Вы сейчас просматриваете ✨ Форум майстроў народнай творчасці Гродзеншчыны: Дзятлаўшчына ў цэнтры падзей! 

✨ Форум майстроў народнай творчасці Гродзеншчыны: Дзятлаўшчына ў цэнтры падзей! 

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
29 красавіка ДУК «Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры» сабраў лепшых майстроў і аматараў народнага мастацтва на абласным форуме! Два дні творчасці, натхнення і жывых традыцый.
Дзятлаўшчыну ганарова прадстаўляюць:
— Анатоль Кардаш з п. Наваельня — унікальныя вырабы з гліны, якія захоўваюць цеплыню рук майстра.
— Сяргей Балыкоў з аг. Дварэц— калекцыя вытанчаных работ з лазы, дзе кожная рэч — гэта гісторыя.
📚 Асаблівую каштоўнасць форуму надалі выступленні ганаровых гасцей. Сваім вопытам і навуковымі напрацоўкамі з удзельнікамі падзяліўся Яўген Міхайлавіч Сахута — доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры РБ. Яго даклад быў прысвечаны сучаснаму стану і тэндэнцыям развіцця традыцыйных рамёстваў.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV и Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.