Сябры, у нас цудоўная навіна, якой мы спяшаемся падзяліцца!
Убачыла свет новая кніга вядомага беларускага этнографа Т. І. Кухаронак «Народныя абрады беларусаў» — і на яе старонках знайшлі месца традыцыі Дзятлаўскага раена! 🌾❤️
У выданне ўвайшлі фотаматэрыялы ўдзельнікаў дзіцячага клуба народных традыцый “Крыніца” Дварэцкага дома культуры, якія зафіксавалі жывую гісторыю і самабытнасць нашых народных святаў:
🐦 Свята «Саракі» — яскравы вясновы абрад заклікання птушак, цяпла і новага ўраджаю;
🥚 Абрад «Вялікдзень» — светлае, душэўнае і велічнае святкаванне беларускага Вялікадня
Для нас вялікі гонар, што абрады і традыцыі, якія мы беражліва захоўваем і адраджаем у аграгарадку Дварэц атрымалі прызнанне на рэспубліканскім узроўні і сталі часткай кнігі, якая захоўвае культурны код беларусаў! 🇧🇾
🙌 Вялікая падзяка творчай камандзе Дварэцкага дома культуры і ўсім жыхарам, дзякуючы якім народная культура працягвае жыць і натхняць!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


