Месяц: Октябрь 2018

Культурных справаў майстры. Хто атрымаў Ганаровыя граматы райвыканкама?

Культурных справаў майстры. Хто атрымаў Ганаровыя граматы райвыканкама? Прыгожай восеньскай парой, калі гарадскія вуліцы патанаюць у золаце лісця, сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі культуры. Іх прафесія такая ж поўнакаляровая і яркая, як восеньскія ясныя дні за акном. З нагоды свята за творчыя поспехі і працоўныя дасягненні многія работнікі адзначаны ўзнагародамі. Аб буднях, планах і любові да прафесіі мы пагутарылі з тымі, хто ў час свята падняўся на сцэну па заслужаныя ўзнагароды – Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта. Валерый Герасімовіч, кіраўнік эстрадна-цыркавой студыі “Марсі”: – Як ні дзіўна гучыць, а ў сферу культуры я прыйшоў, адмовіўшыся ад медыцыны. У свой час у Санкт-Пецярбургу вучыўся на медыка, а праз дарогу працавала цыркавая студыя, куды прымалі нават дарослых. Такі шанц упусціць не змог, бо з дзяцінства захапляўся гімнастыкай, акрабатыкай, танцамі, музыкай, а развівацца ў гэтым накірунку асаблівых магчымасцяў не было. Пазней вучобу я кінуў, а цырк – спатрэбіўся. На Дзятлаўшчыне працую з 2014 года. Цяпер мае заняткі наведваюць 34 чалавекі. Некаторыя займаюцца сур’ёзна і ўпарта, іншыя проста “для сябе”, аднак залікі здаюць усе. Мы развіваем такія накірункі, як акрабатыка, мастацкая гімнастыка, танец, ёсць і цыркавыя нумары. Я заўсёды імкнуся падштурхнуць сваіх навучэнцаў да поспеху, і ён прыходзіць, аб чым сведчаць нашы ўзнагароды. У планах надалей – творча развівацца, рыхтаваць новыя яркія нумары, удзельнічаць у конкурсах. Галіна Сушко, загадчыца Наваельнянскага дома культуры: – У 2019-ым споўніцца 30 гадоў, як я працую культработнікам, і 28 з іх прайшлі на Дзятлаўшчыне, у Наваельні. Па натуры я чалавек творчы, люблю песні і беларускі фальклор, вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі. Знакавым для нас стаў 2018 год, бо 1 верасня мы святкавалі адкрыццё Наваельнянскага дома культуры пасля капрамонту. Наш будынак стаў больш утульным, прыгожым, цёплым, зручным, і людзі ўжо паспелі гэта ацаніць. Мы заўважаем, што на мерапрыемствы стала прыходзіць больш гледачоў. Таксама з гэтага года на базе нашай установы працуе аб’яднанне па інтарэсах “Цінэйджар”, дзе займаюцца дзеці, якія патрабуюць павышанай увагі. Ім там цікава, падабаецца, работа дае станоўчыя вынікі. У планах на бліжэйшы час – адкрыць аб’яднанне па інтарэсах яшчэ і для пажылых людзей, паколькі такіх у пасёлку нямала. Хочацца і іх зацікавіць новымі карыснымі справамі. Сваю прафесію я вельмі люблю. Яна дапамагае несці радасць людзям, аддаваць часцінку сябе, і як найлепшая ўзнагарода за старанні ад гледачоў гучыць чароўнае слова “дзякуй”.   Наталля Маліноўская, загадчыца аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці: – Сёння спаўняецца 20 гадоў, як я працую ў сферы культуры, і на раённую сцэну мне вельмі часта даводзіцца паднімацца ў ролі вядучай. Многія цікавяцца, ці не складана гэта? Наадварот, вельмі лёгка, скажу больш – гэта ўжо стала маёй патрэбай, як паветра, якім дыхаю. Увогуле, у прафесіі мне вельмі дапамагаюць аптымізм, энергічнасць і любоў да справы, якую раблю. А прафесію нашу варта любіць за шматлікія знаёмствы з людзьмі, за творчы і цікавы лад жыцця – гэта маё, я жыву гэтым. У дзень прафесійнага свята мне было не крыўдна зноў заступіць на “баявую вахту” ў якасці вядучай урачыстасці, бо са сцэны змагла шчыра павіншаваць сваіх калегаў, пажадаць ім моцнага здароўя, творчых перамогаў, разумення і падтрымкі родных, удзячных гледачоў. Пра творчыя планы скажу коратка – буду натхнёна працаваць і радаваць людзей. Дзяніс Клімовіч, кіраўнік Наваельнянскага народнага духавога аркестра: – На Дзятлаўшчыне працую з 2007 года, і мне пашанцавала ўзначальваць паспяховы калектыў. Сёлета наш аркестр святкуе свой 80-гадовы юбілей, да гэтай круглай даты мы падрыхтавалі ўрачыстую праграму, якую прэзентавалі на свяце пасёлка Наваельня. Рэпертуар нашага аркестра разнастайны. Мы іграем не толькі традыцыйныя маршы і вальсы, але і больш сучасныя творы. Напрыклад, выконваем папуры «Песняроў», музычныя кампазіцыі з рэпертуара шведскай рок-групы «Europe», брытанскай рок-групы «Queen». Апошнім часам жывая музыка набірае ўсё большую папулярнасць. Гэта адчуваецца па колькасці заявак-запрашэнняў. Нас цёпла сустракаюць на раённых святах, асабліва цікавяцца і радуюцца дзеці. Наш аркестр – часты госць санаторыя “Радон”, дзе адпачывальнікі не менш цёпла адносяцца да нашых выступленняў. Асабліва людзям падабаюцца нашы дэфіле. У творчых планах калектыву – развівацца, пашыраць рэпертуар, здзіўляць і радаваць публіку не толькі Дзятлаўскага, але і іншых раёнаў.  

