, на жаль ні самога гаспадара, ні старэйшай дачкі Галіны ўжо няма ў жывых. Затое бабулю Альбіну радуюць 9 унукаў і 16 праўнукаў. Сын Слава цяпер жыве ў Кіеве, на Радзіме бывае рэдка, затое Віктар стараецца як мага часцей наведваць матулю. Па добрай традыцыі Іваноўскія збіраюцца разам на Каляды і Вялікдзень. Бабуля вельмі радуецца, калі ў яе хаце пануе перадсвяточная мітусня і звіняць дзіцячыя галасы. Калі ж дарагія госці ад’язджаюць, – сумуе. Аднак час прабягае за будзённымі клопатамі, набліжаючы кожную новую сустрэчу з блізкімі. Альбіна Браніславаўна і ў шаноўным узросце стараецца многае рабіць сама, нават даглядае агарод. – Хто працуе, той здароўе гартуе, – сцвярджае юбілярка і лічыць працавітасць адным з сакрэтаў уласнага даўгалецця. Таксама імянінніца ўпэўнена, што жыццё падаўжаюць простыя сялянскія стравы, свежае паветра і стасункі з людзьмі. Яна мала глядзіць тэлевізар, затое кожны дзень сустракаецца з суседзямі і вельмі ўдзячна ім за падтрымку. Маладому пакаленню дзевяностагадовая юбілярка жадае больш працаваць, часцей задумвацца пра будучыню, пражыць доўгае і цікавае жыццё.

Автор admin 16.11.2021 Выкл.

Акция «Не прожигай свою жизнь!»

Выпускникам о безопасности В рамках второго этапа акции «Не прожигай свою жизнь!» работники Дятловского райотдела МЧС посетили государственные учреждения образования «Средняя школа №1 г. Дятлово» и «Гимназия №1 г. Дятлово». Спасатели рассказали ребятам оперативную информацию в области и районе. Конкретные примеры пожаров, возникших по причине неосторожного обращения с огнем при курении. Представители МЧС рассказали о автономном пожарном извещателе и его примеры спасения. Было продемонстрировано показ видеофильмов «Сигареты – основная причина пожаров» и «Пожар в квартире. Энциклопедия безопасности», которые весьма доходчиво показали последствия пренебрежения элементарными правилами безопасности при курении, заставили еще раз задуматься мальчишек и девчонок в правильности выбора в пользу здорового образа жизни. Также ученикам рассказали о приложении «МЧС Беларуси. Помощь рядом». Напоследок был проведен опрос, где ребята отвечали на вопросы спасателя. Встреча получилась интересной, ребята узнали много чего нового и теперь знают, что делать, в случае возникновение чрезвычайной ситуации. Для закрепления знаний, ребятам были вручена наглядно-изобразительная продукция «Не прожигай свою жизнь».

Автор admin 16.11.2021 Выкл.

Иммунитет прививкой подкрепляй

В Дятловском центре культуры и народного творчества с работниками различных организаций города заместитель главного врача по амбулаторно-поликлинической помощи центральной районной больницы Татьяна Свиб, главный врач Дятловского райЦГЭ Елена Шейбак, а также начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Ольга Рогачёва провели информационно-разъяснительную беседу по вопросу вакцинации от Covid-19. На встрече слушателям рассказали о важности коллективного иммунитета, для формирования которого необходимо привить не менее 75 % населения района. Отметили, что люди, прошедшие вакцинацию, болеют значительно реже и переносят симптомы инфекции в более лёгкой форме без нежелательных осложнений. В тоже время, реанимационных больных и пациентов, находящихся на стационарном или амбулаторном лечении, которые не сделали прививку, очень много. Так быть не должно. Необходимо задуматься о последствиях отказа от вакцинации. Присутствующие принимали активное участие в обсуждении актуальной темы, задавали гостям интересующие вопросы. Например, уточнили, можно ли прививаться, если перенёс инфаркт или инсульт, имеются хронические заболевания. Ответ врачей был уверенным и утвердительным, так как данные граждане, в первую очередь, попадают в группу риска. Однако есть некоторые нюансы, о которых необходимо помнить: при инфаркте и инсульте делать прививку можно только по прошествии 6-8 месяцев после острого периода болезни. Также важно знать, что при наличии хронических заболеваний тоже можно проходить вакцинацию. В свою очередь, прививаться могут и беременные, предварительно обратившись в женскую консультацию районной поликлиники, и люди, у которых удалена щитовидная железа, только перед этим они должны сдать анализы на гормоны. Отвечая на вопросы, врачи обратили внимание на то, что наличие в организме антител не отменяет необходимости вакцинации. Если человек переболел коронавирусной инфекцией, иммунитет к болезни сохраняется в течение шести месяцев, но это не значит, что не нужно «подкреплять» свою защиту. Делать прививку можно и раньше, чем пройдёт обозначенное время, она не будет лишней. А для тех, кто вообще ещё не сталкивался с инфекцией, прививаться просто необходимо. После беседы немало людей захотели сделать прививку на месте. И это неудивительно. Ведь каждый из желающих прекрасно понимал, что, тем самым, позаботится не только о своём здоровье, но и обезопасит окружающих, родных и близких. В основном все выбирали китайскую вакцину «Vero Cell». Мария Малико, инженер-технолог Дятловского центра по обеспечению деятельности бюджетных и иных организаций: – Болела коронавирусом в декабре прошлого года. Не хотела бы, чтобы это повторилось. Сегодня шла на встречу с желанием сразу после беседы сделать прививку. Сомнений и вовсе не осталось, когда врачи ответили на все актуальные вопросы и всё грамотно «разложили по полочкам». Прививаться или нет, каждый для себя решает сам, но не стоит забывать, что рядом с нами есть и другие люди. Игорь Гайдук, водитель Центра культуры и народного творчества: – Ввиду профессии я часто взаимодействую с людьми, оперативно развожу их с одного места в другое, да и возраст уже даёт о себе знать, бывает повышается давление. Поэтому, если не будет противопоказаний, обязательно сделаю прививку. Всё-таки хочется ещё пожить, отдать замуж любимых внучек.

