✅29 красавіка ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры” стаў цэнтрам прыцягнення для знаўцаў і аматараў народнага мастацтва. У гэты дзень стартаваў маштабны двухдзённы І абласны форум майстроў народнай творчасці Гродзенскай вобласці.
✨Праграма першага дня форуму вызначылася асаблівай насычанасцю. У цэнтры культуры адбылася прэзентацыя лепшых ініцыятыў аддзелаў рамёстваў і традыцыйнай культуры па зберажэнні і развіцці народных мастацкіх промыслаў. У фае ўстановы разгарнулася экспазіцыя “Жывыя традыцыі Ваўкавышчыны”, дзе былі прадстаўлены элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны рэгіёна, а таксама працавала выстаўка-кірмаш вырабаў лепшых майстроў Гродзеншчыны.
👥Сваім вопытам і навуковымі напрацоўкамі з удзельнікамі падзяліліся ганаровыя госці і эксперты.
📝 Больш падрабязней на сайце
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


