Знаёмціся 👉дзіцячы калектыў – ансамбль народных шумавых інструментаў “Дварэцкія пацешнікі”!
Лыжкі – галоўныя героі. У руках юных музыкантаў драўляныя прылады ператвараюцца ў магутны рытмічны інструмент. Глядзець на іх выступ – гэта захапляльна! Ігра на лыжках – яшчэ і яркае тэатралізаванае дзеянне. Сінхронныя рукі, жэсты, павароты корпуса – усё гэта ператварае музычнае выкананне ў запамінальнае шоў, якое цалкам адпавядае вясёламу і энергічнаму характару беларускіх танцаў, такіх як “Лявоніха” ці “Юрачка”.
#ДзеньРоднагаСвайго
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