Автор admin 13.11.2021 Выкл.

«Здоровому- всё здорово!»

Здоровье, здоровый образ жизни – вопросы, которыми люди начинают задаваться чаще всего тогда, когда чувствуется, что этого самого здоровья становится всё меньше. В суете своей повседневной жизни человек часто забывает о себе. С целью привлечения внимания людей пожилого возраста к здоровому образу жизни, работники сектора внестационарного обслуживания населения провели акцию «Здоровому- всё здорово!», в рамках проекта «Забота» в деревне Ягодное, Белолозы, Хорошки, Огородники. Жителям раздавались листовки, которые содержали познавательные рубрики: о питании, физических нагрузках и как сберечь своё здоровье в это непростое время.

Автор admin 09.11.2021 Выкл.

«У мяне вельмі актыўны характар»

Нямала на Дзятлаўшчыне адметных мясцін, наведаць іх і пазнаёміць нас з цікавымі землякамі ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” імкнуцца работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. На гэты раз дарога Ганны Харлінскай, Ірыны Бакшук, Марыны Варган ляжала ў аграгарадок Таркачы, дзе яны сустрэліся з паважаным чалавекам – мясцовай старастай Раісай Альшэўскай. Жыхары Таркачоў, ды і іншых населеных пунктаў сельсавета, а таксама гарадскога пасёлка Наваельня, ведаюць Раісу Канстанцінаўну яшчэ і як вопытнага фельчара, бо прафесійны стаж жанчыны даўно перасягнуў палову жыцця. Медык па закліку душы, мясцовая актывістка, згадзілася расказаць гасцям, як ёй удаецца сумяшчаць работу і грамадскую нагрузку. – У мяне вельмі актыўны характар, і я не ўяўляю свайго жыцця без стасункаў з людзьмі, – прызнаецца Раіса Канстанцінаўна. – Мяркую, за гэта жыхары аграгарадка ў свой час выбралі мяне старастай. Яшчэ я даволі строгая і патрабавальная, магчыма і гэтыя якасці дапамагаюць спраўляцца з праблемамі вяскоўцаў, арганізоўваць насельніцтва на добрыя справы. Сярод пытанняў, якія даводзіцца вырашаць пры цеснай падтрымцы старшыні Данілавіцкага сельвыканкама Ганны Жых, – забеспячэнне палівам неабароненых катэгорый насельніцтва, добраўпарадкаванне аграгарадка і парка, вырашэнне праблем адзінокіх пажылых людзей, многія іншыя. Радуе, што нашы вяскоўцы адгукваюцца на карысныя прапановы. Напрыклад, за апошнія гады, дзякуючы ініцыятыўнасці саміх таркачоўцаў, якія сабралі грошы, і намаганнямі Данілавіцкага сельвыканкама, на мясцовых могілках былі выдалены дрэвы, цяпер можна не баяцца, што пры ўзмацненні ветру, зламаныя галіны паб’юць помнікі. Сумленна адносяцца землякі і да ўтрымання асабістых прысядзібных участкаў, таму пры наведванні аграгарадка многія госці звяртаюць увагу на цікавае афармленне падворкаў і прымацаваныя шыльдачкі “Дом узорнага парадку”, – пералічвае Раіса Альшэўская. Сёння ў гэта слаба верыцца, аднак лёс мог і не прывесці Раісу Канстанцінаўну на Дзятлаўшчыну. Па словах жанчыны, яе бацькі (расіянка і беларус) пазнаёміліся ў Германіі, куды ў час вайны былі вывезены на прымусовыя работы. Пасля вызвалення, маладая сям’я вярнулася на Радзіму жонкі – у Растоў-на-Доне. Толькі праз некаторы час яны вырашылі абраць пастаянным месцам жыхарства малую радзіму мужа – вёску Явар, дзе і нарадзілася Раіса. Там яна скончыла 8 класаў. Паколькі ў матуліным родзе былі медыкі, дзяўчына вырашыла прадоўжыць сямейную дынастыю і для сябе таксама абрала гэту гуманную прафесію. Вучыцца паступіла ў Жалудокскае медыцынскае