Вы сейчас просматриваете 📺🌺🌿НАШЫ Ў ЭФІРЫ! МАЙСТАР З ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ СЯРГЕЙ БАЛЫКОЎ — У ЦЭНТРЫ УВАГІ ТЭЛЕКАНАЛА ОНТ!

📺🌺🌿НАШЫ Ў ЭФІРЫ! МАЙСТАР З ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ СЯРГЕЙ БАЛЫКОЎ — У ЦЭНТРЫ УВАГІ ТЭЛЕКАНАЛА ОНТ!

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
Свята «Александрыя збірае сяброў» — гэта не толькі час весялосці, але і выдатная магчымасць для ўсёй краіны даведацца пра ўнікальных беларускіх творцаў! Проста зараз на нашай пляцоўцы кіпіць праца, а рэспубліканскія СМІ спяшаюцца зняць нашых талентаў.
Сёння асаблівым госцем здымачнай групы тэлеканала ОНТ стаў наш знакаміты майстар па лозапляценні — Сяргей Балыкоў! 🎤✨
👤 Адкуль прыехаў майстар і што прывёз на Купалле?
У сваім інтэрв’ю Сяргей з цёплым пачуццём і гонарам распавёў пра Дзятлаўшчыну — край, багаты на лясы, рэкі і шчодрых на таленты людзей. Менавіта там, сярод прыгажосці прынямонскай прыроды, нараджаюцца яго шэдэўры.
На свяце Купалле Сяргей Балыкоў прэзентуе сапраўдную казку з лазы: традыцыйныя купальскія кошыкі розных формаў і памераў, якія ідэальна падыходзяць для збору зёлак і ягад.
📺Сачыце за навінамі і глядзіце сюжэты на тэлеканале ОНТ, каб убачыць нашага майстра на экранах краіны!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.