Автор admin 18.10.2018 Выкл.

“Мы дорым людзям настрой!”. Святочны канцэрт да Дня работнікаў культуры

“Мы дорым людзям настрой!”. Святочны канцэрт да Дня работнікаў культуры Толькі яны ведаюць свята знутры, толькі яны ўмеюць весяліцца, калі ім сумна, толькі яны могуць жыць на рабоце… Усё гэта пра іх – работнікаў культуры. Музыкай, добрымі ўсмешкамі гасцей і апладысментамі ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці пачалося свята, прымеркаванае да Дня работнікаў культуры. А перад пачаткам святочнага мерапрыемства ў фае працавала музычнае кафэ, куды запрасілі ветэранаў галіны культуры. У жывой гутарцы ішла размова пра тое, як працавалі яны, як працуюць іх пераемнікі цяпер, як захоўваюцца іх традыцыі. Павіншаваць культработнікаў прыйшло шмат гасцей, і першым слова ўзяў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік: – Вы насычаеце культурнае жыццё нашага раёна новымі фарбамі, з гонарам прадстаўляеце свае творчыя поспехі за яго межамі. Вы сваёй працай робіце свята для людзей, дзякуючы вашай працы, таленту, мэтанакіраванасці і энергіі забяспечваецца трывалая сувязь пакаленняў. Жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, новых творчых поспехаў. Старшыня ўручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама дырыжору народнага эстраданага аркестра “Акцэнт” Дзянісу Клімовічу, Падзячны пісьмы – загадчыцы Наваельнянскага дома культуры Галіне Сушко, загадчыцы аддзела Дзятлаўскага цэнтра культуры Наталлі Маліноўскай, балетмайстру Дзятлаўскага цэнтра культуры Валерыю Герасіменку. У гэты святочны дзень усім работнікам культуры, ветэранм вялікую ўдзячнасць за іх працу выказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка. Яна пажадала ім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, каб ніколі іх не пакідалі творчасць і натхненне, каб яны маглі ўсё больш і больш радаваць і здзіўляць гледачоў сваімі канцэртамі, выставамі, мерапрыемствамі. За добрасумленную працу яна адзначыла многіх работнікаў Ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Тых, хто 20, 30 і больш гадоў служыць культуры, шчодра аддаючы свой талент і майстэрства людзям, павіншавала старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка. У гэты дзень асаблівыя словы падзякі за іх працу, цёплыя апладысменты і кветкі былі адрасаваны ветэранам культуры. Віншаванні з іх першым прафесійным святам прымалі маладыя спецыялісты – творчы патэнцыял і надзея культуры Дзятлаўскага раёна. Па традыцыі, яны прайшлі пасвячэнне ў культработнікаў. Шмат сяброў прыйшло сёння павіншаваць работнікаў культуры і адзначыць іх сваімі падарункамі. Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец пажадаў усім моцнага здароўя, а юбілейным медалём “100 год ваенным камісарыятам Рэспублікі Беларусь” узнагародзіў Васіля Шыцько. За цеснае і плённае супрацоўніцтва з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях падарунак ад Аляксандра Беленкі атрымала Ганна Харлінская. Музычныя віншаванні ў гэты дзень дарылі Ганна Харлінская, Аляксандр Клімец, Валерый Герасіменка, Ала Кучынская, цыркавая студыя “Марсі”, дзіцячая танцавальная студыя “Сунічкі”, а таксама артысты з Мастоўскага раёна.

