Вы сейчас просматриваете Перадсвяточная акцыя

Перадсвяточная акцыя

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости

У Беларусі напярэдадні Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне стартавала віншавальная эстафета з выплатай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 113. 5 мая да перадсвяточнай акцыі далучылася Дзятлаўшчына. На адрасы землякоў з ліку былых работнікаў тылу, вязняў фашысцкіх канцлагераў, сем’яў загінулых накіраваліся прадстаўнікі ўлады, Дзятлаўскага ўчастка паштовай сувязі, работнікі культуры, сельскіх выканаўчых камітэтаў, школьнікі, члены калектываў, дзе раней працавалі гэтыя людзі. У вёсцы Пруд удзельнікі акцыі, да якіх далучыліся работнікі КСУП “Войневічы” і старшыня мясцовага сельвыканкама Вольга Мазоль, з выплатай і падарункамі наведалі Сяргея Яфіміка – члена сям’і загінулых у ваенны час. Звонкай песняй “Кацюша” Сяргея Іосіфавіча павіншавалі артысты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. У гэты дзень такія ж віншаванні прымала яшчэ адна член сям’і загінулых з вёскі Дзямянаўцы – Юлія Казак.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.