Агульнавядома, што кожны рэгіён Беларусі мае свае адметныя стравы з таркаванай бульбы, рэцэпты якіх перадаюцца гаспадынямі з пакалення ў пакаленне. Пасля прысваення элементу статусу нематэрыяльнай культурнай спадчыны, дранікі сталі гастранамічным брэндам Дзятлаўскага р-на.
Гаспадыні ведаюць, што гатуюць на сваіх кухнях не проста стравы з бульбы, а элемент дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь 🇧🇾, носьбітамі ці пераемніцамі якой з’яўляюцца. Аднак у кожнай ёсць свае “разынкі”.
Ганна Харлінская карыстаецца рэцэптам “дранікаў” сваёй матулі Марыі Кардаш 1949 г.н. з вёскі Гута і дадае ў страву дробна парэзаны часнык.
#роднаесвае
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


