5 мая, вёска Ахонава і п. Наваельня на некалькі гадзін сталі цэнтрам жывой беларускай традыцыі. Абрад «Юр’е»-гэта было сапраўды магічна: зямля, крыжы, галасы і шчырыя ўсмешкі зліліся ў адзіны рытм, які дыхае стагоддзямі.
Старажытныя песні гучалі як малітва: просьбы да Святога Юрыя пра добры ўраджай, цёплае надвор’е, моцнае здароўе і дабрабыт для ўсіх.
🤍 Асаблівым, самым «сваім» момантам свята стаў абыход маладых, якія заключылі шлюб у мінулым годзе.
🎒 Сёлета свята Юр’я сабрала не толькі мясцовых жыхароў, але і шматлікіх гасцей. Нас наведалі прадстаўнікі Рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» і фальклорнага клуба «Лявоніха» з Мінска, а таксама сапраўдныя аматары традыцыйнай культуры з Гродна. Іх жывая цікавасць, удзел у спевах і ўважлівае даследаванне кожнай дэталі яшчэ раз пацвердзілі: сапраўдная спадчына не ведае межаў і аб’ядноўвае людзей розных гарадоў і пакаленняў.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.