Автор admin 18.10.2018 Выкл.

Жыць работай і дыхаць творчасцю

Жыць работай і дыхаць творчасцю Работнік культуры – гэта сапраўднае прызванне, цяжкае, але захапляльнае, творчае і ўсепаглынальнае. Сваёй творчасцю і любоўю да прафесіі гэтыя людзі запальваюць сэрцы, дораць радасць і добры настрой, ствараюць свята, адчыняючы дзверы ў свет цудоўнага. А іх любоў да гледача рэхам адгукаецца ў сэрцах слухачоў. А што значыць быць работнікам культуры? На гэтае пытанне адказалі творчыя, крэатыўныя, вясёлыя работнікі культуры Дзятлаўскага раёна. Ганна Харлінская: – Для мяне работа ў сферы культуры асацыіруецца з чатырма рэчамі: кісларод, жыццё, энергія, любоў. Як без кіслароду чалавек не можа жыць, так і я не магу жыць без сваёй работы. Я жыву, калі спяваю. Энергію даюць людзі, якія прыходзяць на канцэрт, асабліва людзі ва ўзросце. Калі бачыш, што ім падабаецца, ты і сам проста насычаешся іх энергіяй, бо робіш ім прыемнае, дорыш радасць. Калі бачыш, як па-добраму табе ўсміхаюцца, апладзіруюць, ты нясеш любоў гэтым людзям, ты любіш іх, чакаеш на сваіх канцэртах. Ты жывеш гэтым. Быць работнікам культуры – гэта значыць паспяхова займацца любімай і зразумелай для сябе справай. Жыць работай, дыхаць творчасцю, адпачываць задумкамі. Гэта значыць быць у цэнтры самых цікавых, захапляльных спраў і яскравых падзей. Таццяна Дудкіна: – Я сябе не ўяўляю ў іншай сферы, акрамя культуры. Мне неабходна, каб былі зносіны з людзьмі, не магу быць у закрытым памяшканні, сядзець адна, кабінетная работа – гэта не для мяне. Вельмі люблю спяваць, танцаваць. З дзяцінства гэтым займалася, у школе выступала на ўсіх мерапрыемствах, і іншага для сябе проста не бачыла. Я лічу, што работнікам культуры неабходна не толькі людзям дарыць задавальненне, але і сабе. Калі ты не атрымліваеш асалоды ад гэтай работы, то і людзям не дасі гэтага задавальнення. Быць работнікам культуры – значыць старацца заўсёды знаходзіць нешта новае, незвычайнае, каб дарыць людзям шмат станоўчых эмоцый, уражанняў, здзіўляць і радавать. Таццяна Янушкевіч: – Быць работнікам культуры – гэта, канешне, дарыць добры настрой, каб людзі ішлі на свае рабочыя месцы, заўжды ўзяўшы ад нас станоўчыя эмоцыі. Для гэтага мы і праводзім свае мерапрыемствы. Хочам бачыць вынік сваёй працы праз нашых наведвальнікаў, таму што калі на мерапрыемства прыходзіць шмат людзей, ты насычаешся іх энергіяй, а яны – ад цябе. І не дзіўна, калі пасля канцэрта ў душы адчуваеш падняцце настрою, як бы ні стаміўся. Работа ў сферы культуры – гэта своеасаблівая работа, і тут не кожны чалавек зможа працаваць. Яна складаная ў тым плане, што ты крыху не дадаеш увагі сваёй сям’і, бо і ў святочныя дні заўжды працуеш. Але як бы цяжка ні было, мы ўсё роўна давольныя вынікам сваёй працы. Калі людзі выходзяць з канцэрта і гавораць табе “дзякуй”, калі ў іх добры настрой – ты “лятаеш”. Сваім калегам хочацца пажадаць, каб у іх заўжды быў добры настрой, нягледзячы ні на што, аптымізму, бадзёрасці, здароўя, міру і спакою ў сем’ях. Марына Варган: – У культуры працуюць самаадданыя людзі, якія жывуць сваёй работай. Я, можна сказаць, у культуры была з дзяцінства, выступала на розных мерапрыемствах, таму пытання з выбарам прафесіі ніколі не паўставала. Я проста не ўяўляю сябе ў іншай галіне. Прыемна бачыць, калі людзям падабаецца тое, што мы робім, калі дзякуюць табе. Мне здаецца – самая вышэйшая ўзнагарода, калі людзі апладзіруюць стоячы. Быць работнікам культуры – гэта значыць захапляць і весці за сабой усіх да намечанай мэты, нягледзячы на стомленасць або хатнія клопаты. Быць калегай самых актыўных і пазітыўных людзей, якія ведаюць і ўмеюць зрабіць жыццё простага чалавека разнастайным і незабыўным. Калегам напярэдадні свята хачу пажадаць цярпення, сілы духу, творчых поспехаў, дасягненняў, разумення ў сем’ях.