вучылішча. Узгадвае, што на той час у Жалудку знаходзіліся некалькі ваенных часцей, таму дзяўчатам-навучэнкам неаднаразова даводзілася пад кіраўніцтвам старэйшых спецыялістаў практыкавацца ў аказанні салдатам медыцынскай дапамогі, у тым ліку па пераліванні крыві. Так, Раіса Канстанцінаўна далучылася да донарскага руху, якому “не здраджвала” на працягу многіх гадоў, за што ўдастоена звання “Ганаровы донар СССР”. Працоўную дзейнасць маладая акушэрка пачынала ў Казлоўшчынскім радзільным доме, пазней ёй давялося папрацаваць на розных участках: і на ФАПах, і на “хуткай дапамозе”. Усё гэта, а яшчэ жаданне дапамагаць людзям і актыўная жыццёвая пазіцыя, спрыялі назапашванню прафесійных навыкаў, нездарма ў скарбонцы ўзнагарод Раісы Альшэўскай шматлікія дыпломы і граматы, значкі “Выдатніку санітарнай абароны СССР”, “Выдатніку аховы здароўя”, юбілейны медаль “За добрасумленную працу” і іншыя. Са сваім будучым мужам Мікалаем Васільевічам юная актывістка пазнаёмілася на спаборніцтвах у Навагрудку, праз некаторы час згулялі вяселле. Доўга Раіса Альшэўская працавала на ФАПе ў Лявонавічах, а калі ў 1983 годзе Мікалая Васільевіча прызначылі старшынёй калгаса, сям’я пераехала ў Таркачы. Як у загадчыцы мясцовага ФАПа ў Раісы Канстанцінаўны “шырокі фронт” работ, бо абслугоўвае яна 10 вёсак у радыусе больш за 8 кіламетраў. Безумоўна, за доўгі адрэзак часу колькасць насельніцтва на ўчастку скарацілася, бо шмат моладзі выехала ў гарады, аднак работы менш не стала: пенсіянерам, якія пераважаюць сярод вяскоўцаў, патрабуецца павышаная ўвага, ды і каранавірусная інфекцыя ўнесла свае карэктывы. Раіса Альшэўская расказвае, што з-за новай хваробы яна больш стала перажываць за пацыентаў шаноўнага веку, усё часцей з прыцягненнем іншых медыцынскіх спецыялістаў праводзіць з жыхарамі і работнікамі арганізацый сельсавета гутаркі аб карысці прышчэпак, радуе, што многія згаджаюцца на вакцынацыю. Цікава было даведацца ў Раісы Канстанцінаўны і аб традыцыях аграгарадка Таркачы. Сярод лепшых з іх жанчына ўзгадала ўдзел мясцовых жыхароў у мастацкай самадзейнасці. – Раней тут быў свой творчы калектыў, ладзіліся выезды з канцэртамі ў іншыя населеныя пункты раёна. Сама я не валодаю песенным талентам, таму звычайна была вядучай праграм, дэкламавала вершы, – расказала Раіса Канстанцінаўна. Сярод традыцый беларускай глыбінкі, якія варта берагчы і захоўваць, стараста аграгарадка назвала ўменне вынікова працаваць талакой, а затым усім разам з песнямі і жартамі дружна адпачываць. На развітанне вясковая актывістка дала параду маладому пакаленню дзятлаўчан: кожнаму трэба набрацца розуму, думаць толькі сваёй галавой, не паддавацца на зман, каб не трапіць у палон алкагольнай залежнасці або не стаць пешкай у чужых руках.

Автор admin 09.11.2021 Выкл.

«Вечеринка у Бабы Яги»

5 ноября на площадке отдела культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошла танцевально-развлекательная программа для детей «Вечеринка у Бабы Яги’. Веселые конкурсы,песни, танцы,лотерея от Бабы Яги, подарили детям хорошее настроение,а веселые щенки, порадовали детей сладостями.

Автор admin 05.11.2021 Выкл.

 «Весёлые каникулы»

На открытой площадке отдела культуры и досуга «Козловщинский ДК» Дятловского РЦКиНТ прошла игровая программа  «Весёлые каникулы» для детей школьного лагеря «Здоровячок»

Автор admin 05.11.2021 Выкл.