У філіяле «Данілавіцкі Дом культуры» сёння было па-сапраўднаму шумна, па-хатняму ўтульна і вельмі смачна! Адбыўся Дзень міжклубных зносін, які сабраў сяброў на цёплыя восеньскія пасядзелкі пад назвай «Запрашаем на Багач». І галоўнае — гэта былі не проста пасядзелкі, а сапраўднае свята, дзе дзеці і дарослыя былі разам👨👩👧👦
Багач — гэта не проста свята, гэта старажытная беларуская традыцыя, якая сімвалізуе завяршэнне збору ўраджаю і дастатак у хаце. І мы вырашылі ўспомніць нашы карані разам — каб і малодшае пакаленне адчула водар свежага хлеба і мёду, і старэйшыя ўспомнілі сваё. 🍯
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


