Да пабачэння, восень залатая
На пляцоўцы Дварэцкага Дома культуры адбылося сапраўды дзiцячае свята «Да пабачэння, восень залатая». Госці свята прынялі актыўны ўдзел у гульнях, конкурсах, віктарынах, танцах, якія прапанавала казачная Восень. З добрым і вясёлым настроем удзельнікі свята развіталіся з восенню.