Мой родны кут: дзе ажываюць ніткі гісторыі.
Уявіце: шум кроснаў, перапляценне каляровых нітак і засяроджаныя дзіцячыя твары… Менавіта так прайшоў дзень у аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў!
Выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера
«Эколаг» прынялі ўдзел у інтэрактыўнай праграме «Мой родны кут». Самым цікавым момантам стаў, вядома ж, майстар-клас па ткацтву! 🧶
Здавалася б, складаная прылада, але дзеці хутка засвоілі азы. Кожны хацеў стварыць свой маленькі кавалачак гісторыі. Гэта было не проста рукадзелле, а сапраўдны дыялог з традыцыямі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


