Вы сейчас просматриваете “Ізакам” VS “Масты-Сіці”. Чэмпіянат стартаваў!

“Ізакам” VS “Масты-Сіці”. Чэмпіянат стартаваў!

  • Автор записи:
  • Рубрика записи:Новости
“Ізакам” VS “Масты-Сіці”. Чэмпіянат стартаваў!

На Дзятлаўшчыне падтрымліваецца добрая традыцыя: напярэдадні дзяржаўных свят адкрываць новыя аб’екты або даваць старт праектам і цікавым пачынанням. Сёлета 2 ліпеня перад Днём Незалежнасці ў райцэнтры ўрачыста стартаваў XVI адкрыты летні чэмпіянат горада Дзятлава па міні-футболе сярод каманд фізкультурных клубаў установаў, арганізацый і аматарскіх каманд.

Падтрымаць аматараў відовішчнай і дынамічнай гульні прыйшлі прадстаўнікі райвыканкама, працоўных калектываў, школьнікі, балельшчыкі. На ўрачыстасці прысутнічаў начальнік упраўлення спорту Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі.

Прысутным паабяцалі, што дзятлаўчан чакае бескампрамісны і сапраўды відовішчны сезон, бо за званне чэмпіёна і запаветны кубак будуць змагацца сем мацнейшых каманд, а ў стартавай гульні сустрэліся “Ізакам” і “Масты-Сіці”.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена капітану каманды “Ізакам”, якая стала лідарам па выніках гульняў мінулага сезона, Мікалаю Рагачову.

Адметна, што ў гэтым годзе да пачатку чэмпіянату новае аблічча атрымала футбольнае міні-поле на стадыёне “Колас”. Дзякуючы падтрымцы ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Асацыяцыі Беларускай Федэрацыі футбола каманды выйшлі на новае мяккае і якаснае пакрыццё. Атрымалася сапраўднае свята для кожнага, хто любіць футбол, бо гульні цяпер будуць бяспечнымі, камфортнымі і прыгожымі.

– Сёння ў нас дзве дастойныя падзеі: мы адкрываем XVI адкрыты летні чэмпіянат горада па міні-футболе і абноўленую футбольную пляцоўку, – павітаў прысутных старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Прыемна, што ў Беларусі ўвага надаецца ўмацаванню спартыўнай інфраструктуры. У гэтым годзе толькі на Дзятлаўшчыне запускаем ужо другі аб’ект (першым была абноўленая пляцоўка ў гарпасёлку Наваельня). Наперадзе яшчэ чацвёртая ў раёне варкаўт пляцоўка ў аграгарадку Гезгалы і, безумоўна, асноўны раённы аб’ект – басейн. Словы ўдзячнасці за падтрымку ва ўмацаванні спартыўнай базы ад дзятлаўчан адрасую ўпраўленню спорту Гродзенскага аблвыканкама, Асацыяцыі Беларускай Федэрацыі футбола. Зразумела, што на новым пакрыцці будуць зусім іншая гульня і камфорт. Цудоўна, што ў нашым раёне ёсць такія выдатныя трэнеры, як Уладзімір Ганчар, якія запальваюць сэрцы моладзі, далучаюць яе да футбола. Жадаю футбалістам добрай гульні і прыемных эмоцый.

– Абнаўленне пляцоўкі і адкрыццё гульні – выдатная нагода для сустрэчы, – зазначыў Максім Малахоўскі. – Дзякую за гэта Асацыяцыі Беларускай Федэрацыі футбола, кіраўніцтву райвыканкама і асабіста Андрэю Садоўскаму, бо без намаганняў мясцовай улады нічога не робіцца. На Дзятлаўшчыне хутка адкрываецца басейн, іншыя збудаванні ў рамках рэспубліканскага прэзідэнцкага праекта “Спорт для ўсіх”. Усё гэта для таго, каб падрастаючае пакаленне і дарослыя атрымлівалі асалоду ад фізкультуры, спорту, гульняў. Дзятлаўскай зямлі ёсць кім ганарыцца, бо ўраджэнка раёна Карына Альховік з’яўляецца лідарам зборнай Беларусі, чэмпіёнкай Турцыі, знаходзіцца ў сусветным топе жаночага футбола, і мясцовай моладзі ёсць да чаго імкнуцца. Шлях да Алімпу ляжыць праз паступовыя дасягненні. Вялікі дзякуй трэнерам, што дапамагаюць раскрываць таленты. Запыт насельніцтва на заняткі спортам расце з кожным годам, таму мы абнаўляем і адкрываем усё больш сучасных аб’ектаў. Жадаю камандам паказаць цікавую гульню.

Музычны падарунак для ўдзельнікаў урачыстасці і футбалістаў падрыхтавала дзіцячая вакальная група раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Гэта былі яшчэ не ўсе сюрпрызы: пасярод футбольнай пляцоўкі чакала “сакрэтная скрыня”. Афіцыйны старт першаму матчу далі, і адкрыў яе накрыўку Андрэй Садоўскі, Максім Малахоўскі і загадчык сектара спорту райвыканкама Дзмітрый Ёда. Пяць яркіх паветраных шароў – па колькасці футбалістаў у кожнай камандзе па міні-футболе – узляцелі ў паветра як сімвал новых спартыўных вяршыняў і перамог.

Гульцам пажадалі паказаць свае лепшыя спартыўныя таленты і падарыць балельшчыкам відовішчны і яркі матч. Футбольныя баталіі стартавалі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.