Автор admin 15.10.2018 Выкл.

«ПОЗДРАВЛЯЕМ ОТ ДУШИ!»

«ПОЗДРАВЛЯЕМ ОТ ДУШИ!» 14 октября в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» состоялось открытое заседание клуба пожилых людей «В кругу друзей», посвящённое Дню матери. На встречу приехали участники клуба пожилых людей из г. Дятлово. Кроме того,этот день был очень богат на праздники — День матери, православный праздник Покрова Божьей Матери и День работников культуры! Заседание началось с экскурсии по этнографической экспозиции «Побытавая культура беларускага селяніна». Гостям и всем присутствующим было очень приятно окунуться во времена своего детства и юности, потому что все экспонаты им были знакомы. Но тем не менее все внимательно слушали, обсуждали, вспоминали. Особой темой стал рассказ о народном фольклорном коллективе д. Студеровщина. Затем состоялся небольшой концерт-поздравление,участницы клуба, сёстры В. Мисюкевич и Н. Бузук, подготовили стенгазету с поздравлениями и пожеланиями, гости рассказывали о своих мамах, чествовали осенних именинников, особенно приятно, что в этот день поздравили и нас, работников культуры!

Автор admin 14.10.2018 Выкл.

«Самая лучшая мама моя»

«Самая лучшая мама моя» 13 октября в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры», состоялась концертная программа, посвящённая Дню матери. Много тёплых слов и музыкальных подарков   прозвучало в этот день в адрес женщины-матери . А  благодарные зрители не жалели аплодисментов.

Автор admin 13.10.2018 Выкл.

«Матулины руки»

«Матулины руки» 13 октября сектором по организации досуга «Жуковщинский ДК» была организована концертная программа «Матулины руки», посвященая Дню матери, для жителей д. Погири. В этот праздничный день отмечала свой 94-летний День рождения жительница д. Зачепичи. Работники ДК тоже не остались в стороне и поздравили ее с двойным праздником.

Автор admin 13.10.2018 Выкл.

