
У Дзятлаве каля помніка Уладзіміру Леніну прайшоў урачысты мітынг да 109-ай гадавіны з Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.


Ён сабраў прадстаўнікоў раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, партыйцаў, дзятлаўчан. Узгадалі, што Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя была адной з буйнейшых падзей ХХ стагоддзя і паўплывала на лёсы многіх дзяржаў і народаў. Дата аб’ядноўвае ўсіх, каму блізкія ідэі сацыяльнай роўнасці і братэрства. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі змяніў свет, дзякуючы гэтай падзеі сёння мы маем незалежную, суверэнную, працвітаючую Беларусь.










– Гэты дзень назаўжды застаўся ў гісторыі, як сімвал карэнных змяненняў, якія ўвасобілі ў жыццё мару чалавецтва аб сацыяльнай справядлівасці, – зазначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова. – Мы з глыбокай павагай узгадваем подзвіг мінулых пакаленняў, чыёй самаадданай працай былі закладзены асновы нашай дзяржаўнасці. Гэты энтузіязм, вера ў светлыя ідэі і гатоўнасць да самаахвяравання служаць для нас прыкладам. Не менш высока цэнім і ўклад сучаснікаў, якія сваёй штодзённай працай памнажаюць эканамічны і культурны патэнцыял Беларусі. Наша краіна захавала лепшыя традыцыі савецкай эпохі, ўпэўнена рухаецца наперад, выбраўшы сваім прыярытэтам пабудову сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Мы беражліва захоўваем памяць аб усіх старонках гісторыі, як гераічных перамогах, так і трагічных уроках. Яна дазваляе нам будаваць светлую будучыню, абапіраючыся на шматвекавую мудрасць народа. Без гістарычнай спадчыны немагчымы рух наперад. Паважаныя землякі, ад імя раённай улады шчыра віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, душэўнага цяпла і аптымізму, няхай у кожным доме пануюць узаемаразуменне, любоў, дабрабыт, а ваша праца будзе плённай і запатрабаванай на карысць роднага краю і Беларусі




– Кастрычніцкая рэвалюцыя непарыўна звязана з лёсам сучаснай Беларусі і кожнага яе грамадзяніна, – звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Ціхан. – Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку наша незалежная дзяржава ўпэўнена ідзе шляхам стварэння і пабудовы грамадства, моцнага сваім патэнцыялам. Гэта дата – даніна памяці аб тых, хто адстойваў прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, народаўладдзя, ваяваў за Вялікую Перамогу, паднімаў краіну з руін. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, ідэі кастрычніка і сёння застаюцца рэальнай альтэрнатывай палітыцы капіталізму ў яго сучасным абліччы, а прыклад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, заснаванага на праве нацый і павазе да іх культуры і традыцый, – маяком для краін, якія імкнуцца жыць у міры, ладзе, ісці шляхам прагрэсу. Віншую са святам, жадаю здароўя, шчасця, мірнага неба, а нашай роднай Беларусі – новых перамог, развіцця і працвітання.



Напрыканцы ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да падножжа помніка Уладзіміру Леніну.

















Подписывайтесь на телеграм-канал «Культура Дятловщины» по короткой ссылке @CULTUREDYATLOV И Инстаграм «Центр Культуры Дятлово» по короткой ссылке @tkultury.