«Сердце  матери «

  «Сердце  матери « 13 Октября в Новоельняском  Доме культуры  прошел вечер отдыха «Сердце  матери «. На вечер  были приглашены жители поселка, гости и многодетных матери. Во время вечера был продемонстрирован соц.  проект «Алло,  мама я тебя люблю «, видео поздравление мамам от детей.  В ходе интервью многодетные женщины поделились своим опытом в воспитании детей.  На вечере прозвучали музыкальные поздравления от участников художественной  самодеятельности и работников Дома культуры. Поздравила всех женщин  председатель Новоельнянского сельского  исполнительного  комитета Ирина Ивановна  Кунаховец.

Автор admin 13.10.2018 Выкл.

“Милая мама”

“Милая мама” В а\г Вензовец прошла концертная программа “Милая мама”, посвященная Дню матери. Любимых мам поздравляли участники концерта, песнями, стихами, танцами, цветами, ну и конечно же, хорошим настроением.  

Автор admin 13.10.2018 Выкл.

«Мама-мамочка»

«Мама-мамочка» 12 октября в секторе по организации досуга «Жуковщинский ДК» состоялась концертная программа «Мама-мамочка», посвященная международному Дню матери для жителей аг. Жуковщина.

Автор admin 12.10.2018 Выкл.

Дзень маці – свята пяшчоты і любові

Дзень маці – свята пяшчоты і любові  Шанаваць мамаў можна ў любы дзень года, але ёсць цудоўнае, цёплае свята – Дзень маці – свята дабра і прыгажосці, мудрасці і жыццялюбства, пяшчоты і любові. Усіх жанчын, якім выпаў шчаслівы лёс быць мамай, напярэдадні Дня маці віншавалі на ўрачыстым канцэрце ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці 12 кастрычніка. У гэты святочны дзень першае слова для віншавання ўсіх жанчын прадаставілі старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Бараноўскаму: – Мацярынства – гэта адказная праца, без выхадных і адпачынкаў, праца, дастойная самай глыбокай павагі. Дзякуючы клопату і падтрымцы жанчын-маці, гарыць агонь сямейнага ачага. Сёння я хачу выказаць словы шчырай падзякі вам за тое, што добрасумленна выконваеце свае нялёгкія мацярынскія абавязкі, не шкадуеце сябе ў бясконцым клопаце пра дзяцей, унукаў. Нізкі вам паклон, дзякуй за працу, дабрыню і мудрасць, за сардэчную цеплыню, за любоў і цярпенне, за падтрымку і ўменне дараваць. Жадаю вам і вашым сем’ям шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту. Быць бацькам у вялікай сям’і складана, але ўклад мамы не параўнальны ні з чым. Быць шматдзетнай маці – гэта не проста вялікая праца, гэта сапраўдны душэўны подзвіг. І яны як ніхто дастойныя стаяць у гэты дзень на святочнай сцэне. Адзінаццаць шматдзетных матуляў атрымалі сёння віншаванні і падарункі ад кіраўнікоў арганізацый, у якіх яны працуюць. Усіх матуляў са святам павіншавала намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Нікіпорчык. Яна пажадала ўсім здароўя, цярпення, любові, а таксама падтрымкі і дапамогі Маці Божай. Асаблівыя словы ўдзячнасці і глыбокай павагі гучалі ў гэты дзень для мамаў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама жанчын з самымі добрымі сэрцамі і ласкавымі рукамі – прыёмных мамаў. У нашым горадзе склалася добрая традыцыя ўшаноўваць на святочнай сцэне мам, якія сёлета сталі шматдзетнымі. Усе яны таксама атрымалі падарункі і гучныя апладысменты. А якое ж свята без музыкі, песняў і танцаў! Музычныя падарункі ўсім мамам падрыхтавалі Ала Чарняўская, народны ансамбль песні і танца “Ятранка”, трыа гімназіі №1, квартэт “Вдохновение”, а таксама госці Дзятлаўшчыны – заслужаны акадэмічны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.                                

Автор admin 12.10.2018 Выкл.